Архіў рубрыкі "Творчасць"

Як Клім пана правучыў

У 1996 ГОДЗЕ збірала на Мядзельшчыне вусную народную творчасць. Удалося запісаць казку, мабыць, здаўна папулярную ў нашых мясцінах, але на той час у пісьмовых крыніцах не зафіксаваную. Расказала яе Марыя Паўлаўна Берняковіч з Чорнай Раманаўшчыны тагачаснага Старагабскага сельсавета (нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Сівыя, дзявочае... 

Надрукавана 11 снежня 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пра русалку

АДНАГО разу прыехаў юнак на Нарач, пахадзіў навокал, паглядзеў на блакіт неба, сінь вады, зеляніну берагоў, падыхаў смалістым водарам сасновага бору, паслухаў шэпт хваль, песні салаўёў і — палюбіў Нарач. Не мог спаць па начах. Як толькі ўзыходзіў месяц, бег да Нарачы, кідаўся ў возера. Гадзінамі плаваў і ныраў, а калі зусім стамляўся,... 

Надрукавана 21 лiстапада 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“З бадзенеўскага сшытка”

Сплываюць гады чародамі, Сплываюць і не пытаюцца: Ці гнаўся наўслед за модамі, Гарбаціўся ці гультаіўся?   Адзін веславаў ці параю — З другою сваёй паловаю, — Без розніцы там, за хмарамі, Дзе ўсё незнаёма-новае.   А што застаецца? Музыка Тых дзён, што бруілі ўзрушліва Ад першай сцяжынкі вузенькай Да многіх дарог спакуслівых.  

Надрукавана 07 кастрычнiка 2014.    Каментарыі: Адзін камэнтар.   Чытаць запіс цалкам »

Вершы

На Будслаўскім фэсце  Да Маці Будслаўскай — з надзеяй і ласкай Я шлях свой пачаў. У храме чароўным пад спеў малітоўны І я памаўчаў… Хоць позна, ды венчаны — і я там укленчыў На момант які. У неба ў абдымках — мая пілігрымка Ляціць праз вякі!  

Надрукавана 12 верасня 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Мы сустрэчы гэтай рады!”

ПА-РОЗНАМУ прыходзяць людзі ў літаратуру. Хтосьці, як вядомы паэт Мар’ян Дукса, колішні трактарыст калгаса імя Горкага ў азёрным краі, надрукуе свой першы верш у раённай газеце ў сямнаццаць год, а затым нібыта віхор уварвецца ў вабны і таямнічы свет творчасці. Калі гартаеш падшыўку “Нарачанскай зары” пачатку шасцідзясятых мінулага... 

Надрукавана 04 верасня 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Вершы нашых землякоў

                Першае каханне Ці то даўні сон прысніўся? А было гэта вясною… Прывід твой нібыта з’явіўся І паклікаў за сабою. За ваколіцу, дзе травы Пахлі шчасцем і расою, І нібы па нейкай справе Мы сустрэліся з табою. Па-над светам — пах язміну, На дваіх — адна дарога. Размінуцца немагчыма: Так сказаць патрэбна многа.  

Надрукавана 15 жнiўня 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пад крыламі анёлаў

БЯЖЫЦЬ жыццё — дзень за днём, месяц за месяцам, год за годам. Ззаду засталіся і сем месяцаў календара з лічбай 2014. Адкрываем яго наступныя лісткі, будуем новыя планы, нагадваем сустрэчы з сябрамі, з цікавымі людзьмі. Пад рукі трапляе каляндар пад назвай “Родны край”, выпушчаны ў выдавецтве “Беларусь”. Адхінаю першы лісток — і вось... 

Надрукавана 14 жнiўня 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Сворованное детство

ВЕСНА сорок четвертого года выдалась затяжной. Если верить календарю, уже вовсю хозяйничал апрель, однако на улице остро чувствовалось зябкое дыхание зимы. И хотя в низовьях полей и перелесков после нескольких солнечных дней начала собираться талая вода, кое-где даже зажурчали несмелые ручейки, все вокруг было укрыто снегом. Правда,... 

Надрукавана 08 лютага 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мікола Шабовіч — перакладчык

У ПАЧАТКУ года вядомы беларускі паэт-лірык, наш зямляк Мікола Шабовіч адзначыў сваё 55-годдзе. Прапануем вашай увазе з нагоды гэтага юбілею артыкул Надзеі Сенатаравай, дзе творца падаецца ў новай для яго якасці — як перакладчык. Мікола Шабовіч — паэт, які доўгі час радуе сваіх чытачоў вершамі, многія з іх пакладзены на музыку і расквечваюць... 

Надрукавана 22 Студзень 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Выйсці “За межы круга”

ЛЮБЫ аматар наведваць прэзентацыі кніг пацвердзіць: сцэнарыі такіх мерапрыемстваў падобныя незалежна ад месца правядзення, вядомасці аўтара і тэматыкі яго твораў. Складнікі гэтых сустрэч правераны часам: расповед пра аўтара, дэкламаванне вершаў (калі кніга паэтычная), выступленні самога паэта і сяброў (калег), іншых літаратараў,... 

Надрукавана 10 Студзень 2014.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пераднавагоднi эцюд

ЗАЗВАНІЎ будзільнік мабільніка і я прачнуўся. Кот Барсік, дачакаўшыся нарэшце гэтага моманту, імгненна скокнуў у ложак і настойліва тыркнуўся ў твар сваім мокрым, халодным носам. За акном была цемра. Яе прабівалі раз-пораз бліскучымі фарамі шэрыя, бы здані, машыны. Заклапочаныя кіроўцы імчалі са сваімі пасажырамі ў новы працоўны... 

Надрукавана 31 снежня 2013.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Яна малявала Свiр

КАЛІ трапляеш у г. п. Свір, ствараецца ўражанне, што бачыш перад сабой нейкі старажытны казачны палац. У пасёлку так шмат даўніны! Вось высачэзны ўзгорак, з якога, нібы з вышыні птушынага палёту, адкрываецца цудоўная панарама: бачны навакольныя азёрныя краявіды, велічны будынак касцёла, рэшткі стараверскай царквы. Яшчэ і сёння многія... 

Надрукавана 20 снежня 2013.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька Касцёл у Мядзеле  Лебедзі на Нарачы Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела