ФАК “Мядзел” – падарунак для дзяцей і дарослых (фотарэпартаж)

pc120124Гэтай падзеі чакалі даўно. У мінулую пятніцу ў райцэнтры ва ўрачыстай абстаноўцы адчыніў дзверы новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Мядзел”.  Шырокі асартымент паслуг да­зволіць выбраць кожнаму занятак па душы, будзе стымуляваць да фізічнай актыўнасці.

У 14 гадзін ля прыгожага будын­ка ФАКа сабралася спартыўная грамадскасць, прадстаўнікі працоўных калектываў. Гучаць фанфары. Слова прадастаўляецца стар­шыні раённага выканаўчага ка­мітэта А. І. Даніленку.

- Сімвалічна, што мы якраз на заканчэнне года адкрываем сучасны спартыўны комплекс, -  сказаў Аляксандр Іванавіч. – Ён стаў у шэраг іншых важных аб’ектаў, якія былі  ў нас здадзены сёлета: гасцініца ў курортным пасёлку (там жа рэалізуецца цікавы праект па будаўніцтву аўтавакзала), некалькі кафэ, абноўленая аўтазаправачная станцыя. І вельмі прыемна, што такая вялікая ўвага надаецца кіраўніком краіны, дзяржавай вырашэнню  пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёну. І, думаецца, дадзены аб’ект паслужыць далейшаму развіццю фізкультуры і спорту, стане стартавай  пляцоўкай для будучых чэмпіёнаў.  Запланавана таксама будаўніцтва гасцінічнага комплексу,  сучаснага ка­фэ. У рамках праграмы развіцця Нарачанскага краю асвоена ўжо прыкладна 128 мільярдаў руб­лёў. У прыватнасці, значны “штуршок” атрымалі здраўніцы. Шырокі размах будаўніцтва зараз у санаторыі “Спадарожнік”, новы лячэбны корпус адкрыты ў санаторыі “Прыазёрны”. Так што, жыццё, як кажуць, працягваецца. Карыстаючыся момантам, ха­чу выказаць словы ўдзячнасці за падтрымку і разуменне Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту на чале з  Барысам Васільеві­чам Батурам, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Святлане Міхайлаўне Герасімовіч. Ёсць дамоўленасць, што ў наступным годзе, выкарыстаўшы і ўласныя рэсурсы, прыступім  да рэканструкцыі гарадскога стадыёна.  І на заканчэнне самыя  шчырыя словы ўдзячнасці за плённую працу выкажу нашым будаўнікам. Ня­гледзячы, што яны задзейнічаны на шматлікіх аб’ектах раёна, удала справіліся і з адказнай задачай па ўзвядзенні  фізкультурна-аздараўленчага комплексу коштам больш за 17 мільярдаў руб­лёў. І цяпер застаецца, каб ён апраўдаў гэтыя затраты!

Затым выступіла старшыня абласнога Савета дэпутатаў С. М. Ге­расімовіч.

- Сёння сапраўды значная па­дзея, – сказала Святлана Міхайлаўна. – Год для ўсіх нас выдаўся няпросты, але ў той жа час маем і станоўчыя вынікі. Акрамя вашага комплексу, здаецца і шэраг іншых значных аб’ектаў. Вобласць у цэлым папрацавала ня­дрэнна, і як сказаў наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Міншчына павінна выйсці ў рэспубліцы на лідзіруючыя пазіцыі. Мядзельскі раён таксама выглядае дастойна. Гэта, можна лічыць, наша беларуская здраўніца. І прырода цудоўная, і людзі. Дэмаграфічная сітуацыя ў нас зараз паляпшаецца, сем’і павялічваюцца. І будзе проста цудоўна, калі гэты  комплекс будуць наведваць мамы і таты, бабулі і дзядулі, і, канечне, дзеці. Бо самае галоўнае для нас, як вядома, здароўе! Дадам, што ў абласным бюджэце на 2012 год, нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, будзе захавана фінансаванне ўсіх запланаваных сацыяльных праграм.

Прыняў удзел у гэтай урачыстасці і начальнік упраўлення фі­­зічнай культуры, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама П. А. Івашка. Пётр Анатольевіч ад імя ўпраўлення pc090071 і Нацыянальнага алімпій­скага камітэта па Мінскай вобласці перадаў падарункі (мячы) і ўручыў на памяць сувеніры.

