Архіў 8 красавiка 2016

Навіны Мядзельшчыны

ВА ўстановах адукацыі раёна праходзіць  творчы конкурс забаўляльных маладзёжных праграм “Fest-party”. Першая вечарынка адбылася ў мінулую суботу ў Сваткаўскай СШ, куды завітала моладзь са Старагабскай і Слабодскай устаноў адукацыі. Заўтра такое мерапрыемства з удзелам школьнікаў з Сырмежы і Старлыг адбудзецца ў Свірскай СШ, 16... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мэта ва ўсіх адна

ПА размеркаванні на працу ў ААТ «Свір-Агра» на пасаду агранома прыйшоў Аляксандр Мароз. Малады спецыяліст знаёміцца з гаспадаркай, робіць першыя самастойныя крокі па абранай спецыяльнасці. Таму пра ход вясенне-пасяўной кампаніі папрасіў расказаць вопытнага кіраўніка Генадзія Юхно. — Да сяўбы рыхтаваліся загадзя. Вялікую ўвагу... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Былым савецкім ваеннапалонным

У адпаведнасці з Дырэктывай Федэральнага міністэрства фінансаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія ад 30 верасня 2015 года прынята рашэнне аб выплаце аднаразовай грашовай дапамогі на суму 2500 еўра былым савецкім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў перыяд Другой сусветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 года па 8 мая 1945 года ў нямецкім палоне. Законнага... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

На дзягільскім кліне

У РАЁННАЙ зводцы ходу сяўбы ранніх збожжавых і зернебабовых культур сельскагаспадарчы філіял «Дзягілі» ААТ «Упраўляючая кампанія «Мінскі маторны завод»  займае не апошняе месца. — Яравы клін у нас сёлета невялікі — 300 гектараў, — расказвае аграном Лена Піліпюк. — 160 гектараў адводзім пад ячмень, 50 — трыцікале, 70 — авёс і 20 гектараў... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Дарагой цаной

Пракуратура раёна правяла аналіз выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” па кампенсаванні сродкаў на ўтрыманне дзяцей за 2015 год. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па стану на 1 студзеня 2016 года 64... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Прызначэнне і задачы выконваем!

Якраз сёння спаўняецца 98 гадоў мясцовым органам ваеннага кіравання. Гэта дата і стала падставай для чарговай сустрэчы з ваенным камісарам раёна падпалкоўнікам Алегам РАДКЕВІЧАМ. Прапанаваная ніжэй гутарка і раскажа пра дзейнасць ваеннага камісарыята раёна і задачы, над выкананнем якіх працуе яго калектыў. — Алег Леанідавіч,... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Дзве краіны — лёс адзін”

Другога красавіка бягучага года ў чарговы раз адзначаўся Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта свята з’явілася, дарэчы, у навейшай гісторыі абедзвюх краін-суседак. Яно сімвалізуе сяброўства і братэрства паміж нашымі народамі, якія спрадвеку аб’ядноўвае агульная гісторыя, культура, духоўныя, эканамічныя і палітычныя... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Чыста там, дзе прыбіраюць… І не смецяць

ДРУГОГА красавіка адбыўся раённы суботнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Работа вялася на многіх аб’ектах, і, вядома ж, мы не маглі ўсё пабачыць і ўсіх сфатаграфаваць. Аднак… …Шматлюдна ў двары Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Першыя, каго сустракаем — вучні 5-га “А” з класным... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

…І павага вяскоўцаў

ШТУЧНАЕ асемяненне — не толькі аснова селекцыі, але і самы прадукцыйны метад развядзення сельскагаспадарчых жывёл, а тэхнік-асемянатар — незаменны спецыяліст на ферме. І калі на гэтай пасадзе чалавек не проста адбывае дзень за днём, а працуе шчыра і старанна, то і вынікі адчувальныя. ААТ «Занарацкі», дзе тэхнікам-асемянатарам... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Экскурсія са смакам дранікаў

НА мінулым тыдні Лацвянскі Дом майстра прымаў гасцей: сюды на экскурсію завіталі дзеці, якія знаходзяцца на адпачынку ў НДЦ “Зубраня”. Дырэктар ўстановы культуры Ірына Шпак сустракала іх, як патрабуе народны звычай — на ганку, з караваем на прыгожым ручніку, шчырымі словамі прывітання. Экскурсійная праграма складалася з двух... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Не жаночых рук справа

ЛЕАНАРДА Роўда — повар 5-га разраду, працуе ў цэху паўфабрыкатаў сталовай “Мястра”. За 36 гадоў, якія аддала абранай прафесіі, стала сапраўдным майстрам. — Наша Фаўстынаўна вельмі добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, — расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання УП “Крывіцкае РГП” Юлія Броўка. — А работа ў яе — не... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Грошы выплачаны ў бюджэт

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне праведзена выязная праверка ТАА “У”. Падчас яе выяўлена завышэнне затрат, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні. У выніку даналічаны падатак на прыбытак у суме 178,9 млн рублёў, пеня за несвоечасовую плату падатку — 69,9 млн рублёў, сума адміністрацыйных... 

Надрукавана 08 красавiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Касцёл у Шэметава   84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси