Архіў мая, 2018

9 мая — Дзень Перамогі. Са святам, шаноўныя сябры!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, жыхары і госці Мядзельшчыны! Сардэчна віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі! Дзень 9 мая 1945 года назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Мы ніколі не забудзем подзвігу народа-вызваліцеля, які адстаяў у баях незалежнасць і цэласнасць дзяржавы, права на... 

Надрукавана 09 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У сэрцы — гонар за краіну і народ!

Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мар’яна Аніські Дзень Перамогі — адна з самых адметных дат. Яе ён заўсёды чакае з радасцю і хваляваннем. У сэрцы былога партызана — гонар за нашу свабодную і незалежную краіну, а таксама за яе народ — шчыры, працавіты, гасцінны. Беларусы першымі падчас фашысцкай навалы прынялі на сябе варожыя... 

Надрукавана 08 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Навіны Мядзельшчыны

У МЯДЗЕЛЕ абноўлена раённая Дошка гонару, на якой змешчаны фотаздымкі перадавікоў розных галін народнай гаспадаркі нашага краю па выніках работы за мінулы год. *** МАЛАДЗЕЧАНСКІ дзяржаўны музычны каледж імя Агінскага правёў Дзень адчыненых дзвярэй. Навучальную ўстанову наведалі Ірына Пішчака і Яніна Лагутка з Будслаўскай дзіцячай... 

Надрукавана 08 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Цэлы дзень у полі

ХЛЕБАРОБЫ АСП «Вузлянка» справіліся з сяўбой ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Але гэта не азначае, што яны могуць адпачываць у чаканні «зялёнага жніва». Патрэбна сеяць кукурузу, аднагадовыя культуры, падкормліваць азімыя і выконваць многія іншыя работы. Таму клопатаў ім яшчэ хоць адбаўляй, бо веснавы дзень, як кажуць,... 

Надрукавана 07 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

КАБ ПАМЕНЕЛА НЕШЧАСЛІВЫХ СЕМ’ЯЎ…

КОЖНЫ, хто стварае сям’ю, марыць, што яна будзе дружнай і шчаслівай, на добрую зайздрасць многім іншым. Ды, на вялікі жаль, рэчаіснасць куды больш жорсткая і празаічная. Далёка не ўсім удаецца правесці сямейны карабель па жыццёвым акіяне так, каб не наляцець на поўнай хадзе на бытавую трагедыю ці злое гора. А мудрасці не наламаць... 

Надрукавана 07 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У Крывічах адкрылася майстэрня па падрыхтоўцы слесараў

Гэтаму папярэднічала вялікая арганізацыйная і практычная работа. У выніку выхаванцы атрымалі ўнікальную магчымасць: разам з сярэдняй адукацыяй атрымліваць спецыяльнасць, якая дапаможа ім знайсці сябе ў дарослым жыцці. Аднак перад тым, як майстэрня сустрэне сваіх першых вучняў, адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. У цырымоніі прынялі... 

Надрукавана 07 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Навіны Мядзельшчыны

2 мая ў Мінску ў рамках рэспубліканскай акцыі ГА “БРСМ” на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё трэцяга працоўнага семестра для студатрадаў краіны. На ім Мінскай вобласці была ўручана пуцёў-ка працоўных спраў. Удзел у мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя з Мядзельшчыны ў складзе чатырох чалавек. *** У цэнтральнай... 

Надрукавана 07 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“У рытме” школьнага жыцця

Пасля размеркавання выпускнікоў-2017 вышэйшых навучальных устаноў мінула больш за паўгода. Дастатковы тэрмін, каб выпрабаваць сябе, прызвычаіцца да самастойнага жыцця, сур’ёзнай работы і адказнасці за свае дзеянні. Для арганізацый — зразумець, хто да чаго здольны. Таму, прыехаўшы ў Будслаўскую сярэднюю школу імя Паўліны Мядзёлкі,... 

Надрукавана 04 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мядзельскі “Універмаг”. Новая версія

ХТО нядаўна быў на плошчы Шаранговіча ў райцэнтры, не мог не заўважыць, як папрыгажэў “Універмаг” знадворку. Аднак пазітыўныя змены адбыліся і ўсярэдзіне: пасля рамонту зноў адкрыўся для пакупнікоў другі паверх. Пра пераўтварэнні ў адным са старэйшых гарадскіх магазінаў гутарым са старшынёй праўлення райспажыўтаварыства Аксанай... 

Надрукавана 04 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

АДНЫ ЗБОЛЬШАГА ПАРУПІЛІСЯ, А ДРУГІЯ НЕЧАГА ЧАКАЮЦЬ…

1 У НУМАРЫ газеты за 25 красавіка надрукаваны матэрыял “А ўсур’ёз мала дзе ўзяліся!” пад рубрыкай “Вострым пяром: добраўпарадкаванне ферм”. Роўна праз тыдзень, у мінулую нядзелю, вырашылі зноўку праехацца ў тым жа складзе па тым жа маршруце і пацікавіцца, як адказныя асобы гаспадарак адрэагавалі на крытыку, наколькі выправілі... 

Надрукавана 04 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пра мовы, настальгію і сістэму адукацыі Турцыі

Даведацца пра гэту краіну з першых вуснаў і задаць пытанні яе паслу змаглі школьнікі з Мядзельшчыны: на мінулым тыдні яны паўдзельнічалі ў пасяджэнні клуба «Юны дыпламат» і сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілванай Дарамай. Завіталі ў сталічны Дом дружбы навучэнцы Нарацкай СШ №1 і гімназіі-інтэрната... 

Надрукавана 03 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Сеяць кукурузу

ЛАДЗЯЦЦА справы ў хлебаробаў ААТ «Сваткі». Завершана сяўба яравых збожжавых культур, падкормлены азімыя, падсеяны шматгадовыя травы. Гэта — вынік напружанай працы вяскоўцаў, якія за сваё старанне і адказнасць заслугоўваюць самых шчырых слоў падзякі. Галоўнага агранома таварыства Тамару Мінчук мы сустрэлі на тэрыторыі машыннага... 

Надрукавана 03 мая 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел 223_ dsc_5774-3 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела