



У рамках святкавання Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту ў школах раёна праведзены шматлікія СПАРТЫЎНА-МАСАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ. А на гарадскім стадыёне Мядзела адбыўся футбольны турнір, у якім з лікам 2:1 каманда з райцэнтра перамагла футбалістаў УП ЖКГ «Прыазер’е». Адначасова праведзены спаборніцтвы па гіравым спорце....
Фізкультура і спорт адыгралі ў маім жыцці важную ролю. У юнацтве захапляўся футболам і асабліва валейболам. Гэты від быў вельмі папулярны ў Мядзеле і тагачаснай вёсцы Кабыльнік, мясцовыя каманды заўсёды вялі вострае саперніцтва. Хаця жыў у Навасёлках, мя- не, вясковага хлопца, ужо бралі ў дзясятым класе гуляць за мядзельскую дружыну....
На гарадскім стадыёне прайшоў футбольны турнір, прысвечаны Дню Перамогі. Лепшай стала каманда ДУА “Мядзельскі міжшкольны ВВК”, якая ў рашаючым паядынку адолела каманду “Белдзяржстраху”.
У Нясвіжы праведзена ПЕРШЫНСТВО ВОБЛАСЦІ па валейболе сярод ветэранаў – каму за 40. Каманда валейбалістаў нашага раёна заняла трэцяе месца.
У Лагойску адбыліся занальныя спаборніцтвы паміж камандамі ўстаноў аховы здароўя «Мядзельская ЦРБ», «Вілейская ЦРБ», «Маладзечанская ЦРБ» і УП «Мінаблсантранс». Прадстаўнікі Мядзельшчыны занялі ДРУГОЕ АГУЛЬНАКАМАНДНАЕ МЕСЦА і адзначаны граматамі ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама.
У сталіцы праведзены Кубак вобласці па кросе на прызы газеты “Мінская праўда”. У складзе нашай каманды вызначыліся Яўген Януковіч, які ў сваёй узроставай групе перамог на двухкіламетровай дыстанцыі, а таксама Ірына Нафрановіч – яна фінішавала 2-й на дыстанцыі 3 кіламетры.
КУБАК РАЁНА ПА ВАЛЕЙБОЛЕ сярод мужчынскіх каманд праведзены на базе Мядзельскай САШ №1 імя У. Дубоўкі. Уладальнікам кубка стала каманда «Нептун» з г. Мядзел. У паядынку за першае месца валейбалісты з «Нептуна» з лікам 2:1 перамаглі сваіх сапернікаў – каманду з райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
У раёне прайшло першынство вобласці па агульнафізічнай падрыхтоўцы сярод весляроў на байдарках і каноэ. Спаборнічалі яны ў асабістым заліку. У праграме першынства былі плаванне, крос, цяга і жым штангі. Пераможцамі ў сваіх узроставых групах сталі выхаванцы Мядзельскай СДЮШАР Алена Карпей, Марат Баран і Аляксей Талочка.
У гарадскім пасёлку Свір прайшоў хакейны турнір на прызы аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама. Пераможцам стала лядовая дружына РВУП “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка”, якая ў рашаючай гульні адолела каманду Свірскага ліцэя. На здымку: пераможца і “сярэбраны” прызёр хакейнага турніру пасля...
У мінулую суботу ў гарадскім пасёлку Свір адбылося спартыўнае мерапрыемства “Свірская лыжня-2011″. Цырымонія адкрыцця прайшла ў Свірскай САШ. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг было даручана настаўніку фізкультуры У. Я. Бойку і актыўнай прыхільніцы здаровага ладу жыцця М. Ф. Юзэфовіч. Затым да прысутных звярнуўся старшыня...
Зноў вызначылася юная лыжніца, выхаванка Мядзельскай СДЮШАР Віталія Івашкова. На рэспубліканскай спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ яна перамагла на дыстанцыі 3 кіламетры класічным стылем і была трэцяй у спрынце. А на падобнай спартакіядзе вучнёўскай моладзі на дыстанцыі 5 кіламетраў класічным стылем Віталія была...
На базе турыстычнага комплексу “Нарач” прайшла V зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У яе праграму былі ўключаны лыжныя гонкі, плаванне, настольны тэніс, шахматы і шашкі, дартс. Кіраўнікі спаборнічалі асобна: мужчыны – у більярдзе, жанчыны – у дартсе. Перамогу на спартакіядзе...