“Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

“Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

resize-of-p3150178Так ужо супала, што пра пачуц­ці шаснаццацігадовых юнакоў і дзяўчат, якім днямі ўпершыню былі ўручаны пашпарты, можна было не прапытваць. Самой таксама давялося клапаціцца пра найважнейшы дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Толькі роз­ніца ў чым: вучняў раёна ўсхвалявала невядомае дагэтуль пачуццё даросласці, мяне – чарговы рубеж ужо не юнага жыцця…

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у малой зале райвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў лепшым школьнікам Мя­дзельшчыны. Дакумент атрымалі 27 юнакоў і дзяўчат. Сярод іх – спартсмены, самадзейныя артысты, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, усе – члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Удзельнікамі Усебеларускай акцыі “Мы – грама­дзяне Рэспублікі Беларусь!”, у межах якой праходзіла мерапрыемства, сталі Ігар Балаш, Андрэй Герасімовіч, Кацярына Ганчарык, Юлія Грышкевіч, Раман Карнышаў, Юлія Малафей, Валерый Танана, Ганна Маркевіч, Яўген Яфімаў і іншыя.

- Паважаныя героі ўра­чыс­тас­ці! – першай юных прысутных пры­вітала старшыня раённага Саве­-
та дэпутатаў С. Ф. Мін­чук. – У кожнага з вас ужо ёсць дакумент, які за­сведчыў ва­ша нараджэнне. Сёння вы ат­рымаеце пашпарт – ён па­цвердзіць ва­шу даросласць. І вельмі сімва­лічна, што з бесклапотным дзяцінствам вы развітае­це­ся ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой прапісаны правы і абавязкі грамадзян нашай краіны.

- …А яшчэ прыемна тое, што дадзены дакумент кожны з вас атрымае ў юбілейны год Вялікай Перамогі, – resize-of-p3150197далучыўся старшыня раённага савета ветэранаў М. Г. Гардон. – У гады Вялікай Айчыннай вайны наша рэспубліка згубіла каля трох мільёнаў жыхароў. Сумны факт, і няхай ён застанецца ў мінулым. Хай ваша жыццё будзе мірным і спакойным!

Святлана Фёдараўна і Міхаіл Гершэнавіч пажадалі вучням
поспехаў у жыцці, новых перамог і ўручылі пашпарты.

У гэты ж дзень шэсць навучэнцаў гімназіі папоўнілі рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Членскія білеты ім уручыла намеснік старшыні райвыканкама Н. В. Герновіч. “Не бойцеся цяжкасцей – яны загартоў­ваюць, не бойцеся задач – яны накіроў­ваюць на вынік, не забывайце малой ра­дзімы – мы з нецярпеннем бу­-
дзем чакаць вашых поспехаў і ганарыцца вамі”, – пажадала прысутнай моладзі Надзея Віктараўна.

resize-of-p31502101Засталося дадаць, што арганізатарам мерапрыемства выступіў раённы камітэт БРСМ. А музычныя прывітанні сваім таварышам даслалі Валерыя Фанарук, Анаста­сія Жыхар і Вікторыя Багінская.

Юлія ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ.



17 сакавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 img_4257 на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси