Паважаюць вяскоўцы загадчыцу Старлыгскага ФАПа

42Увесь жыццёвы шлях Ірыны Зянонаўны Мароз звязаны з любым сэрцу Нарачанскім краем. Нарадзілася ў Корках. Выхоўвалася ў бабулі ў Засвіры. Вучылася апошнія гады ў Свіры. Зараз жыве і працуе ў Старлыгах. Дарэчы, усе гэтыя населеныя пункты знаходзяцца непадалёку. Нездарма ж яе жыхары Старлыг лічаць сваёй.
Пасля заканчэння Свірскай сярэдняй школы Ірыне не давялося доўга думаць над пытаннем: кім быць? Яна па сутнасці з маленства марыла стаць медыкам і дапамагаць людзям. А таму і выбар будучай прафесіі зрабіла асэнсавана. Паступіла ў Мінскае медыцынскае вучылішча №2. У 1986 годзе з дыпломам фельчара вярнулася на родную Мядзельшчыну. Няпоўны год адпрацавала загадчыцай ФАПа ў Засвіры. Затым яе накіравалі на фельчарска-акушэрскі пункт у Старлыгі. Так што ў яе працоўнай кніжцы толькі гэтыя два запісы. Гаспадарка выдзеліла жыллё, так і замацавалася тут напастаянна.
Клопатаў у мясцовай дакторкі хапае. Адных толькі дзетак да года ў зоне абслугоўвання ФАПа восем. Акрамя таго, ёсць і школа, і дзіцячы садок. Насельніцтва ў большасці сваёй пажылога ўзросту. Вось і не абмяжоўваецца прыёмам пацыентаў у лячэбнай установе, да многіх сама наведваецца на дом. Нярэдка бываюць выклікі ў выхадныя, начны час. Нікому не адмаўляе Ірына Зянонаўна, да ўсіх спяшаецца на дапамогу. Здараецца, што і пацярпеўшым падчас аварый яе веды і вопыт вельмі патрэбныя. Гэта і не дзіўна, траса тут бойкая. Пакуль даімчыцца са Свіры хуткая дапамога, а яна тут, пад бокам… Сітуацыі здараюцца розныя. Нярэдка даводзіцца дзейнічаць аператыўна, на хаду прымаць сур’ёзныя рашэнні.
Увогуле вяскоўцы з павагай адносяцца да загадчыцы ФАПа. Лічаць яе граматным, адказным спецыялістам і шчырым, сардэчным чалавекам. А яшчэ яны сцвярджаюць, што лепшай дакторкі, чым І. З. Мароз, ім і не трэба. Ды і Ірыне Зянонаўне гэта работа вельмі па душы.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



15 чэрвеня 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 0-178 возера Мястра _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела