Ісці ад жыцця

resize-of-dsc04395АДНА з найбольш значных падзей мінулага тыдня на Міншчыне – абласны семінар ідэалагічнага актыву ў Слуцку. Наколькі формы і метады яго работы адпавядаюць патрабаванням часу, якія меры неабходна прыняць па іх удасканаленні? Акурат гэтыя пытанні вяршэнствавалі на выязным маштабным мерапрыемстве. У ім прынялі ўдзел не толькі ідэалагічны актыў, кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта на чале з губернатарам Леанідам Фёдаравічам Крупцом, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў, рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, але і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Міхайлавіч Іванчанка, дэпутаты Парламента. Адметна, што пленарнай частцы, якая праходзіла ў гарадскім Доме культуры, папярэднічала знаёмства з дзейнасцю мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў, узроўнем ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Прытым, па некалькіх зусім розных маршрутах.

ТАК, прадстаўнікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі напачатку патрапілі на Слуцкі сыраробчы камбінат. Генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль Мікалаевіч Стацко патлумачыў, што сярод аналагічных заводаў іхні самы буйны ў краіне. У летні сезон тут перапрацоўваецца да 1000 тон малака ў суткі. Парадку 60 працэнтаў вырабляемай прадукцыі ідзе на экспарт. У яе пераліку – цвёрдыя сыры, сметанковае масла, казеін, сухое абястлушчанае малако… Пастаўкі ажыццяўляюцца ў Расію і Англію, ЗША і Нідэрланды, Літву і Казахстан, па разавых дамовах – у Турцыю, Ізраіль. Шырокі, можна сказаць на любы густ, асартымент прадукцыі. Камбінат прапаноўвае спажыўцам больш за два дзесяткі найменняў цвёрдых сыроў, натуральнамалочнай прадукцыі, таго ж марожанага, тэхнолагі пастаянна працуюць над укараненнем у вытворчасць навінак. І як запэў­нілі на прадпрыемстве, забеспячэнню яго эканамічнай устойлівасці, павышэнню працоўнай актыўнасці персаналу, захаванню ў калектыве добрага мікраклімату вельмі ў многім спрыяе належны ўзровень ідэалагічнай работы.

Даволі цікава было пабываць і ў Цэнтры прававой асветы ў Слуцку. Протаіерэй Міхаіл распавёў аб гісторыі яго стварэння. Будынак колішняга занядбанага ваенкамата ім перадалі бязвыплатна. Па­сля грунтоўнага рамонту тут адкрылі для дзяцей нядзельную школу, якую наведваюць 50-60 хлопчыкаў і дзяўчынак. Ёсць таксама ўтульная канферэнц-зала, дзе для падлеткаў і дарослых рэгулярна дэманструюць кінафільмы на рэлігійныя тэмы. А яшчэ штомесяц выдаюць праваслаўную духоўна-асветніцкую газету “Ператварэнне”.

Нямала самых цёплых уражанняў ва ўсіх засталося ад наведвання аграфірмы “Лучнікі”. На зыхо­дзе мінулай восені гэта прыгарадная гаспадарка адзначыла сваё
80-годдзе. І менавіта на яе цэнтральнай сядзібе ў 2005 го­дзе быў узве­дзены першы на Міншчыне аграгарадок. Старшыня праўлення кааператыва Мікалай Ільіч Ва­сі­левіч адзначыў пры сустрэчы, што галоўная задача, над якой яны працуюць, – стварэнне мясцоваму люду дастойных умоў працы і жыцця. У Лучніках, дзе пражывае каля тысячы чалавек, ёсць усё неабходнае: Палац культуры, ганд­лёвы цэнтр, урачэбная амбулаторыя, музычная школа, гасцініца, лазнева-пральны камбінат, рэстаран, комплексны прыёмны пункт… І як адзначыў Мікалай Ільіч, кавалер ордэна Айчыны трэцяй ступені, амаль усе гэтыя аб’екты гаспадарка пабудавала за ўласныя грошы. Можна па-добраму пазайздросціць і яе вытворчым паказчыкам. У прыватнасці, ураджайнасць збожжавых складае пад семдзесят цэнтнераў з гектара, бульбы – за чатырыста, надой ад каровы па мінулым годзе – 7070 кілаграмаў. Сярэдняя зарплата работнікаў каля 800 тысяч рублёў. Заслугоўвае ўва­-
гі і такі момант: той, хто не парушае працоўнай дысцыпліны, спраўляецца з даведзены­мі выт­вор­­­чы­мі заданнямі, атрымлівае дадаткова штомесяц на кожны зароблены рубель 20 капеек.

Пленарнае па­ся­джэнне ад­крыў старшыня аблвыканкама
Л. Ф. Крупец. Леанід Фёдаравіч ад­значыў, што з якога б боку мы не падыходзілі да вызначэння шляхоў развіцця экано­мікі, культуры, духоўнага жыцця, вы­рашальным фактарам заўсёды быў, ёсць і будзе сам чалавек. Яго палітычная і грама­дзянская пазіцыя, яго інтэлект, патрыятызм, здольнасць да творчасці. А ідэалагічная работа – гэта тая сфера, дзе трэба не загадваць, а растлумачваць, пераконваць, разумець… І найперш яна прадугледжвае фарміраванне ў насельніцтва пазітыўнай ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. У ліку актуальных задач сённяшняга дня таксама павышэнне ўзроўню грамадскай і масавай культуры, інфармацыйнае забеспячэнне планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Сёлетні год з’яўляецца знакавым па многіх параметрах. Ён завяршае пяцігодку, вырашэнне задач, прынятых III Усебеларус­кім народным сходам. Па-другое, нас чакаюць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбудуцца 25 красавіка. Гэта і перыяд падрыхтоў­кі да выбараў Прэ­зі­дэнта Рэспуб­лі­кі Беларусь, да святкавання 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яш­чэ адна характэрная адметнасць бягучага года – ён аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам якасці. Гэта абавязвае нас не толькі выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, але і працаваць ва ўсіх галінах эфектыўна, вынікова. Неабходна разумець, што толькі разумнае, рацыянальнае выкарыстанне тых рэсурсаў і магчымасцей, якія ў нас ёсць, можа дазволіць стварыць высакаякасны прадукт, выйсці на дастойны ўзровень зарплаты, і жыць шчасліва і багата.

