Архіў верасня, 2016

“Без нашай прафесіі не было б іншых”

У ШКОЛЕ аддаленай ад райцэнтра вёскі Чашніцкага раёна цэлы год не выкладалася фізіка: не было настаўніка. Абураныя бацькі напісалі ў газету, і там з’явіўся артыкул “Прочырк у атэстаце”. Аблана зрэагавала — працаваць у школу накіравалі студэнта пятага курса Віцебскага педінстытута. Хлопец прыехаў туды вечарам другога кастрычніка... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Навіны Мядзельшчыны

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» з 27 верасня пачалася змена «Лідар-2016». Удзельнікі змены — лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, прадстаўнікі дзіцячых і маладзёжных саветаў і парламентаў гарадоў, якія далучыліся да міжнароднай ініцыятывы... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

БЕЗ ПРАМАРУДЖВАННЯ НЕ АТРЫМЛІВАЕЦЦА

ЯК толькі пахмурнымі восеньскімі дзянькамі з поўначы пачынае цягнуць пранізлівы сівер, мы спахопліваемся: ці ўсё ў нас падрыхтавана да зімы? Калі лецейка яснае “не праспявалі”, то нястрашныя нам ні маразы, ні завеі. На жаль, у жыцці рэдка бывае ўсё гладка. Наконт гэтага вялася размова і на чарговым пасяджэнні райвыканкама ў мінулую... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

На выставе “Турбізнес-2016”

У РАМКАХ рэалізацыі праекта “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі”, які фінансуе Еўрапейскі Саюз, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, санаторый “Нарачанскі бераг”, НДЦ “Зубраня” і ЗАТ “Аптэкарскі сад” прымаюць удзел у 23-й Міжнароднай турыстычнай выставе “Турбізнес-2016”, якая праходзіць гэтымі днямі... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Няхай будзе святло!?

Хочаце жывы анекдот? У сэнсе з жыцця? Калі ласка!.. Днямі адзін з вясковых знаёмых паехаў у сталіцу — на калгасным “УАЗе”. Пакуль старшыні дачакаўся, дык і сцямнела. Праўда, калі зайшло сонца, вадзіцель так і не заўважыў — паўсюль свяцілі ліхтары. Рушылі ў дарогу. Ды толькі ад’ехалі — спыняе даішнік: маўляў, чаму без блізкага святла... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

І вечная памяць людская

ПАГОДЛІВЫ верасень сорак трэцяга года накрыў наш сінявокі край чорным крылом. Фашысцкія карнікі са сваімі ліхімі памагатымі масава палілі вёскі, знішчалі мірных жыхароў, а маладзейшых гналі на катаржную работу ў Германію. І найбольш, бадай, ад іх звярынай лютасці, якой не будзе даравання і праз стагоддзі, пацярпелі на Мядзельшчыне... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Свая сярод сваіх

Найпрыгажэйшай восень была, бадай, у Пушкіна — Болдзінская. Ды яшчэ ў мядзяльчанкі Зінаіды Хіхіч, у якой прызімак жыцця сагрэты бязмежнай любоўю сямігадовай праўнучкі Кацюшы і яе мамы Ірыны. Менавіта ў гэтых двух людзях Зінаіда Уладзіміраўна бачыць сэнс свайго жыцця і звязвае з імі лепшыя моманты біяграфіі… Жанчына родам з Замошша... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Яркія фарбы восені жыцця

КАЖУЦЬ, што старасць — усяго толькі дурная звычка, на якую ў занятых людзей не хапае вольнага часу. Лад жыцця людзей пенсіённага ўзросту ў многім вызначаецца тым, як яны бавяць вольны час, якія магчымасці для гэтага стварае грамадства. Актыўна займаючыся грамадскай дзейнасцю, пажылыя людзі робяць сваё жыццё больш цікавым і плённым.... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Пасланне настаўніку”

НАПЯРЭДАДНІ прафесійнага свята педагогаў сярод вучняў Мядзельскай гімназіі праводзіўся конкурс «Пасланне настаўніку». Мелі слова і навічкі — пяцікласнікі. І хаця яны займаюцца ў гэтай прэстыжнай установе толькі першы месяц, многія ўжо займелі любімых выкладчыкаў. Работы атрымаліся шчырыя і прыгожыя, якія могуць зацікавіць... 

Надрукавана 30 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Гэты горад — самы лепшы горад на зямлі…”

ЦЭНТР Мядзела ў мінулую суботу нагадваў адну вялікую святочную пляцоўку — тут адзначалася свята нашага горада. Горада, які мае сваю багатую гісторыю, напісаную не адным пакаленнем яго жыхароў, утульнага, светлага, прыгожага і самабытнага, прызнацца ў любові да якога прыйшлі і малыя, і вялікія. Нават дождж, які часам церушыў, не... 

Надрукавана 29 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Упершыню: музыка Шастаковіча — у шэметаўскім храме

Для аматараў гісторыі роднага краю не будзе сенсацыяй, што карані аднаго з выдатных кампазітараў XX стагоддзя Дзмітрыя Шастаковіча сыходзяць на Мядзельшчыну.  Краязнавец з Камарова  Іван Драўніцкі «раскапаў» гэта яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму. Зачэпкай стала даўнейшая размова з жыхаром вёскі Малая Сырмеж Сінефонам Артаевым.... 

Надрукавана 29 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Не тармазі! Выбірай правільную хуткасць!

Аналіз аварыйнасці на дарогах Мядзельшчыны сведчыць, што ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, звязаны з перавышэннем вадзіцелямі хуткасці, застаецца па-ранейшаму высокім. За 8 месяцаў бягучага года з-за хуткаснага ліхацтва на тэрыторыі раёна адбылося 6 ДТЗ (40% ад агульнай колькасці), у якіх 13 чалавек атрымалі раненні (50%... 

Надрукавана 29 верасня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Верасень 2016
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры 84  возера Мястра  Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси