Падведзены вынікі конурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

У ПАЧАТКУ кожнага года раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзеламі адукацыі і па справах моладзі райвыканкама праводзіць рэгіянальны тур рэспубліканскага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Лепшыя творчыя працы вызначаюцца па многіх намінацыях: малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай тэхнікі, статуэтка, талісман злёту юных выратавальнікаў-пажарных у НДЦ “Зубраня”, казка, апавяданне і верш. Тэматыка прадстаўленых журы работ аказалася вельмі разнастайнай. У прыватнасці, я ў выратавальнікі пайшоў бы, няхай мяне навучаць; тэхніка на службе ў пажарных; агонь – наш сябар, агонь – наш вораг; прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый; выратавальнікі ў маіх вачах; аварыі, катастрофы нашага стагоддзя; папярэджанне НС; з феерверкам жарты кепскія – апячэш і нос, і шчокі; каб не спрачацца з агнём, трэба больш ведаць пра яго; возьмемся за рукі сябры – выратуем наш свет мы ад агню; трывалей нітак стальных і агню арганізацыя мая; калі правілы бяспекі ведаць, можна многіх бед пазбегнуць. Падвя­дзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу адбылося ў лютым у Цэнтры дзіцячай творчасці і моладзі. Лепшымі ў намінацыях прызнаны працы наступных удзельнікаў, якія занялі па парадку першыя, другія і трэція месцы:

- “Малюнак” – навучэнка гуртка Цэнт­ра дзіцячай творчасці і моладзі Мядзельскага раёна Паліна Гапонік (“Ва ўсе часы мы на варце”), вучаніца 8 класа гімназіі-інтэрната г. Мя­дзел Вераніка Новік (“Гераізму храбрых спяваем мы славу”), вучань 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мядзел” Андрэй Гірвель (“SOS”).

- “Статуэтка” – вучаніца 7 класа гімназіі-інтэрната г. Мядзел Іна Світа (“Спраўны вогнетушыцель – лепш, чым асабісты целаахоўнік”), вучань 7 класа Занарацкай СШ Артур Боўкун (“Вогнетушыцель”), вучань 5 класа гімназіі-інтэрната г. Мядзел Ула­дзімір Кавяка (“Мы вас выратуем. Толькі па­клічце своечасова”).

- “Выраб” – навучэнец гуртка Цэнтра дзіцячай творчасці і моладзі Ілля Субач (“Сачыце за спраўнасцю пячнога ацяплення”), навучэнкі гуртка гэтай жа ўстановы Ангеліна Жыхар і Лідзія Карпей (“Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза”), вучаніцы 3 класа Аляксандра Лагоўнік і 7 класа Свірскай СШ Анастасія Лобач (“Юныя выратавальнікі лесу”).

- “Плакат” – вучаніца 7 класа Свірскай СШ Каця Коваль (“Не гуляй з агнём”), вучаніца 6 класа Выгалавіцкай базавай школы Рыта Саковіч (“Беражыце лес”), вучаніца 5 класа гэтай жа школы Марыя Гарошка (“Кожнае дзіця павінна ведаць, як выратавальнікаў выклікаць”).

- “Мадэль пажарнай тэхнікі” – ву­чаніца 7 класа Свір­скай СШ Дар’я Яцына (“Пажарная машына”), вучаніцы 7 класа ДУА “Крывіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Дзіяна Томкавіч і Юлія Зянько (“Тэхніка на службе ў выратавальнікаў пажарных”), вучань 7 класа Занарацкай СШ Вадзім Рослік (“Пажарная машына”).

- “Талісман” – вучаніца 8 класа ДУА “Крывіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Анастасія Матусевіч, вучань 7 класа Княгінінскай СШ Аляксей Свечкароў, вучань 9 класа  Свірскай СШ Андрэй Вяршыла.

- “Верш”, “Апавяданне”, “Казка” – першыя месцы занялі вучні 7 класа Антон Ражкоў, 6 – Раман Шукела і 4 – Дзмітрый Пісарчык (Свір­ская СШ).

Лепшыя работы накіраваны для ўдзелу ў абласным туры рэспубліканскага творчага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, які пройдзе ў Маладзечне.

А. ВАРАБЕЙ.

Старшы інспектар ІДПН РАНС,

маёр унутранай службы.



27 лютага 2012.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры  возера Мястра  0-170 223_

Пабрацімы Мядзела