Архіў рубрыкі "Людзі нашага краю"

Пераважае індывідуальны падыход

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” функцыяніруе са снежня 2007 года. У мэтазгоднасці яго існавання не адзін раз пераканаліся маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх бацькі. Больш падрабязна даведацца пра названае вышэй аддзяленне... 

Надрукавана 04 снежня 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Надзея БАЛОБАН: “Стараюся дапамагаць іншым”

Да даты 3 снежня Надзея Балобан мае самае непасрэднае дачыненне. Трынаццаты год запар жанчына ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. — Надзея Мікалаеўна — чалавек шчыры, адкрыты, неабыякавы, — кажа намеснік дырэктара Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага... 

Надрукавана 04 снежня 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Педагагічная дынастыя Ракецкіх

Пяцьдзясят год разам! Сёлета Ніна Фёдараўна і Франц Юльянавіч Ракецкія з Крывічоў адзначылі залатое вяселле. Франц Юльянавіч родам з вёскі Яцкавічы Будслаўскага сельсавета. У 1952 годзе паступіў у Пастаўскае педагагічнае вучылішча. Займаўся там, як узгадвае, з Аркадзем Нафрановічам, Іванам Вараб’ём. — Усе мае аднагрупнікі, — расказвае,... 

Надрукавана 29 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Калі мары збываюцца

ВАДЗІЦЕЛЬ аўтамабіля. Людзей гэтай прафесіі сустрэнеш, бадай, у кожным таварыстве, на прадпрыемстве ці ў арганізацыі. Менавіта аўтамабілісты, перавозячы пасажыраў і розныя грузы, уносяць свой важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага становішча прадпрыемства, раёна і ў цэлым краіны. Вадзіцелю ТАА «Нарачанская Ніва 2004» Уладзіміру... 

Надрукавана 26 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Мядзельскі ўчастковы

СЁННЯ складана ўявіць, што крыху больш за трыццаць гадоў таму на ўвесь Мядзел, а таксама вёскі суседніх калгасаў “Ленінскі шлях” і “Пераможац” быў толькі адзін участковы інспектар. Зараз у горадзе і бліжэйшых населеных пунктах іх чацвёра. Не бяруся меркаваць, калі абавязкаў было больш: тады ці цяпер. Задачы перад усімі стаялі... 

Надрукавана 20 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Завод стаў як родны

Пра Аліну Рымант з УП “Ілаўскае” параіла напісаць начальнік вытворчай лабараторыі Івона Януковіч. — Аліна Несцераўна — адна са старэйшых работніц прадпрыемства, — кажа Івона Іванаўна. — Адказная, шчырая, неабыякавая. Для яе завод даўно стаў як родны. Жанчына хварэе душой за даручаную справу і за лёс прадпрыемства. На такіх, як... 

Надрукавана 19 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Плён увішнай працы

У ТРЭЦЮЮ нядзелю лістапада ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Гэта прафесійнае свята людзей, якія штодзень клапоцяцца пра тое, каб на нашым стале былі хлеб, малако, мяса, іншыя прадукты харчавання. У кожнай гаспадарцы ёсць адказныя, дысцыплінаваныя... 

Надрукавана 19 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Далёкія і блізкія рэйсы Івана Куркуля

Усё працоўнае жыццё вадзіцеля таварыства «Занарачанскі» Івана Куркуля звязана з сельскай гаспадаркай. У гэтай сферы ён працуе з 1983 года. — Я з вёскі Болькава. Прафесію набываў у Свірскім СПТВ, — расказвае. — У калгасе імя Калініна быў на практыцы. Хлопцы знаёмыя тут рабілі. Дык і я сюды ўладкаваўся. Адразу з Болькава ездзіў на працу.... 

Надрукавана 09 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

І на Мядзельшчыне след застаўся

Напрыканцы кастрычніка самая масавая маладзёжная арганізацыя савецкага перыяду — ВЛКСМ — адзначыла стагоддзе з дня заснавання. Мне прыемна, што да гэтай даты самае непасрэднае дачыненне маю і я. Бо мне пашчасціла быць не толькі актыўным членам Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі падчас вучобы ў школе, інстытуце,... 

Надрукавана 09 лiстапада 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Олег Бендасов: “Санаторий “Белая Русь” – моя судьба, моя жизнь

Сёння санаторый “Белая Русь” — адна з сучасных здраўніц еўрапейскага ўзроўню. Гэта спецыялізаваная ведамасная ўстанова (належыць Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь) карыстаецца попытам не толькі ў супрацоўнікаў структуры, ваеннаслужачых унутраных войск, пенсіянераў сістэмы і членаў іх сем’яў, але і ў жыхароў... 

Надрукавана 30 кастрычнiка 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Аксана Міхневіч: “Адчуваю сябе самай шчаслівай на свеце”

Напісаць пра Аксану Міхневіч параілі супрацоўнікі Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: “Міхневічы выхоўваюць трое дзетак. У іх у Мядзеле нікога з родных няма. Таму ўсё стараюцца зрабіць самі. І дом пабудавалі, і парадак ля яго наводзяць. А самае галоўнае — сыночкі і дачушка акружаны любоўю... 

Надрукавана 16 кастрычнiка 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Необычная история молодого повара Кривичской школы

У Крывіцкім вучэбна-педагагічным комплексе яслі-сад-сярэдняя школа завяршаецца маштабны рамонт. Будынак радуе яркім фасадам, а вось вучні больш за ўсё ў захапленні ад новага харчблока. Аднак у сталовай памянялася не толькі тэхнічнае абсталяванне і знешні выгляд — з новага навучальнага года поварам прыйшоў малады выпускнік каледжа... 

Надрукавана 21 верасня 2018.    Каментарыі: Comments Off.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела