Чужаземны шкоднік – моль

Параўнальна нядаўна ў Еўропе з’явіўся небяспечны чужаземны шкоднік – таматная моль. Яе радзіма – Паўднёвая Амерыка. У Еўропе гэта насякомае было выяўлена ў 2006 годзе ў Іспаніі, дзе нанесла значныя страты вытворцам таматаў. У 2010 годзе таматная моль уключана ў пералік шкоднікаў, хвароб, раслін і пустазелля, якія з’яўляюцца каранціннымі аб’ектамі для Рэспублікі Беларусь. Летась у маі моль упершыню была зафіксавана ў адной з гаспадарак Гомельскага раёна. У цяперашні час там накладзены каранцін і праводзяцца мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачага.
Такім чынам, моль перасекла ўжо нашу мяжу, і ў выніку распаўсюджвання можа стаць небяспечным шкоднікам для таматаў і іншых паслёнавых культур, якія вырошчваюцца ў цяпліцах і аранжарэях. А ў летнюю спякоту таксама могуць пацярпець расліны на адкрытым грунце.
Моль наносіць шкоду на працягу ўсяго цыкла вырошчвання таматаў, зніжае ўраджайнасць культуры да 80%, а то і знішчае ўраджай цалкам.
Як паказвае практыка іншых краін, барацьбу са шкоднікам весці цяжка. Эфектыўная ахова раслін магчыма толькі пры рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў. Асноўнымі элементамі такой аховы з’яўляюцца: захаванне агратэхнікі (апрацоўка глебы, севазварот з выкарыстаннем непаслёнавых культур) і прафілактычныя меры (сезонная дэзінфекцыя цяпліц, знішчэнне пашкоджаных раслін, маскітныя сеткі на вокнах і адтулінах для вентыляцыі, падвойныя дзверы, адсутнасць пашкоджанняў у сценах і даху). Эфектыўнасць хімічнага метаду абмежавана асаблівасцямі развіцця таматнай молі, а таксама яе здоль¬насцю хутка выпрацоўваць устойлівасць да інсектыцыдаў.
З мэтай недапушчэння распаўсюдж¬вання таматнай молі па тэрыторыі нашага раёна агранамічныя службы гаспадарак, уладальнікі прысядзібных участкаў і фермеры пры выяўленні падазроных шкоднікаў і пашкоджанняў раслін павінны выклікаць каранціннага інспектара. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце www.tutaabsoluta.com
А. ГРЫШКЕВІЧ.
Дзяржінспектар па каранціне раслін па Вілейскім і Мядзельскім раёнах.



16 чэрвеня 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

84 Царква ў Слабадзе Касцёл у Мядзеле  Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела