Распрацоўваецца праект Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскай курортнай зоны

возера МястраПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падтрымаў прапанову аб распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскай курортнай зоны на 2011-2015 гады.

РАЗМОВА наконт развіцця нашага рэгіё­ну ішла ў час даклада Кіраўніку дзяржавы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Кузьміча Ломаця. Прэзідэнт пра­інфармаваны аб выніках вывучэння сітуацыі па развіцці курортнай зоны Нарачан­скага краю. Летась у васьмі санаторыях, на сямі базах адпачынку і ў гасцініцах тут паправілі здароўе каля 80 тысяч чалавек – прыкладна столькі, колькі і ў 2008 го­дзе. Разам з тым у азёрным рэгіёне можа набірацца сіл і бадзёрасці значна большая колькасць людзей, аднак гэтаму перашка­джае недастатковае развіццё турыстычнай інфраструктуры краю.

Па меркаванні З. К. Ломаця, з мэтай прыцягнення беларускіх і замежных турыстаў неабходна правесці рэканструкцыю здраўніц і гасцініц, добраўпарадкаванне курортнай зоны. Пры гэтым асаблівую ўвагу надаць будаўніцтву цэнтра водных забаў, што да­зволіць павялічыць напаўняльнасць здраўніц без залежнасці ад сезона.

А што на вашу думку, шаноўныя чытачы газеты, трэба яшчэ зрабіць у курортным пасёлку Нарач, Мядзеле, якія вырашыць праблемы, каб наш азёрны край стаў яшчэ больш прывабным і стабільна запа­трабаваным у асяроддзі адпачываючых, турыстаў як рэспуб­лікі, так і замежжа. Свае прапановы можаце накіроўваць у рэдакцыю па адрасе: 220397 г. Мядзел, вул. Савецкая, 8. Не выключана, што найбольш слушныя з іх будуць улічаны пры распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскай курортнай зоны на 2011-1015 гады.

Наш кар.



27 Студзень 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

06-012 img_4257 _06-040 223_

Пабрацімы Мядзела