Прынята рашэнне пашырыць праграму падтрымкі абітурыентаў, якія будуць паступаць у аграрныя вышэйшыя навучальныя ўстановы

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання прыняло рашэнне пашырыць праграму падтрымкі абітурыентаў, якія будуць паступаць у бягучым годзе ў аграрныя вышэйшыя навучальныя ўстановы па спецыяльнасцях: ветэрынарны ўрач, інжынер, аграном і заатэхнік.

Мы прапаноўваем юнакам і дзяўчатам, якія збіраюцца звязаць свой лёс з сель­скагаспадарчай вытворчасцю, заключыць мэтавыя дагаворы, якія гарантуюць ім шэраг пераваг пры паступленні ва ўсе вядучыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны (Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт), у працэсе вучобы, а таксама пры размеркаван­ні. Так, напрыклад, залічэнне “мэтавікоў” будзе ажыццяўляцца па асобным конкурсе. Тым, хто яго не пройдзе, прадаставяць магчымасць вучыцца на платнай аснове. Прычым усе звязаныя з гэтым расходы бярэ на сябе Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні абласнога выканаўчага камітэта. Акрамя таго, кожнаму  “мэтавіку” будзе выплачвацца разам з дзяржаўнай яшчэ адна стыпендыя – у тым жа размеры, як і асноўная, а таксама гарантаваны інтэрнат  і размеркаванне пасля вучобы ў гаспадарках Міншчыны.

Сёння перад дыпламаванымі спецыялістамі, якія працуюць у сельгасвытворчасці, адкрываюцца выдатныя перспектывы. На працягу першых двух гадоў работы ім устанаўліваецца даплата ў размеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, а ў наступныя  тры гады – у трохкратным размеры тарыфнай стаўкі першага разраду. Многія маладыя спецыялісты аграрнага профілю ўжо ацанілі і магчымасць станоўча вырашыць праблему з жыллём – яго атрымоўваюць усе. Да таго ж некаторыя з учарашніх выпускнікоў, якія прыехалі па мэтавым размеркаванні ў гаспадаркі, спраўляюць наваселлі ў новых дамах, пабудаваных па Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады.

Заключыць мэтавыя дагаворы могуць маладыя людзі з сельскай мясцовасці і населеных пунктаў з колькасцю жыхароў да 20 тысяч чалавек – як выпускнікі школ, так і тыя, у каго ўжо ёсць сярэдняя спецыяльная адукацыя па запатрабаваных прафесіях.

Жадаючым заключыць мэтавыя дагаворы трэба звярнуцца ў раённы выканаў­-
чы камітэт па адрасе: г. Мядзел, пл. Леніна, 1, каб. №1. Кансультацыю можна атрымаць па тэлефонах: 54-2-54, 55-4-46.

В. БАХОНКА.

Першы намеснік

старшыні райвыканкама.



02 чэрвеня 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi возера Глубелька 06-043 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела