Пажаденне моладзі – раскрыць свае лепшыя якасцi

dsc08604Сёлета на працу ў наш раён прыбылі 152 маладыя спецыялісты. І мно­гіх з іх можна было пабачыць на раённым злёце, які прайшоў у гім­на­зіі-інтэрнаце горада.

- У гэтай зале сабраліся прадстаўнікі цудоўнага жыццярадаснага пакалення, якія, спадзяюся, не часова вырашылі звязаць свой лёс з нашай сінявокай Мя­дзельшчынай, – выказала на­дзею вядучая Галіна Красоўская.

Дарэчы, найбольш маладых людзей папоўнілі калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” – 46. У сферу аховы здароўя ўліліся 28 чалавек, на аднаго менш узбагаціўся кадравы патэнцыял арганізацый аграпрамысловага комплексу.

А на сустрэчу з моладдзю прый­шлі адказныя асобы. Намеснік старшыні райвыканкама Н. В. Гер­но­віч расказала пра Мядзельшчыну, перспектывы развіцця рэгіёну.

- Вы працуеце ў калектывах раёна. І ўжо многія кі­раўнікі сцвярджаюць, што прый­шлі маладыя, але адукаваныя і творчыя спецыяліс­ты, – кажа Надзея Віктараўна. – Ведайце, што вашы поспехі і прафесіяналізм будуць ад­значаны. Найперш пажадаю, каб вы раскрылі свае лепшыя прафесійныя і творчыя якасці, замацаваліся ў нашым раёне. А мы будзем ствараць для гэтага ўсе ўмовы.dsc082

З выступленняў гасцей удзель­-
нікі злёту маглі атрымаць інфармацыю па важных для іх пытаннях: па льготным крэдытаванні маладых спецыялістаў і вырашэнні жыллёвага пытання, даведаліся пра юрыдычныя аспекты свайго статусу і як наладжаны ў раёне культурны адпачынак. А начальнік аддзела па справах моладзі Таццяна Хацяновіч запрасіла спецыялістаў актыўна далучацца да маладзёжнага жыцця.

Вядома, не абышлося на злёце без відэафільма пра Мядзельшчыну і канцэрта. Але гэта яшчэ не ўсе забавы, якія падрыхтавалі арганізатары. Правялі чэмпіянат па зборы пазлаў “Беларусь і я”. З дапамогай лёсавання арганізавалі шэсць каманд. І тыя наўздагон збіралі выявы славутасцей беларускай зям­лі, у тым ліку і Нацыянальнага санк­туарыя Маці Божай у Будславе. Займаліся справай з азартам, ды і тактыку розную выбіралі. У выніку першай справілася з заданнем каманда маладых спецыялістаў аддзела адукацыі, на другім месцы – прадстаў­нікі медыцыны, на трэцім – работнікі НДЦ “Зубраня”. І на развітанне каманды-прызёры атрымалі прызы і дыпломы.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымках: 1. Каманда маладых спецыялістаў аддзела адукацыі; 2. Удзельнікі злёту.

Фота аўтара.



28 лiстапада 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        возера Мястра dsc_5774-3 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела