Людзі стараюцца – ёсць паказчыкі

36Дырэктар ААТ «Свір-Агра» Г. Б. Юхно ў цэлым задаволены ходам нарыхтоўкі кармоў. А чаму б і не?! Травы выраслі нядрэнныя, тэхніка не падводзіць. Інжынерная служба разам з механізатарамі паклапаціліся, каб да мінімуму звесці прастоі на сенажаці.
- Назапашванне кармоў – вельмі важная справа. Людзі разумеюць, што, толькі стварыўшы трывалую кармавую базу, можна разлічваць на павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, таму і прыкладаюць максімум намаганняў, каб зімовы рацыён рагуль быў багатым і паўнацэнным, – расказвае Генадзій Бярнардавіч. - На фермах гаспадаркі зараз утрымліваецца 2884 галавы буйной рагатай жывёлы, з іх 992 – дойны статак. Таму на зімоўку запланавалі мець 11700 тон сенажу, 530 – сена і 7500 тон сіласу. Што датычыць апошняга, то яго мяркуем нарыхтоўваць потым з кукурузы. А пакуль усе намаганні накіраваны на назапашванне сенажу і сена.
Дырэктар паведаў, што створаны корманарыхтоўчы атрад. За ім замацаваны два падборшчыкі «Палессе», трактар «Фэндт» у агрэгаце з касілкай «КПР-9», дзве касілкі «КДН» з трактарамі «МТЗ-1221». На адвозцы сянажнай масы працуюць тры трактары з прычэпамі «ПІМ-40» і чатыры аўтамабілі «МАЗ».
- Імкнёмся строга захоўваць тэхналогію закладкі сенажу. Таму днём на трамбоўцы масы задзейнічаны «Амкадор» і трактар «Т-150К». А ў начны час бесперапынна працуе трактар «МТЗ-3022», – працягвае размову Г. Б. Юхно. – Тэмпература сянажнай масы не перавышае 28 градусаў цяпла, а вільготнасць – 60 працэнтаў. На ферме «Свір» сёння заканчваем закладваць сянажную траншэю ёмістасцю 2000 тон. Пяць дзён працавалі. Гэтаму спрыяла распрацаваная сістэма аплаты працы і матэрыяльнага заахвочвання. За тое, што сянажную траншэю заклалі ў сціслыя тэрміны з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў корманарыхтоўчаму атраду выплачваецца прэмія ў суме 2 мільёны рублёў. Гэта акрамя асноўнага заробку. Дарэчы, асноўны заробак складае прыкладна 150000 рублёў за дзень пры ўмове выканання даведзенага задання, захавання працоўнай дысцыпліны.
61- Хто з механізатараў асабліва вызначаецца на сенажаці? – цікаўлюся ў дырэктара.
- Усе працуюць старанна і з адказнасцю. На падборы і здрабненні правяленых валкоў перавыконваюць дзённыя заданні Іван Іванавіч Грумбянін і Раман Лявонавіч Куркуль, якія кіруюць комплексамі «Палессе». Па 30-40 гектараў траў скошвае за дзень «Фэндтам» з касілкай «КПР-9» Віктар Пятровіч Макаранка. На валкаванні задзейнічаны трактар «МТЗ-82» з граблямі, якім кіруе Сяргей Яраслававіч Федзеў. На адвозцы масы ў ліку лепшых хачу назваць вадзіцеляў аўтамабіляў «МАЗ» Генадзія Яўгенавіча Шылака, Віктара Пятровіча Грумбяніна і Барыса Іванавіча Карпіча. Трактары з «ПІМамі» эфектыўна эксплуатуюць Міхаіл Мікалаевіч Баркун, Віктар Віктаравіч Лявіцкі, – крыху падумаўшы, адказвае ён.
Сена ў гаспадарцы нарыхтавана толькі 28 тон. Генадзій Бярнардавіч патлумачыў, што гэтаму пакуль не вельмі спрыяла надвор’е. Але пытанне не здымаецца з парадку дня. Ёсць скошаная трава. Як толькі яна высахне, адразу ўключаць у работу граблі і тры прэс-падборшчыкі.
- Рабочы дзень на касьбе траў пачынаецца з 4 гадзін раніцы. Каб заахвоціць механізатараў, прадугледзелі двайную расцэнку для аплаты. Людзі разумеюць, што раніцай і ў вячэрнічас расліны ўтрымліваюць найбольшую колькасць караціну, і да такога новаўвядзення нармальна адносяцца. Словам, яны робяць усё магчымае, каб забяспечыць пагалоўе якаснымі кармамі, – працягвае размову Г. Б. Юхно.
- Хто заняты на трамбоўцы сянажнай масы?
- Гэту работу даручылі вопытным і адказным механізатарам. Днём шчыруюць Іван Фаміч Стральцоў і Зянон Вацлававіч Вяршыла. А ў начны час – Аляксандр Уладзіміравіч Рацкевіч, – чую ў адказ. – Арганізавалі двухразовае харчаванне для ўдзельнікаў корманарыхтоўкі. Пастаянна ля сянажнай траншэі знаходзіцца Ядвіга Антонаўна Ермакова. Яна вядзе ўлік рэйсаў, сочыць за захаваннем тэхналогіі закладкі. Ядвіга Антонаўна доўгі час працавала загадчыцай фермы «Свір», добра разумее, што менавіта ад якаснага корму залежаць надоі і прывагі. А, зрэшты, пад’едзьце да фермы, пагутарце з механізатарамі…
Сапраўды, трамбоўка масы вялася бесперапынна. Мы на хвіліну спынілі «Амкадор», якім кіраваў І. Ф. Стральцоў, каб павіншаваць руплівага механізатара з днём нараджэння.
- Шчыра дзякую за цёплыя словы віншавання. Сёння тут заканчваем, а заўтра распачнём закладваць сянаж ля фермы «Засвір». А дзень нараджэння адзначу крыху пазней, калі спадзе напружанне на палетках, – усміхнуўшыся, адказаў Іван Фаміч.
Пагутарыць доўга не ўдалося, бо для разгрузкі пад’ехаў трактар «МТЗ-1221» з прычэпам.
- Гэта прыехаў старанны і руплівы механізатар Айнар Янавіч Чухайда. Ён, як і іншыя хлопцы, стараецца працаваць з найбольшай аддачай, – зазначыла Я. А. Ермакова.
Варта сказаць, што на ўмоўную галаву жывёлы ў таварыстве назапашана па 1,9 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў. І гэта работа не спыняецца ні на адзін дзень. Людзі разумеюць, што толькі стараннем кожнага можна дасягнуць агульнага поспеху.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



15 чэрвеня 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

0-170 0-178 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 06-012

Пабрацімы Мядзела