Шлях да сэрца адпачываючых

resize-of-re-exposure-of-dsc04535«ТВАЯ ежа – тваё здароўе», – сцвярджаў Гіпакрат. І сапраўды, харчаванне і здароўе чалавека непарыўна звязаны паміж сабой. Гэта добра разумеюць у санаторыі «Спадарожнік».

- Адпачываючым прапануем збалансаванае пяці-разовае харчаванне па заказных меню, якія ўключаюць шырокі асартымент страў. Скажам, штодзень рыхтуем 3-4 найменні першых страў, пяць – другіх, тры-пяць – салаты. Пры гэтым улічваецца жаданне людзей прытрымлівацца розных дыет. У меню заўсёды ёсць вітамінная салата, садавіна, агародніна, – расказвае загадчыца вытворчасці Г. А. Лукашэвіч. – Усіх прыемна здзіўляюць стравы традыцыйнай беларускай кухні, а таксама фірмовыя стравы Нарачанскага краю.

Першапачаткова сталовая была разлічана на 130 месцаў, але пасля праведзенай рэканструкцыі яе ўмяшчальнасць павялічана. Зала з густам аформлена, што стварае ўтульны хатні камфорт. А галоўнае, тут працуюць высокакваліфікаваныя, шчырыя і адказныя людзі.

- Калектыў наш дружны і зладжаны. Пераважная большасць мае багаты вопыт, многія валодаюць сумежнымі спецыяльнасцямі, – зазначае Ганна Аляксееўна. – А ўсё гэта – толькі на карысць агульнай справе.

- Каго з падначаленых хочаце адзначыць? – ці­каў­люся ў загадчыцы вытворчасці.

- Ды кожны заслугоўвае шчырых слоў падзякі за старанне і руплівасць. Толь­кі добрае магу сказаць пра повара VI разраду Ганну Вікенцьеўну Роліч. Пасля заканчэння кулінарнага вучылішча ў Віцебску яна працавала поварам у санаторыі «Нарач», колішнім санаторыі «Баравое». А ў 1987 годзе, пасля адкрыцця тагачаснага «Спадарожні­ка», перайшла сю­ды, – адказвае Г. А. Лукашэвіч. – Вель­мі старанная, акуратная і працавітая жанчына.

Шмат добрых слоў выказала загадчыца вытворчасці і ў адрас повараў Святланы Леанідаўны Кароткай, Алены Іванаўны Грынкевіч, вытворцы харчовых паўфабрыкатаў Ванды Антонаўны Фірага, пры­біральшчыцы вытворчых памяшканняў Таццяны Іосіфаўны Красюк.

- Адказную пасаду займае Наталля Міхайлаўна Балаш. Працуе яна з дня адкрыцця здраўніцы. Спачатку была афіцыянткай, а зараз адміністратар. Ветлівая, камунікабельная, добразыч­лівая. Менавіта яна з’яўляецца гаспадыняй у зале, сустракае людзей, своечасова вырашае ўсе ўзнікаючыя пытанні, не дапускае канфліктных сітуацый, – працягвае размову Ганна Аляксееўна. – Асобна хачу сказаць пра афіцыянтаў. Па сутнасці, гэта твар сталовай. Повара адпачываючыя практычна не бачаць, а афі­цыянт заўсёды на віду. Дзесяткі падзяк напісаны ў кнізе водгукаў і прапаноў за ўважлівасць, ветлівасць, старанне Анастасіі Аляксееўне Хадзьковай, Наталлі Аляксандраўне Халяўскай, Тамары Аляксееўне Мах­ніст і іншым. Дарэчы, Мах­ніст – вельмі вопытная афі­цыянтка, пры неабходнасці яна замяняе адміністратара.

- Што вы скажаце пра абсталяванне кухні?

- Ніякіх пытанняў не ўзнікае. Кіраўніцтва здраўніцы не шкадуе грошай для набыцця абсталявання. Ёсць усё неабходнае для таго, каб рыхтаваць смачныя і каларыйныя стравы. Хапае сталовага посуду. Дарэчы, ён у нас з фірмовым надпісам, – адказвае Г. А. Лукашэвіч.

- У вас калектыў склаўся стабільны. А ці прыходзіць моладзь? – цікаўлюся.

- Безумоўна. Нядаўна пасля заканчэння Свірскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя ўладкавалася працаваць поварам Ала Аляксандраўна Жарынава. Дзяўчына адразу ўлілася ў калектыў. Старанная, акуратная, працавітая. Праўда, ёй пакуль не хапае вопыту, але калі што не разумее, не саромеецца звяртацца за парадай і дапамогай да калег, – адказвае Ганна Аляксееўна. – Думаю, з часам з яе атрымаецца высокакваліфікаваны спецыяліст.



15 сакавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Курорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

возера Мястра 223_  возера Мястра  0-178

Пабрацімы Мядзела