Да мікрафона падыходзіць дырэктар будаўніча-вытворча­га ўпраўлення “Нарачпрафбуд” Д. С. Стралец. Ад імя будаўнікоў ён таксама павіншаваў жыхароў Мядзельшчыны з адкрыццём цудоўнага спартыўнага аб’екта і выказаў пажаданне, каб гэты будынак стаў, вобразна кажучы,  палацам здаровага ладу жыцця і прыгажосці. І ўручыў сімвалічны ключ гаспадару – дырэктару ФАК “Мядзел” М. У. Чаркасаву.

І вось ён, непаўторны момант – чырвоную стужку пераразаюць старшыня абласнога Савета дэпутатаў С. М. Герасімовіч, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама П. А. Івашка і pc0900721старшыня райвыканкама А. І. Даніленка.

Пад урачыстую музыку адчыняюцца дзверы комплексу, і мы здзяйсняем своеасаблівую экскурсію па яго “апартаментах”.

А паглядзець ёсць на што! Параўнаць магу нават з уласнага вопыту. Не адзін год даводзілася, напрыклад, наведваць спартыўную залу гарадской школы №2, каб пагуляць у валейбол. Умовы там для заняткаў спортам добрыя, праводзяцца шматлікія раённыя спаборніцтвы. Але, калі зір­нуў на пляцоўку адпаведнага пры­значэння ў ФАКу, быў прыемна ўражаны. Якраз іш­ла таварыская гульня паміж камандамі аддзела адукацыі і цэнтральнай раённай бальніцы. Валейбалістам хапала прасторы для дзеянняў, а на сучас­ным электронным табло з дакладнасцю фіксаваўся лік. А першыя балельшчыкі маг­лі зручна паназіраць за партыяй з вышыні другога паверха. Дарэчы, на гэтай пляцоўцы можна  праводзіць і спаборніцтвы па баскетболе, міні-футболе, гандболе. Нават каментатарская кабіна тут маецца, радыёвузел!pc120126

Завітаў у трэнажорную залу. Тут  стаяць тэнісныя сталы, ёсць разнастайныя атрыбуты для заняткаў агульнафізічнай падрыхтоўкай, атлетычнай гімнастыкай, фітнэсам. Абсталяванне таксама сучаснае, і, думаецца, ахвотнікаў знойдзецца нямала набыць абанемент. Кіраўнік вядомага клуба “Геркулес”, які шмат год месціцца ў цесным памяшканні СДЮШАР,  Ю. С. Кабанаў з не­цярпеннем чакае “наваселля”. Бо каму, як не яму ведаць – працаваць у новых умовах – адно задавальненне!

Ёсць у ФАКу і саўна з невялікім басейнам, раздзявальні з душам. Для паслуг аматараў більярду два сталы на другім паверсе. Нават прадугледжана  месца для буфета, дзе можна было пачаставацца гарачай кавай і гарбатай у дзень адкрыцця.

pc120150Папрасіў зрабіць свой водгук ветэрана фізкультуры і спорту раёна М. А. Захарэвіча, які таксама завітаў сюды. Міхаіл Андрэевіч выказаўся лаканічна:

- Уражанні проста цудоўныя! Эх, каб такое збудаванне мелі ў нашай маладосці! Гэта сапраўдны падарунак для ўсіх жыхароў горада і раёна: як дзяцей, так і дарослых. І цяпер, дарэчы, сюды здолеюць прыязджаць каманды самага высокага класа!

У рабочым рытме ФАК запрацуе па­сля Новага года. Трэба яшчэ сёе-тое падшліфаваць, давесці да поўнага ладу, вырашыць кадравыя і арганізацыйныя  пытанні. Ды гэта ўжо дробязі ў параў­нанне са зробленым. Шчыравалі тут не толькі будаўнікі. На пастаянным кантролі быў гэты аб’ект у раённага pc120167выканаўчага камітэта, прыклаў нямала намаганняў аддзел па фізкультуры, спор­ту і турызму, які ўзначальвае А. І. Крыш­тафовіч. Прынялі ўдзел у падрыхтоўцы комплексу да здачы ў эксплуатацыю і шэраг арганізацый горада.

Што ж, у добры шлях цяпер, ФАК “Мядзел”!

Аляксандр БЫКАЎ.

Фота Таццяны Несцярэнка.



14 снежня 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай возера Глубелька 06-012

Пабрацімы Мядзела