Якія яны, шляхі развіцця?

6НА базе нашага раёна прайшоў абласны семінар па жывёлагадоўлі. Удзел у ім прынялі намеснікі начальнікаў упраўленняў райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі, галоўныя ветэрынарныя ўрачы і дырэктары племстанцый Міншчыны. Гасцям прапанавалі тры маршруты. Па адным з іх праехалі і мы.
Адразу наведалі малочнатаварны комплекс «Баяры» ААТ «Мядзелаграсэрвіс». Дырэктар таварыства А. В. Сяменчанка расказаў, як яны праводзяць рэканструкцыю старых памяшканняў. У хуткім часе тут будуць раздойваць першацёлак. Падзяліўся Аляксандр Васільевіч і тымі новаўвядзеннямі, якія прадугледжаны для эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Напрыклад, у дзвярах ёсць празрыстыя ўстаўкі. З празрыстага матэрыялу зроблены і вільчак даху. Шмат дзелавых парад па ўтрыманні пагалоўя падказалі госці, за што гаспадары выказалі ім шчырую падзяку.
51Наступны аб’ект – малочнатаварная ферма «Занарач» ААТ «Занарацкі». Па дарозе начальнік упраўлення райсельгасхарчу Мядзельшчыны В. І. Бахонка і яго намеснік па жывёлагадоўлі А. У. Дытко знаёмілі гасцей з маляўнічымі куточкамі і здраўніцамі Нарачанскага краю. На ферме сустрэлі галоўны заатэхнік таварыства
І. К. Стадольнік і загадчыца фермы Р. М. Кацкель. Яны расказалі і паказалі памяшканне для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, якое пабудавалі ўласнымі сіламі, пазнаёмілі з тэхналогіяй.
- За мінулы месяц сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе цялятак склала 826 грамаў, – паведаміла Ірына Канстанцінаўна. – Стопрацэнтная іх захаванасць.
- А дзе бралі праект будынка? – пацікавіўся хтосьці з прысутных.
- Праект уласны: кіраўнікоў і спецыялістаў таварыства. Атрымалася танна і зручна, – дапоўніў Валерый Іванавіч Бахонка.
Падзяліліся занарачанцы і вопытам атрымання малака гатунку «экстра».
Усе былі ў захапленні ад наведвання мясцовай амбулаторыі. Экскурсію па медустанове правёў загадчык амбулаторыі В. І. Трубач. Будынак, узведзены па энергазберагаючых тэхналогіях, уразіў усіх удзельнікаў семінара сваёй адметнасцю і чысцінёй.
- Выдатныя кабінеты, сучаснае медыцынскае абсталяванне. Чаго яшчэ жадаць? – сцвярджалі госці і мелі рацыю, бо працаваць у такіх умовах адно задавальненне.
«Мечанне і ўлік конскага пагалоўя» – гэту тэму семінара разгледзелі на конеферме «Мокрыца» ААТ «Занарацкі».
Намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні У. Г. Бобер зазначыў, што на папярэдняй нарадзе абмяркоўвалася пытанне выканання абласной праграмы «Конегадоўля».
- Перад намі зараз стаіць задача навесці адпаведны ўлік пагалоўя, – падкрэсліў Уладзімір Генадзьевіч. – Таму сёння будзе расказана і паказана, як трэба рабіць. Глядзіце ўважліва. Бо ў кожным раёне, у кожнай гаспадарцы давядзецца займацца гэтай справай.
Як праводзіць халодным метадам таўраванне коней і баніціроўку падрабязна расказалі і прадэманстравалі доктар ветэрынарных навук, вядучы навуковы супрацоўнік РУП НПЦ «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі па жывёлагадоўлі» М. А. Гарбукоў і кандыдат навук У. І. Чаўлытка.
Пасля кіруемся ў ААТ «Міжазёрны край». На мяжы гаспадаркі сустракае дырэктар К. Б. Гапановіч. Ён азнаёміў з асноўнымі вытворча-эканамічнымі паказчыкамі таварыства, планамі развіцця на перспектыву. Наведалі госці і ўзводзімы малочнатаварны комплекс на 600 галоў ля фермы «Міціненты». Казімір Браніслававіч паведаміў, што будаўнічыя работы выконвае мясцовае ПМС. Узвядзенне памяшканняў распачата ў сакавіку. Асвоена ўжо 6,9 мільярда рублёў. У лістападзе плануецца здача комплексу ў эксплуатацыю.
Удзельнікаў семінара цікавіла, якім чынам плануецца напаўненне комплексу, ці будзе арганізаваны закуп маладняку ў іншых гаспадарках раёна ці вобласці, многія іншыя пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы дырэктара таварыства.
Сур’ёзная і прынцыповая размова адбылася па пленарным пасяджэнні, якое вёў У. Г. Бобер. Слова мелі генеральны дырэктар РУП «Мінскае племпрадпрыемства» Руслан Віктаравіч Беразавік, галоўны ветэрынарны ўрач вобласці Аляксандр Аляксеевіч Гліняны і іншыя адказныя асобы. Многім намеснікам начальнікаў упраўленняў райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі давялося трымаць справаздачы па пытаннях павелічэння вытворчасці малака і мяса, захаванасці пагалоўя.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



08 чэрвеня 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-043 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела