Архіў мая, 2016

Першацветы — не ў букеты

ПЕРШАЦВЕТЫ ўпрыгожваюць вясеннія лясы. Але масавы збор кветак падрывае колькасць іх папуляцыі. Таму сёння востра паўстае праблема аховы ранніх раслін. Некаторыя першацветы занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта ветраніца лясная, сон-трава, першацвет высокі, пярэсна еўрапейская, раўнаплоднік васіліснікавы, фіялка багністая,... 

Надрукавана 19 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Каб не гарэла гарам

НА тэрыторыі раёна праводзілася рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам». Намаганні яе ўдзельнікаў былі накіраваны на зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах і пабудовах, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб прычынах... 

Надрукавана 19 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Калі маўчаць нельга

Сёння вельмі часта мае месца насілле ў сям’і. Мужчыны нярэдка падымаюць руку на жанчын. Нягледзячы на тое, што прызначэнне чалавека — знайсці сабе пару і стварыць сям’ю — у большасці выпадкаў  паміж прадстаўнікамі моцнай і слабай палавінак узнікае праблема ўзаемаадносін. Сапраўды, сямейнае жыццё — даволі складаная справа.... 

Надрукавана 19 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Новыя прызначэнні

РАСПАРАДЖЭННЕМ старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатолія Вайнілкі на пасаду намесніка старшыні райвыканкама з 11 мая 2016 года прызначаны В. М. Сіськевіч. Віктар Міхайлавіч СІСЬКЕВІЧ НАРАДЗІЎСЯ ў 1973 годзе ў гарадскім пасёлку Свір Мядзельскага раёна. Адукацыя — вышэйшая. У 2006 годзе закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны... 

Надрукавана 16 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Гэты дзень вы набліжалі, як маглі…

Няпрошанай госцяй Вялікая Айчынная вайна завітала ў чалавечыя лёсы. Не грукала і не віталася, калі бяздушна і нахабна пераходзіла з дома ў дом. Забірала лепшае, апошняе і часам самае дарагое… Не абмінула і маёй сям’і. У 43-ім на Барысаўшчыне на вачах у цяжарнай жонкі і малых сыноў немцы расстралялі  прадзядулю (гэта па мамінай лініі)…... 

Надрукавана 16 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

На Алімпійскія гульні — праз нямецкі Дуйсбург

У ЕЎРАПЕЙСКІМ адборы на Алімпійскія гульні (18-19  мая) і І этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ (20-22 мая) у нямецкім Дуйсбургу прыме ўдзел выпускнік Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна Аляксей МАХНІСТ. Ён стаў першым на каноэ-адзіночцы на дыстанцыях 1000 і 500 метраў на спаборніцтвах... 

Надрукавана 16 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Навіны Мядзельшчыны

НАЙВЫШЭЙШЫХ вытворчых паказчыкаў дабіваюцца ў гэтыя дні жывёлаводы фермы «Брылі» НП «Нарачанскі». Сярэднясутачны надой малака ад каровы тут складае 18,65 кілаграма, што на 1,68 кілаграма больш у параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года. Уся прадукцыя рэалізуецца дзяржаве класам «экстра». Перавысілі пудовыя надоі малака ад... 

Надрукавана 13 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Моцнае слова — МЫ

СЯМ’Я Аляксея і Аксаны Міхневіч у гэтым годзе будзе адзначаць свой першы юбілей — 10 гадоў сумеснага жыцця. Многа гэта ці мала? Напэўна, дастаткова, каб падвесці першыя вынікі, зрабіць высновы, скарэкціраваць планы. Сваімі разважаннямі наконт сямейных каштоўнасцей, традыцый і майстэрства ўзаемаадносін згадзілася падзяліцца Аксана... 

Надрукавана 13 мая 2016.    Каментарыі: Адзін камэнтар.   Чытаць запіс цалкам »

Зноў пра чуму

АФРЫКАНСКАЯ чума свіней — страшная вірусная хвароба хатніх і дзікіх свіней. Лекавыя сродкі для прафілактыкі і лячэння АЧС адсутнічаюць. Радуе адно, што яна не ўяўляе небяспекі для здароўя людзей. Крыніцай смяротных вірусаў з’яўляюцца хворыя свінні. Перадача захворвання можа ажыццяўляцца праз заражаны корм, подсцілку, гной,... 

Надрукавана 13 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

З успамінаў Ганны Роўды

“Было гэта ў верасні. Капалі бульбу, я дапамагала. Ва ўрочышчы Якачыха пачалі рвацца снарады. Усе сталі ўцякаць — хто куды. Мы з мамай і сястрой Лідай у Раманаўшчыну пайшлі. Антон, што за Ворначчу (рэчка такая — Аўт.) жыў, спалохаўся, што праз нас і яго спаляць, закрычаў: “Вы партызаны!”. Мы тады пайшлі да дзядзькі ў Лук’янавічы. А... 

Надрукавана 13 мая 2016.    Каментарыі: 2 каментары.   Чытаць запіс цалкам »

Да службы ў арміі гатовы!

У хуткім часе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь прымуць да сябе на службу маладое папаўненне. Будуць сярод іх і прадстаўнікі цудоўнага азёрнага краю. У Мядзельскім гарадскім Доме культуры прайшоў традыцыйны Дзень прызыўніка. Сказаць хлопцам цёплыя словы ў наказ, уручыць павесткі да адпраўкі ў войска прыйшлі ветэраны Узброеных... 

Надрукавана 13 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Веласіпед — на прыцэле злодзея

ЛЕТАМ звычайна рэгіструецца рост крадзяжоў веласіпедаў. Таму, каб не стаць ахвярай зламыснікаў, выконвайце наступныя нескладаныя правілы. Абавязкова захоўвайце дакументы, атрыманыя пры пакупцы веласіпеда. Калі ж яны па нейкіх прычынах не захаваліся, сфатаграфуйце серыйны нумар рамы (як правіла, ён выбіваецца на карэтным вузле).... 

Надрукавана 13 мая 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        возера Глубелька img_4257 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси