Заслужаныя ўзнагароды прыродаахоўнікаў

ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі работы абласных і міжраённых інспекцый Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь за мінулы год. Прыемна адзначыць, што супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі дасягнулі някепскіх поспехаў у сваёй дзейнасці.

У выніку на Дошку гонару Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь занесены фотаздымак намесніка начальніка інспекцыі Валянціна Іосіфавіча Галубовіча. За значны асабісты ўклад у ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю ў галіне аховы і выкарыстання жывёльнага і расліннага свету і ў сувязі з 10-годдзем інспекцыі начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі Валерый Альбертавіч Кляноўскі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Дзяржінспекцыі, а інспектар Уладзімір Мікалаевіч Хіла — граматай. Віншуем прыродаахоўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі!

Наш кар.



26 лютага 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька 223_ на Блакітных азёрах        0-170

Пабрацімы Мядзела