Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь назначаны на 25 красавіка 2010 года. А пакуль ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі ідзе да іх падрыхтоўка. Як адзначыла сакратар раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Разалія Мікалаеўна Роўда, у раёне, згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правя­дзенні выбараў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання, зацвер­джаным Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, распрацаваны аналагічны свой каляндарны план. У ім вызначаны ўсе асноўныя этапы выбарчай кампаніі. Ужо створаны акружныя, раённая, сельскія і пасялковыя выбарчыя камісіі. Напрыклад, па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання ў азёрным краі 2 акружныя камісіі: па Мядзельскай выбарчай акрузе №1 і Крывіцкай выбарчай акрузе №2. Старшынёй першай з іх абрана старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Васільеўна Глінская. Другую – узначальвае дырэктар Крывіцкай САШ Людміла Яўгенаўна Гапановіч. Акрамя таго, створаны 10 сельскіх і адна пасялковая выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў.

Зараз вядзецца рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатур у мясцовыя Саветы дэпутатаў шляхам збору подпісаў грамадзян, якая будзе доўжыцца па 18 лютага ўключна. Дзве ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў шляхам збору подпісаў раённай камісіяй ужо зарэгістраваны. А літаральна заўтра пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Згодна з каляндарным планам гэты этап закончыцца 15 сакавіка бягучага года.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



12 лютага 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

06-043 Сядзіба Максіма Танка  1-12

Пабрацімы Мядзела