Архіў рубрыкі "Спорт"

Турызм – гэта лад жыцця

Усім турыстычнае прывітанне з Нарачы! Напэўна, чытачы, якія сочаць за поспехамі вучняў Нарацкай САШ №1, пачалі хвалявацца з-за адсутнасці навін. Супакойцеся! Гэта лета было таксама насычанае спаборніцтвамі і паходамі. Дзеля таго, каб карціна была больш поў­ная, вашай увазе прадстаўляем турыстычную справаздачу за чэрвень і ліпень.  

Надрукавана 22 жнiўня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У Мядзеле прайшоў чэмпіянат раёна па пляжным валейболе

У Мядзеле прайшоў чэмпіянат раёна па пляжным валейболе сярод мужчынскіх каманд. Ва ўзроставай групе да 20 год перамагла каманда ў складзе Яўгенія Ардынца і Аляксея Капусці­на, 20-39 год – дуэт Аляксандр Якубоўскі і Дзмітрый Дземідовіч, а ў групе 40 год і старэй перамогу святкавалі Яўген Садоўнікаў і Леанід Малько.  

Надрукавана 17 жнiўня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Спаборніцтвы па рыбнай лоўлі пройдуць у рамках Свята рыбы

ПАЛАЖЭННЕ аб спаборніцтве па рыбнай лоўлі ў рамках культурна-масавага мерапрыемства “С В Я Т А Р Ы Б Ы” МЭТЫ і ЗАДАЧЫ: спаборніцтва па рыбнай лоўлі праводзіцца з мэтай папулярызацыі рыбнай лоўлі ў раёне, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. КІРАЎНІЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНІЦТВА: агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай... 

Надрукавана 19 лiпеня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Два золата асабістага першынства вобласці па веславанні на байдарках і каноэ ў мядзельчан

У Барысаве прайшло ад­крытае асабістае першынство Мінскай вобласці па веславанні  на байдарках і каноэ. Удзельнічалі ў ім і выхаванцы Мядзель­скай СДЮШАР. Найлепш выступілі Яўген Дзягцяроў і Яўген Баўтрамовіч, якія перамаглі на сваіх дыстанцыях.  

Надрукавана 06 лiпеня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Валейбольны турнір каманд ветэранаў прайшоў на спартыўнай пляцоўцы аўтатурбазы “Нарачанка”

Валейбольны турнір каманд  ветэранаў (муж­чынскіх і жаночых) з розных рэгіёнаў Беларусі прайшоў на спартыўнай пляцоўцы аўтатурбазы “Нарачанка”. У гэтых спаборніцтвах прыняла ўдзел і мужчынская валейбольная  дружына нашага раёна.  

Надрукавана 04 лiпеня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мядзельчанін удзельнічаў у прабегу ў Барысаве

У Барысаве прайшоў лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел аматары здаровага ладу жыцця з розных куткоў краіны, якія выявілі лепшых на розных дыстанцыях. Мядзельшчыну на прабегу прадстаўляў Аляксандр Быкаў.  

Надрукавана 28 чэрвеня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Прайшло адкрытае першынство па веславанні на байдарках і каноэ

На возеры Мястра прайшло АДКРЫТАЕ ПЕРШЫНСТВО Мядзельскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ. Удзел прынялі больш за 60 юнакоў і дзяўчат розных узроставых груп.  

Надрукавана 24 чэрвеня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Валейбалісты-педагогі занялі другія месцы

Зборныя мужчынская і жаночая каманды раёна з ліку педагагічных работнікаў прынялі ўдзел у занальных спаборніцтвах на Кубак па валейболе на прызы абласной ар­ганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Праводзіліся яны ў Маладзечне і прысвячаліся 90-ай гадавіне галіновага прафсаюза. Абедзве нашы каманды занялі... 

Надрукавана 03 чэрвеня 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Спартыўныя мерапрыемствы адбыліся ў Дзень фізкультурніка

У рамках святкавання Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту ў школах раёна праведзены шматлікія СПАРТЫЎНА-МАСАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ. А на гарадскім стадыёне Мядзела адбыўся футбольны турнір, у якім з лікам 2:1 каманда з райцэнтра перамагла футба­лістаў УП ЖКГ «Прыазер’е». Адначасова праведзены спаборніцтвы па гіравым спорце.... 

Надрукавана 28 мая 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У актыўнасці – бадзёрасць і настрой

Фізкультура і спорт адыгралі ў маім жыцці важную ролю. У юнацтве захапляўся футболам і асабліва валейболам. Гэты від быў вельмі папулярны ў Мядзеле і тагачаснай вёсцы Кабыльнік, мясцовыя каманды заўсёды вялі вострае саперніцтва. Хаця жыў у Навасёлках, мя­- не, вясковага хлопца, ужо бралі ў дзясятым класе гуляць за мядзельскую дружыну.... 

Надрукавана 23 мая 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У футбольным турніры перамагла каманда Мядзельскага між­школьнага ВВК

На гарадскім стадыёне прайшоў футбольны турнір, прысвечаны Дню Перамогі. Лепшай стала каманда ДУА “Мядзельскі між­школьны ВВК”, якая ў ра­шаючым паядынку адолела каманду “Белдзяржстраху”.  

Надрукавана 11 мая 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Каманда валейбалістаў нашага раёна заняла трэцяе месца на першынстве вобласці

У Нясвіжы праведзена ПЕРШЫНСТВО ВОБЛАСЦІ па валейболе сярод ветэранаў – каму за 40. Каманда валейбалістаў нашага раёна заняла трэцяе месца.  

Надрукавана 04 мая 2011.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

возера Мястра на Блакітных азёрах        _06-040 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела