На шышкаўскіх пагорках

p5030067У ТАА “Нарацкая ніва-2004″ поўным ходам ідуць вясенне-палявыя работы. А на сяўбе збожжавых ужо выйшлі на фініш­ную прамую.

- Яравы збожжавы клін у нас складае ўсяго 350 гектараў, – тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі П. К. Радкевіч. – Распачаў на ім работу механізатар Віктар Фіцін з пасяўным агрэгатам італьянскай  вытворчасці “Комбі-3000″. Затым да яго падключыліся Сяргей Магільніцкі і Павел Лявіц­кі з сеялкамі “СЗУ-3,6″ і “СЗТ-3,6″.  Праўда, “італьянка” атрымала “прабоіну” на нашых камяністых глебах і цяпер на рамонце. Тым не менш, тэмпы стараемся трымаць і, калі не будзе нейкага форс-мажору, да канца гэтага тыдня са збожжавымі ўправімся. Зараз Павел Лявіцкі заканчвае на ўчастку за вёскай  Шышкі сяўбу ячменю, а затым возьмемся за пшанічку, якой у нас 50 гектараў.  А далей на чарзе – кукуруза. Размесціцца сёлета каралева палёў на плошчы 350 гектараў, ужо ўнеслі пад гэту культуру мінеральныя  ўгнаенні.

Мы  наведаліся  на палетак да П. У. Ля­віц­кага. Ён  круціўся з сеялкай на невя­лікім пятачку.

- Працуецца нармальна, – адказаў з усмешкай Павел Уладзіміравіч. – Тэхніка не падводзіць, і абеды гарачыя спраўна дастаўляюць у поле. Умовы, канечне, не простыя. Зірніце колькі  камянёў. Як іх не збірай, быццам грыбы растуць з-пад зямлі. Вось толькі такія сеялкі, як у мяне, і вытрымліваюць.

- А чым будзеце займацца пасля завяршэння пасяўной?

- Работы, як заўжды, на ўвесь сезон, – адказаў П. У. Лявіцкі. -  А наперш – нарыхтоўка кармоў, дзесьці ў пачатку чэрвеня выйду на сенажаці са сваёй  ротарнай касілкай.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: П. У. Лявіцкі на ячменным палетку.

Фота Таццяны Несцярэнка.



07 мая 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

223_ Царква ў Слабадзе Царква ў Крывічах img_4257

Пабрацімы Мядзела