Затым на асноўных напрамках ідэалагічнай работы, формах і метадах яе правядзення, шляхах удасканалення падрабязна спынілася першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н. У. Пяткевіч. Наталля Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара на тым, што пры рабоце з людзьмі неабходна даваць праўдзівую ін­фармацыю, нічога не ўтойваць. Галоўная задача ідэалагічнага актыву – ісці ад жыцця, ведаць патрэбы людзей, дапамагаць ім у вырашэнні існуючых праблем. І будаваць сваю паўсядзённую работу не на забаронах, а на пераконванні, пры сустрэчах з людзьмі не абыходзіць набалелыя тэмы.

- Нічога нельга рабіць фармальна, дзеля “птушачкі” ў справаздачах, – падкрэсліла Н. У. Пяткевіч. – Работа павінна быць пастаяннай і нефармальнай. Калі людзям неабходна пагаварыць – трэба пагаварыць, патрэбна інфармацыя – даць гэту інфармацыю. Лепш няхай яе перша­крыніцай будуць ідэалагічныя службы, чым аб нейкіх праблемах электарату паведамяць апазіцыйныя сайты.

Як удачлівую знаходку ідэолагаў, Наталля Уладзіміраўна ад­зна­чы­ла Адзіныя дні інфармавання насельніцтва. Пры правя­дзенні іх у рэгіёнах трэба абмяркоўваць таксама праблемы канкрэтнага прадпрыемства ці ўстановы і абавязкова – адказаць на пытанні людзей. Многае робіцца ў краіне і для вяскоўцаў. “Калі рукі даходзяць і да сапраўды мае месца клопат аб чалавеку”, – заўважыла Н. У. Пяткевіч. Многае ў ідэалагічнай рабоце залежыць ад ініцыятывы людзей, якія вырашылі прысвяціць сябе гэтай дзяржаўнай справе. У якасці прыкладу першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прывяла дырэктара Слуцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Барыса Браніслававіча Блахіна, запал якога дазволіў узняць ва ўстанове ідэйна-выхаваўчы працэс навучэнцаў на высокі ўзровень.

Наконт адладжанай сістэмы, якая спрыяе эфектыўнаму правядзенню ідэалагічнай работы з насельніцтвам на Міншчыне, гаварыў пасля ў сваім выступленні першы намеснік губернатара
В. У. Шчэцька. Гэта дазваляе аператыўна рэагаваць на запыты людзей. Так, летась больш як па 25 тысячах зваротаў і просьбаў, паступіўшых падчас дзён інфармавання, прыняты станоўчыя рашэнні. Аднак, разам з удалымі напрацоўкамі, хапае яшчэ ў ідэалагічнай рабоце і праблем. Некаторыя мерапрыемствы праводзяцца фармальна. Павярхоўны падыход адказных асоб да вырашэння надзённых пытанняў, з якімі людзі звяртаюцца ў органы ўлады, выклікае ў грамадзян незадаволенасць, скаргі ў вышэйшыя інстанцыі. Створаныя ў райвыканкамах, дзяржаўных газетах і на буйных прадпрыемствах Інтэрнэт-сайты спрыяюць паляпшэнню інфармаванасці насельніцтва па важнейшых сацыяльна-эканамічных пытаннях. Аднак месцамі яны абнаўляюцца нерэгулярна, большасці з іх нестае аператыўнасці.

Стратэгічным курсам развіцця рэгіянальных газет на бліжэйшую перспектыву, як паставіў задачу Віктар Уладзі­міравіч, з’яўляецца забеспячэнне іх рэнтабельнай дзейнасці. Калі па выніках 2008 года ў вобласці былі прыбытковымі толькі дзве газеты, то летась – ужо сем: Маладзечанская, Стаўбцоў­ская, Салігорская, Мядзельская, Любанская, Клецкая і Барысаўская. Сёлета да іх павінны далучыцца, па меншай меры, яшчэ паўдзесятка выданняў.

На семінары шмат увагі надавалася і рабоце з моладдзю, грамадскімі фар­міраваннямі, рэлігійнымі суполкамі, партыямі, няўрадавымі арганізацыямі, якія настроены канструктыўна. А пры падвядзенні яго вынікаў губернатар
Леанід Фёдаравіч Крупец даў высокую ацэнку той рабоце з людзьмі, якая праводзіцца на Случчыне, і выказаў спа­дзяванне, што ўсе лепшыя напрацоўкі ініцыятыўных мясцовых ідэолагаў знойдуць прапіску і ў іншых рэгіёнах сталічнай вобласці.

Павел ЖУКАЎ.

На здымках: 1. Нямала цікавага распавёў гасцям у музеі гаспадаркі знакаміты старшыня праўлення аграфірмы “Лучнікі” М. І. Васілевіч.

25 лютага 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы 223_ Касцёл у Мядзеле   возера Мястра

Пабрацімы Мядзела