Іх лёс агнём вайны апалены

У ШЭРАГУ адметных падзей сусветнага маштабу сёлетняга года – слаўны юбілей Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вай­не. Да яго святкавання рыхтуецца ўся краіна. Не выключэнне і Мя­дзельшчына. Што ўжо зроблена да светлага 65-годдзя, якое збіраемся ўрачыста адзначыць 9 мая, зацікаўленымі службамі, хто недапрацоў­вае, каму нестае дзелавой актыўнасці? Якраз аб гэтым і вялася прадметная размова на чарговым пася­джэнні раённага выканаўчага камі­тэта ў мінулую пятні­цу. Заканамерна, што ў цэнтры ўвагі знаходзіліся інваліды, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сем’і загінуўшых воінаў і партызан. Як прагучала ў справаздачы начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне В. Р. Валынца, гэтай катэгорыі грамадзян у раёне пастаянна аказваецца неабходная дапамога. У прыватнасці, гуманітарная, у забеспячэнні палі­вам, агароднінай, рамонце жылля, печак, замене электраправодкі, апрацоўцы прысядзібных участкаў. Праведзена поўнае абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў загінуўшых воінаў. Задаволена пажаданне трох ветэранаў наконт накіравання іх у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла.

Дадзеная катэгорыя паважаных мядзяльчан пастаянна адчувае ўвагу і з боку медыкаў, яны, згодна з распрацаваным графікам, рэгулярна праводзяць прафілактычныя агляды. Таго, хто мае патрэбу, накіроўваюць на стацыянарнае лячэнне. У цэнтральнай раённай бальніцы для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны абсталяваны шэсць палат палепшанай камфорт­насці. 55 інвалідаў, ветэранаў і асоб, якія прыраўноўваюцца да іх па льготах, прайшлі летась курс лячэння ў рэспубліканскім клі­нічным шпіталі імя Машэрава.

Актыўна ўдзельнічаюць у рабоце па падрыхтоўцы святкавання юбілею ўстановы адукацыі. На іх базе створаны і функцыянуюць тры дзесяткі цімураўскіх атрадаў. З 15 па 24 лютага ў школах праведзена дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Непераможная і легендарная”. Паслязаўтра пачынаецца раённы этап конкурсу па айчыннай гісторыі, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі. Традыцыйнымі сталі маладзёжныя ваенна-спартыўныя гульні “Зарніца”, “Арляня”, “Бастыёны мужнасці”. У бібліятэках арганізаваны тэматычныя выставы “Трагедыя вайны ў памяці народнай”, “А без Перамогі нас бы не было на свеце”. Вельмі падабаюцца дзецям і сустрэчы з удзельнікамі Вя­лікай Айчыннай вайны, якія правялі ўжо амаль ва ўсіх школах азёрнага краю старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Гершэнавіч Гардон і франтавік Міхаіл Трафімавіч Чарняўскі. На карысць справе выхавання падрастаючага пакалення і тое, што вучні на такіх мерапрыемствах не застаюцца пасіўнымі слухачамі, яны актыўна рыхтуюць да іх свае выступленні.

Аднак, як указвалася на пася­джэнні райвыканкама, упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне неабходна больш дэталёва праводзіць абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў загінуўшых воінаў з мэтай аператыўнага выяўлення ўзнікаючых праблем і іх вырашэння. Не заўсёды своечасова праводзяцца работы па добраўпарадкаванні помнікаў, абеліс­каў і прымыкаючых да іх тэрыторый. Як ні дзіўна, але часам складваецца і падобная сітуацыя: жыллё ветэрана патрабуе рамонту, а яго дзеці, дарэчы, някепска забяспечаныя па жыцці, і палец аб палец не хочуць ударыць, каб хоць крыху дапамагчы бацькам. У та­кіх выпадках усё даводзіцца браць на сябе мясцовай уладзе, бо яна ніколі не кідае сам-насам з бядою заслужаных і паважаных у грамадстве людзей, тых, каму патрабуецца падтрымка. А вось паводзі­ны такіх нашчадкаў нічога, апроч абурэння, не выклікаюць.

У прынятым па гэтым пытанні рашэнні прадугледжаны цэлы комплекс мер, накіраваных на грунтоўную падрыхтоўку да святкавання 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вызначаны адказныя за іх ажыццяўленне, тэрміны. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Таццяна Аляксандраўна Дамарацкая і начальнік аддзела па справах моладзі аблвыканкама Алег Аляксандравіч Маслоў.

  Павел ЖУКАЎ.



04 сакавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   wjx6x-f4hhi возера Мястра dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела