Мэта адна – назапасіць больш кармоў

18Ажылі сенажаці ААТ «Міжазёрны край». З раніцы да позняга вечара завіхаюцца на іх механізатары.
- Стараюцца хлопцы працаваць з максімальнай аддачай, – расказвае начальнік вытворчага ўчастка Л. П. Холад. – Кожны разумее, калі будуць кармы, то можна разлічваць на важкія вы¬нікі работы жывёлаводаў. А задача перад механізатарамі пастаўлена даволі напружаная. Сёлета запланавана нарыхтаваць для грамадскага статка 490 тон сена, 6370 – сенажу і 6690 тон сіласу. Шкада, што надвор’е пакуль не дазваляе назапашваць сена. Але часу дарэмна не губляем – закладваем сянаж.
З далейшай размовы даведаўся, што асноўную колькасць кармоў у гаспадарцы плануюць назапасіць з траў першага ўкосу. Для гэтага выдзелена 620 гектараў сенажаці, з іх 60 гектараў – палепшанай. А вось сілас тут будуць закладваць з аднагадовых траў, якіх пры заданні 250 пасеялі 480 гектараў, і кукурузы, якая расце на плошчы 280 гектараў.
210- За пяць дзён запоўнілі сянажную траншэю ёмістасцю звыш 800 тон ля фермы «Міціненты», – працягвае расказваць Леанід Паўлавіч. – Зараз распачалі закладваць сянаж ля фермы «Памошша». Тут траншэю ёмістасцю 820 тон мяркуем таксама запоўніць за пяць дзён. І гэта рэальна. За дзень паступае 150-200 тон сянажнай масы.
Начальнік вытворчага ўчастка расказаў, што на касьбе асаблівым стараннем і руплівасцю вызначаюцца Мікалай Казіміравіч Маркевіч і Віктар Вацлававіч Сурвіла.
- Гэта вельмі адказныя і руплівыя хлопцы. Дзённыя нормы выпрацоўкі заўсёды перавыконваюць, – кажа Л. П. Холад. – На падкошванні пашы заняты Яраслаў Станіслававіч Вяршыла. Гэты малады механізатар вызначаецца стараннем і працавітасцю. У час веснавой пасяўной культываваў глебу, а зараз яго трактар «МТЗ-1221» у агрэгаце з касілкай «КДЛ-3,14» не ведае прастояў. Ён праводзіў папярэджваючае скошванне травы
на пашы. Сенажаць, пасля ўборкі травы, падкормліваем мінеральнымі ўгнаеннямі, барануем. Робім усё магчымае, каб атрымаць паўнацэнны другі ўкос. На падборы валкоў правяленай травы завіхаецца Станіслаў Генадзьевіч Бязручка.
Леанід Паўлавіч расказаў, што на адвозцы сянажнай масы працавітасцю вызначаецца трактарыст Уладзімір Уладзіслававіч Буйчык, а таксама вадзіцелі аўтамабіляў «МАЗ» Віктар Часлававіч Гуска і Іван Мар’янавіч Куркуль.
- Давайце з’ездзім на сенажаць, самі ўбачыце, як працуюць нашы хлопцы, – прапанаваў ён.
І вось мы ва ўрочышчы «Калодна». Здалёку заўважылі «КЗР». Пад’ехаўшы бліжэй, механізатар спыніў тэхніку, падышоў да нас.
- Як працуецца? – цікаўлюся.
- Добра. Не даюць мне хлопцы адпачываць. Не паспееш напоўніць масай адзін прычэп, як пад загрузку гатоў пад’ехаць другі, – кажа Мікалай Казіміравіч Маркевіч. – Так яно і павінна быць. Нельга ўпускаць час. Адпачываць будзем зімой.
- Ці кормяць вас?
- А як жа. Два разы на дзень прывозяць харчаванне. З гэтым ніякіх праблем няма, – адказвае ён.
- А з чым праблемы?
- Не ўсюды добрыя травы выраслі…
Гаворачы пра нарыхтоўку кармоў, нельга не назваць прозвішчы яшчэ двух механізатараў. Гэта Уладзімір Часлававіч Гуска, за ім замацаваны «МТЗ-82» з граблямі «ГВБ-6», і Эдуард Эдуардавіч Дудзінскі, які эксплуатуе трактар у агрэгаце з прэс-падборшчыкам «ПРФ-821».
- А вось на трамбоўцы сянажнай масы вызначаецца Леанід Аркадзьевіч Буянаў. Яго «Амкадор» не ведае прастояў, – дадае начальнік вытворчага ўчастка. – Дзякуючы агульным намаганням нарыхтавана 1600 тон сенажу і 70 – сена, што складае 3,01 цэнтнера травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



20 чэрвеня 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

1-12 Касцёл у Шэметава   лебедзі на Мястры возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела