Прадугледжана крымінальная адказнасць

АДНЫМ з пакаранняў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пазбаўленне права займаць адпаведныя пасады ці займацца адпаведнай дзейнасцю. Яно можа быць назначана судом у залежнасці ад характару і цяжкасці ўчыненага злачынства на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў як у якасці асноўнага пакарання, так і дадатковага да асноўнага. Часцей усяго сустракаецца такое пакаранне, як пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі.

У 2012 годзе на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС пастаўлена 29 асуджаных, а ўсяго такіх налічваецца 31 асоба. З іх трое асуджаны па артыкуле 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў) і 28 — па артыкуле 317-1 гэтага ж кодэкса (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе альбо адмова ад праходжання праверкі (агляду).

Сутнасць дадзенага пакарання ў тым, што асуджаным нельга кіраваць транспартнымі сродкамі. Невыкананне прыгавора суда мае вынікам крымінальную адказнасць па артыкуле 417 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае штраф ці арышт на тэрмін да 6 месяцаў.

Так, за 2012 год за невыкананне прыгавора суда аб пазбаўленні права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, судом раёна асуджаны 3 асобы. Напрыклад, грамадзянін Х. быў асуджаны 18 студзеня мінулага года судом раёна па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў. Аднак, не зважаючы на гэта, 5 кастрычніка 2012 года ён знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Мерседэс-Бэнц С-220”. У выніку 4 снежня мінулага года грамадзянін быў асу¬джаны па артыкуле 417 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да пакарання ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 100 базавых велічынь, што склала 10000000 рублёў, і абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 7 месяцаў 28 дзён з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў.

А. ГАВЕТА.

Старшы памочнік пракурора раёна, юрыст 1 класа.



18 Студзень 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

0-170 223_ Касцёл у Засвіры   лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела