Дзе ўмовы, там і вынік

resize-of-pc200069ЛЕТАСЬ сярэднясутачныя прывагі на СК “Брусы” на адкорме пагалоўя склалі 645 грамаў. А найлепшага паказчыка дасягнула аператар Л. М. Пяркоўская – 707 гра­маў. Даглядае свіней Людміла Міхайлаўна  шэсць год, а да гэтага працавала тут жа на комплексе, у паляводчай брыгадзе.

- Цяжкавата было напачатку на новым месцы, – расказвае яна, – але з часам прызвычаілася. І цяпер магу шчыра засведчыць, што задаволена работай, заўсёды еду на працу з настроем. Свінак вель­мі люблю, абыходжуся з імі як з дзеткамі. Неабходна сачыць, каб яны былі заўсёды добра накормлены, ляжалі ў чысціні. І ратаваць ад хвароб трэба разам з ветспецыяліс­тамі. Кармоў жа ўволю, вось і растуць хутка. Клопат тут агульны, бо працуем на вынік. У маім падпарадкаванні 1400 га­лоў, так што без справы ся­дзець не даводзіцца. Кармленне цяпер механізавана, але без увішных рук усё роўна нічога не будзе. 

Жыве Л. М. Пяркоўская ў вёсцы Вузла, трымае жывёлу. Тых жа свіней. Папытаўся, ці паспявае ўпраўляцца па гаспадарцы.

- Безумоўна, уставаць даводзіцца рана, у 6 гадзін, – дзеліцца. -  Але для вяскоўца гэта справа звыклая. На комплексе працуе і мой муж, дастаўляе нас туды спецыяльны аўтобус, і дадому на ім таксама вяртаемся. Лічу, што на комплексе створаны ўсе ўмовы для  работнікаў, у тым ліку і бытавыя. І ў святы адміністрацыя нас не забывае. Толь­кі працуй, не лянуйся. Безумоўна, радасна на душы, калі бачыш, што твае намаганні прыносяць плён. І ў выглядзе да­стойнага заробку таксама!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: аператар групы адкорму СК “Брусы” Л. М. Пяркоўская.

Фота Аляксандра Высоцкага.



09 сакавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Касцёл у Засвіры   img_4257 0-178

Пабрацімы Мядзела