Па сакавітай траве

p5150023На птушкафабрыцы “Новая зара” плюсуюць зараз  па сярэднясутачных надоях больш кілаграма да адпаведнага перыяду мінулага года. У той жа час, задаволіцца поўнасцю жывёлаводы не могуць, бо, каб выглядаць дастойна на фоне перадавых гаспадарак, вытворчасць малака трэба нарошчваць. На што і разлічваюць з пачаткам пашавага перыяду.

- 3 мая  выйшаў на пашу статак фермы “Гарадзішча”, – расказвае галоўны заатэхнік Л. Г. Баслык. -  А праз пяць дзён апынуліся на зялёнай траўцы і рагулі фермы “Княгінін”. У цэлым да пашавага перыяду падрыхтаваліся належным чынам. Пастухам  дастаўляецца гарачае харчаванне, яны забяспечаны ўсім неабходным. Паклапаціліся і аб тым, каб жывёла не цярпела ад спякоты, для дастаўкі вады вы­дзелены два трактары. Маецца ў кароў і соль. Праўда, на ферме “Княгінін” не хапае пастухоў. Але гэта праблема ў бліжэйшы час павінна вырашыцца. Найлепшы травастой у нас на палетках ля Гарадзішча. Княгінінскія ж угоддзі бяднейшыя, таму частку статка плануем карміць прывазной зялёнкай. Дарэчы, на гэтай ферме вядуцца адначасова і будаўнічыя работы: рамантуецца дах, ла­дзіцца памяшканне для малых цялятак. Тым самым працуем на перспектыву.

На пашы ля фермы “Гарадзішча”, куды наведаліся, кароўкі дружна пасвіліся на адгароджаным дротам участку. Пастух Я. Т. Мілікулаў патлумачыў:

- Участак тут вялікі, на ўсё лета хопіць рагулям харчу. Самі бачыце, якая густая трава, следам падкошваць ужо трэба. Спецвопраткай забяспечаны яшчэ з мінулага года, сёлета выдалі новыя боты. Ёсць і дах над галавой у выглядзе будыніны з дошак, каб схавацца ад непагадзі.  Абеды смачныя ў поле прывозяць. А клопату на пашы хапае, гэта толькі здаецца, што мы тут сумуем. Ад пастуха залежыць многае, і трэба разумець: будзе малако, будзе і ў нас заробак!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: пастух фермы “Гарадзішча”
Я. Т. Мілікулаў.

Фота Таццяны Несцярэнка.



21 мая 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

    Паруснікі                          возера Мястра wjx6x-f4hhi на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела