Архіў рубрыкі "Спорт"

Каманда камунальнікаў з Нарачы перамагла ў футбольным турніры

Футбольны турнір, прысвечаны 65-гадавіне Вялікай Перамогі, прайшоў 9 мая на гарадскім стадыёне ў райцэнтры. Лепшай стала КАМАНДА УП ЖКГ “ПРЫАЗЕР’Е” З к. п. НАРАЧ. У фінале яна абыграла прадстаўнікоў Мядзела.  

Надрукавана 11 мая 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Футбалісты з Астраўца выйгралі турнір у Камарове

На базе Свірскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшоў ФУТБОЛЬНЫ ТУРНІР з удзелам каманд з к. п. Нарач, г. п. Астравец, г. Ашмяны і гаспадароў пляцоўкі. У фінальным паядынку сустрэліся футбалісты з Нарачы і Астраўца. Асноўны час закончыўся ў нічыю з лікам 1:1, а па пенальці перамогу атрымалі госці. Лепшым іграком прызнаны... 

Надрукавана 07 мая 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Сяргей Баброўка перамог у шахматным турніры

У курортным пасёлку Нарач праведзены традыцыйны ТУРНІР ПА ШАХМАТАХ. Перамогу святкаваў жыхар пасёлка Сяргей Баброўка. Другое месца заняў мядзяльчанін Генадзь Жукоўскі, а трэцяе – нарачанец Анатоль Біруля.  

Надрукавана 27 красавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Лепшыя па фізкультуры

На базе сярэдняй школы №2 горада адбылася раённая алім­піяда па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. Удзел у её прынялі 12 каманд, у складзе якіх былі 10 і 11-класнікі. Першае месца заняла каманда Занарацкай сярэдняй школы. Толькі адно ачко ёй саступілі прадстаўнікі САШ №2 Мядзела. На трэцім месцы – вучні Буд­слаўскай школы.  

Надрукавана 05 красавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Лепшыя ў настольным тэнісе

Віталь Юзэфовіч з сынам Патрыкам Мацнейшыя тэнісісты Мя­дзельшчыны сабраліся ў санаторыі “Белая Русь”. Некалькі гадзін напружаных паядынкаў – і імя пераможцы вядома. Ім стаў Віталь Юзэфовіч са Свіры. Другое месца – у Аляксандра Высоцкага з Мядзела. Трэцюю пазіцыю разыгралі Іван Шпакоўскі з ку­рорт­нага пасёлка Нарач... 

Надрукавана 01 красавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Спартакіяда ў “Зубраняці”

У МІНУЛУЮ нядзелю на базе НДЦ “Зубраня” прайшла спартакіяда “Здароўе” Нарацкага сельвыканкама. Агульнага поспеху дабілася каманда Нарацкай САШ №2. На другім і трэцім месцах, адпаведна, санаторыі “Белая Русь” і “Прыазёрны”.  

Надрукавана 31 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Снежныя снайперы” Вольга і Вікторыя

Прадстаўнікі Мядзельшчыны ўдзель­нічалі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гэта Вольга Ляшкевіч з Занарацкай сярэдняй школы і Вікторыя Паўлоўская з Буд­слаўскай. Яны ўдала выступілі ў складзе зборнай раёна на абласных спаборніцтвах і трапілі... 

Надрукавана 30 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Змагаліся ў тэніс сувязісты

Хапае аматараў настольнага тэніса ў раённым вузле электрасувязі. А каб вызначыць лепшых, тут і турніры пастаянна праводзяцца. На днях прайшоў чарговы, ужо шосты па ліку. Удзел у ім прынялі дзевяць супрацоўнікаў вузла. Некалькі гадзін працягваліся спартыўныя баталіі, і ў выніку вызначыліся прызёры. Першае месца заваяваў Алег Падрэз,... 

Надрукавана 24 сакавiка 2010.    Каментарыі: Адзін камэнтар.   Чытаць запіс цалкам »

Медыкі-спартсмены

Каманда Мядзельскай ЦРБ ЗАНЯЛА 2-Е МЕСЦА Ў ЗАНАЛЬНЫХ СПАБОРНІЦТВАХ дзесятай спартакіяды медыцынскіх устаноў вобласці, стабільна выступіўшы ў самых розных відах. У прыватнасці, мядзяльчане сталі пераможцамі валейбольнага турніру, а таксама ў дартсе.  

Надрукавана 23 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Паспаборнічалі і настрой набылі

Чарговая спартакіяда “Здароўе” сярод арганізацый райцэнтра  прайшла па традыцыі на базе гарадской САШ №2, дзе заўсёды з радасцю прымаюць пры­хільнікаў актыўнага ладу жыцця. У мінулую нядзелю сабралася, бадай, рэкордная колькасць каманд – 23. Спаборнічалі ў 8 відах: шашках і шахматах, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і настольным... 

Надрукавана 19 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Нашы перамаглі ў міні-футболе

У вёсцы Гервяты Астравецкага раёна ПРАЙШОЎ ТРАДЫЦЫЙНЫ ТУРНІР па міні-футболе сярод каманд, якія прадстаўлялі Гродзенскую і Мінскую вобласці. Перамаглі футбалісты з вёскі Камарова, на другім месцы – мядзяльчане, на трэцім – спартсмены з Астраўца.  

Надрукавана 12 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Медыкі ў валейболе лепшыя

На базе санаторыя “Белая Русь” ПРАЙШОЎ МІЖАБЛАСНЫ ТУРНІР ПА ВАЛЕЙБОЛЕ сярод мужчынскіх каманд (узрост 40 год і больш). Перамогу атрымала валейбольная дружына ўстановы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”. Другое месца заняла каманда з г. Ашмяны, і трэцяе – раённага аддзела адукацыі.  

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Касцёл у Засвіры   Сядзіба Максіма Танка  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела