Следчы камітэт: першы год работы

З 1 СТУДЗЕНЯ 2012 года на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі № 409 ад 12 верасня 2011 года “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” новая структура праваахоўных органаў пачала сваю практычную дзейнасць. Я сустрэўся з начальнікам Мядзельскага раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнікам міліцыі А. М. ЗЯМНІЦКІМ і папрасіў расказаць, якім для іх аказаўся першы год работы, на якія пытанні найперш звярнулі ўвагу:

— Адразу зазначу, што год аказаўся няпростым. Праваахоўнай сістэме неабходна было перабудавацца, каб ужо на новым узроўні весці барацьбу са злачыннасцю. Зрабілі акцэнт на ўсебаковае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, захаванне законнасці пры праверцы, разглядзе заяў і паведамленняў аб супрацьпраўных дзеяннях. Тое ж можна сказаць і пра прафілактычныя мерапрыемствы, арганізацыю работы па кампенсацыі шкоды абвінавачваемым. Многае залежыць ад наладжвання шчыльнага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады. Лічу, што менавіта дакладнае разуменне задач, якія пастаўлены перад права¬ахоўнай сістэмай з боку пракуратуры, суда, органаў унутраных спраў і следчых, дазволіла ў цэлым паспяхова весці работу ў дадзеным накірунку.

— Аляксандр Мікалаевіч, якія ж практычныя вынікі работы раённага аддзела за 2012 год?

— Расследавана 235 крымінальных спраў, прыцягнуты да адказнасці за ўчыненыя злачынствы 136 грамадзян. Дадам, што дзейнасць раённага аддзела Следчага камітэта была пабудавана на супрацоўніцтве з падраздзяленнямі крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі. Праведзена больш за 50 сумесных нарад, накіравана больш за 500 даручэнняў па заведзеных крымінальных справах. Дзякуючы аператыўнаму выкананню прымаемых сумесных рашэнняў выяўлены асобы больш чым у 56 працэнтах учыненых злачынстваў, кампенсавана пераважная большасць страт. Усе цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы на тэрыторыі раёна раскрыты.

— А што можна сказаць пра прафілактычную работу?

— Прафілактычная дзейнасць следчага адыгрывае важную ролю ў выхаванні грамадзян, далучэнні іх да пра¬вільнага ладу жыцця. І галоўнае тут — пазбегнуць фармалізму, а ў ходзе расследавання крымінальнай справы — дэталёва разабрацца ў прычынах і ўмовах, якія садзейнічалі злачынству, высветліць асаблівасці асобы, якая яго ўчыніла. Следчыя летась склалі больш за 80 прадстаўленняў аб ухіленні прычын і ўмоў парушэнняў закона, 18 разоў выступілі ў сродках масавай інфармацыі, двойчы правялі прыём грамадзян.

Такім чынам, сёння можна канстатаваць, што ўтварэнне Следчага камітэта станоўча адбілася на забеспячэнні прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці, аператыўнасці, паўнаты і аб’ектыўнасці пры правядзенні расследаванняў па крымінальных справах, а таксама праверак па заявах грамадзян.

Гутарыў

Аляксандр БЫКАЎ.



01 лютага 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

возера Глубелька     Паруснікі                          на Блакітных азёрах        dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела