Фотарэпартаж са злёту перадавікоў

resize-of-p3060176У мінулую суботу, напярэдадні Дня жанчын, у актавай зале райвыканкама ўшаноўвалі перадавікоў галін народнай гаспадаркі Мядзельшчыны. Традыцыйна прагучала нямала слоў удзячнасці за шчырую працу, лепшых з лепшых адзначылі ўзнагародамі. Як вядома, 2010-ы -  юбілейны  для раёна. Прой­дзены слаўны шлях даўжынёй у 70 год, а ў цэлым гісторыя Мядзельшчыны ўвабрала ў сябе некалькі стагоддзяў. І, безумоўна, арганізатары ўлічылі  такую адметнасць пры распрацоўцы сцэнарыя. Перад асноўнай дзеяй на сцэне прадэфіліравалі персанажы ў адзенні мінулых часоў, гучала адпаведная музыка. Быццам акунуліся на момант у тую непаўторную атмасферу….

Затым вядучыя Галіна Красоўская і Ігар Нырцоў прадставілі ганаровых гасцей свята: дэпутата Палаты прадстаўнікоў На­цыя­нальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь І. А. Спільнічэнку і начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А. А. Бачылу, назвалі каля трох дзесяткаў прозвішчаў ветэранаў працы розных галін вытворчасці, якія зрабілі дастойны ўклад у росквіт сінявокага краю і без якіх таксама нельга было б уявіць урачыстасць.   

І вось пад бравурныя гукі маршу афіцэры МНС уносяць у залу флаг горада Мя­дзел і Мя­дзельскага раёна. Слова прадастаўляецца старшыні раённага выканаўчага камітэта А. І. Да­ніленку. 

- Мінулы год аказаўся для нас даволі напружаным, у тым ліку і па прычыне вядомых з’яў у сусветнай эканоміцы, – сказаў у сваім выступленні Аляксандр Іванавіч. – Тым не менш, асноўныя прагнозныя паказчыкі выкананы са станоўчай дынамікай. Гэта стала магчымым дзякуючы шчырай працы як радавых работ­нікаў, так і спецыя­лістаў, кіраўнікоў. Усе ўнеслі важ­кі ўклад у агульную спра­ву аграпрамысловага комплексу. Па­працавала летась Мя­дзельшчына ў аграрным сектары вынікова і была дастойна прадстаўлена  на рэспубліканскіх дажынках у Кобрыне. Варта адзначыць так­сама стабільную сітуацыю ў сацыяльнай сферы, большасці нашых здраў­ніц. Радуе тое, што зараз пачынае фарміравацца новая праграма развіцця Нарачанскай курортнай зоны, якая дасць дадатковы штуршок і для развіцця ўсяго раёна. 

resize-of-p3060122Адзначылі здабыткі працоўнай Мядзельшчыны і пажадалі далейшага плёну выступіўшыя следам І. А. Спільнічэнка і А. А. Бачыла. Затым Аляксандр Аляксандравіч выканаў прыемную місію па ўручэнні ўзнагарод. За шматгадовую працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна аб’яўлена па­дзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з прэ­міраваннем загадчыцы цэнтральнай раённай аптэкі № 131 А. К. За­харэвіч, начальніку аддзела эканомікі і рыначных адносін упраўлення райсельгасхарчу Г. Я. Вайцюлян. Падзячныя лісты ўручаны старшыні СВК “Сват­кі” М. В. Вараб’ю, намесні­ку дырэктара па адмі­ністрацыйнай рабоце УП “Санаторый “Прыазёрны” Д. С. Рыбко, урачу-стаматолагу цэнтральнай раённай бальніцы С. С. Казлову. За высокія паказчыкі і асабісты ўк­лад у дасягненне ўстойлівага развіцця АПК Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама атрымаў старшыня СВК “Сват­кі” М. В. Варабей, галоўны аграном СВК “Будслаў­скі” П. У. Спі­рыдон, заатэхнік-селекцыянер комплексу “Баяры” СГФ ААТ “Мядзелаграсэрвіс” В. П. Карзюк. Спецыяльная прэмія го­да ў намінацыі “Мастацкая са­-
ма­дзейнасць” прысуджана народнаму вакальнаму ансамблю “Пра­вінцыя” Мядзельскага ГДК (кіраўнік Р. А. Руткевіч). Загадам Мі­ніс­тэр­ства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу ў органах натарыята, высокі ўзровень абслугоўвання грамадзян і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў  дзяржаўны натарыус натарыяльнай канторы Мя­дзельскага раёна М. Л. Гарбацэвіч узнагароджана resize-of-rotation-of-p3060098нагрудным знакам “За адзнаку” II ступені і прэміяй.

Для заахвочвання пераможцаў сярод сельгаспрадпрыемстваў на сцэну запрашаецца першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Р. Якубовіч. Пераможцамі спаборніцтва ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі пры­знаны: СВК “Занарацкі” (старшыня П. У. Каў­рус), дзе атрымалі ў сярэднім ад каровы па 5858 кілаграмаў малака, а прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 581 грам; СВК “Сваткі” (старшыня М. В. Варабей) – надой ад каровы 5887 кілаграмаў, прывагі буйной рагатай жывёлы – 506 грамаў; СВК “Між­азёрны край” (старшыня К. Б. Гапановіч) – надой 4166 кілаграмаў, прывагі БРЖ – 442 грамы. Адзначаны таксама калектывы МТФ “Занарач” (брыгадзір Р. М. Кацкель), МТФ “Новікі” (брыгадзір Л. А. Швайкоўская) і МТФ “Брусы” (брыгадзір Р. М. Уліцкая).

У нарыхтоўцы травяністых кармоў лепшых паказчыкаў дасягнулі СВК “Свірскі край” (старшыня Г. Б. Юхно), там тэмпы росту аб’ёму нарыхтовак склалі 139,7 %. Сярод пераможцаў спаборніцтва – СВК “Занарац­кі” (118,7 %) і СКП “Беларусь” (старшыня М. Л. Галёнка) з паказчыкам 105,8 %.

Па першай групе гаспадарак на сяўбе яравых збож­жавых і зернебабовых культур пераможцамі спаборніцтва прызнаны СВК “Будслаўскі” (старшыня І. С. Пятроўскі), дзе пасеялі амаль 1290 гектараў, а па другой групе – ПСГ “Дзягілі” (дырэктар Т. Э. Сі­віцкая”), на іх рахунку 460 гектараў. На ўздыме зяблі­ва лепшых паказчыкаў дасягнулі ў СК “Брусы” (упраўляючы М. І. Вайцяхоўскі), там даведзенае заданне выканана на 100 %.

resize-of-rotation-of-p30600671Прагучалі на злё­це віншаванні і ў адрас тых, хто заняты ў галіне матэрыяльнай вытворчасці, сферы паслуг і добраўпарадкавання. Для ўзнагароджвання пераможцаў на сцэну запрашаецца намеснік старшыні райвыканкама Л. С. Берняковіч. У сферы абслугоўвання, транспарта і сувязі лепшым стаў калектыў  РВУП “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка” (дырэктар А. М. Чарняў­скі): аб’ём платных паслуг насельніцтву за мінулы год склаў больш 2 мільярдаў рублёў. У будаўнічай галіне – калектыў ДУП “Мя­дзельскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” (дырэктар А. М. Вайнілка): аб’ём падрадных будаўніча-мантажных работ склаў
185 %, узровень рэнтабельнасці рэалізаваных работ і паслуг – 11,2 %. Лепшым сярод арганізацый турысц­ка-экскурсійнай сферы пры­знаны калектыў установы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” (дырэктар Н. Г. Ануфрыева): аб’ём платных паслуг склаў тут 124,2 %. Пераможцам агляду-конкурсу санітарнага стану  названа вёска Сваткі (старшыня сель­скага Савета дэпутатаў В. У. Хацяновіч), а лепшай сядзібай – М. А. Шаблоўскага, жыхара г. п. Свір.

Намеснік старшыні райвыканкама Н. В. Гер­новіч узнагародзіла пераможцаў спаборніцтва сярод працоўных калектываў сацыяльнай сферы. Імі сталі: Нарацкі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня І. Ф. Тарасёнак), Крывіцкая ўчастковая бальніца (галоўны ўрач І. М. Новік), Нарацкая САШ №2
(дырэктар Г. В. Крыштафовіч), ДУА “Да­школьны цэнтр развіцця дзіцяці к. п. Нарач” (загадчыца Л. А. Бурая), Занарацкая сель­ская бібліятэка (загадчыца Л. І. Валадкевіч). Пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую па­станоўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы прызнаны калектыў установы аховы здароўя “Мя­дзельская цэнтральная раённая бальніца” (галоўны ўрач Г. А. Русак).

Вялікае поле дзейнасці і ў мясцовых выканкамаў. На сцэну запрашаецца старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Мінчук, каб уручыць узнагароды лепшым. Пераможцам спаборніцтва сярод органаў мясцовага кіравання прызнаны Свірскі пасялковы Савет дэпутатаў (старшыня В. І. Субач), сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання – старэйшына вёскі Уздрыгалавічы Крывіц­кага сельсавета Л. А. Котэк. Па закупу малака: Старагабскі сельскі Савет (старшыня І. Ф. Грышкевіч), сярод малаказбор­шчыкаў – вадзіцель ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” А. У. Шусціцкі, а малаказдатчыкаў – Л. І. Скрыпко з вёскі Ляшчынск.

Па традыцыі шэрагу работнікаў розных сфер дзейнасці старшыня райвыканкама А. І. Даніленка ўручыў пасведчанні “Лепшы па прафесіі”. Іх прозвішчы будуць занесены на раённую Дошку гонару і апуб­лікаваны на старонках раённай газеты. 

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны таксама селянская гаспадарка “Антэй-сад” (фермер В. І. Чабатар), заатэхнік-селекцыянер СГФ ААТ “Мядзел­аграсэрвіс” В. П. Карзюк і В. А. Койра, які шмат год узначальваў калектыў раённага вузла электрасу­вязі. Падзя­-
кі старшыні райвыканкама атрыма­лі: упраўляючы сельгасвытворчасцю НП “На­рачан­скі” М. М. Мягкоў, аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы СКП “Беларусь” Т. У. Ліпніцкая, меха­нізатар СВК “Зані” С. Ц. Клебан, галоўны спецыяліст па сацыяльнай ахове  раённага камісарыята  Л. В. Крэміс, прадаўцы магазіна в. Буд­слаў Л. А. Жукавень і магазіна “Рамонак” ПГП “Крывіцкае рознічнае гандлёвае прадпрыемства” С. П. Курыловіч.

Ганарыцца Мядзельшчына і прадстаўнікамі маладога пакалення, вучнямі адукацыйных устаноў, якія дасягнулі высокіх вынікаў на абласных і рэспублікан­скіх алімпіядах, конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях і спартакіядах. Падзяку старшыні райвыканкама атрымалі Максім Вяруцін (гімна­-
зія №1), Віталія Івашкова (Мядзельская САШ №1), Таццяна Абалевіч, Дзяніс Лях, Яна Байко, Піліп Путра і Дзмітрый Гергіеў (Нарацкая САШ №2.)

Завяршыў насычаную праграму злёту святочны канцэрт. У ім прынялі ўдзел танцавальны калектыў resize-of-rotation-of-p3060197дзіцячай школы мастацтваў, эстрадная група “Канфеці”, народны ансамбль “Скарбні­ца”, добра вядомыя  нам салісты Аксана Вязевіч, Пётр Аміраў, Аляксандр Цыгельнікаў, Марына Крамок, Ірына Кушнір, Віталь Кісель і Алеся Далгіх, Фрыда Савіцкая і Мікіта Сямітка. Спадабалася прысутным і выступленне гасцей – народнай эстраднай групы з Пас­таў  “25 плюс-мінус”.

Аляксандр БЫКАЎ.



12 сакавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лебедзі на Мястры  возера Мястра  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси