



Прызнаюся шчыра, ніколі асабліва не любіла шэкспіраўскую п’есу “Рамэа і Джульета”, але праехаць палову Італіі і не зазірнуць у Верону нават мне здалося няправільным. Таму, развітаўшыся з Венецыяй, села на цягнік і адправілася ў горад, назва якога дзякуючы вядомаму англійскаму драматургу стала сінонімам кахання. З сучаснай Веронай...
З Фларэнцыі мой шлях ляжаў у Падую. І гэта быў самы няўдалы пункт ўсяго маршруту. Пра горад я ведала толькі, што тут вучыўся Францыск Скарына, а яшчэ — што тут адбывалася дзеянне маёй любімай п’есы Шэкспіра “Утаймаванне ўпартай”. У выніку Падуя сустрэла мяне пяцігадзінным чаканнем на вакзале. Справа ў тым, што хлопец, якога знайшла...
Я вырасла ў сям’і, далёкай ад рэлігіі. Афіцыйна мы — праваслаўныя, але святы адзначаем хутчэй у свецкім фармаце. Не наведваем службы, не прытрымліваеся пастоў, і ўвогуле размовы пра веру ў нашай сям’і рэдка калі заходзяць. Таму рэдакцыйнае заданне схадзіць у пешую пілігрымку “Нарач — Будслаў” расцаніла хутчэй як запрашэнне ў...
Пару гадоў таму ў мяне з’явіліся дзве традыцыі. Першая — сустракаць свой дзень нараджэння на світанні каля Вяснянскага вадасховішча. Другая — падарожнічаць да паўночнага мора кожную зіму. Паўночнае мора ў маім выпадку часцей за ўсё — Балтыйскае. Традыцыя ўжо завяла мяне ў Рыгу, Талін… а вось зараз і ў Хельсінкі. Паспела ў пачатку...
Тыдзень у Рыме падыходзіў да канца, і пара была збірацца ў наступны пункт маёй паездкі — Фларэнцыю. Транспартныя шляхі ў Італіі наладжаны нават паміж самымі дробнымі гарадамі. Аўтобусы і цягнікі па папулярных маршрутах ідуць кожныя паўгадзіны. Квіткі можна набыць у касах вакзала, а можна ў спецыяльных аўтаматах, якіх так шмат,...
“Калізей з’яўляецца раптоўна, як быццам са зменай ветру. Вось перад вачыма размаляваны графіці плот, а за паваротам над верхавінамі дрэў Аппійскага пагорка ўжо бачны аркі арэны. І адразу цяжка паверыць, што яна была тут заўсёды, што Калізей існаваў да таго моманту, як ты яго ўбачыў”. У СЯРЭДЗІНЕ чацвёртага курса я раптам...
ВОСЕНЬ — выдатны час для таго, каб гуляць каля сярэднявяковых дамоў, сядзець у скверах каля старажытных замкаў, праводзіць гадзіны каля пляцовак вулічных музыкаў. Але што рабіць, калі візы няма, кашалёк глядзіць з дакорам, а Гродна і Брэст вывучанны “на зубок”? У пошуках адказу, я і выбрала для сябе максімальна бюджэтны і займальны...
“НАЙЛЕПШЫ адпачынак той, пасля якога патрэбны яшчэ адзін адпачынак”. Гэта думка і падштурхнула мяне адправіцца ў горы Заходняга Каўказа. Ды не проста на адпачынак, а ў сапраўдны турысцкі паход, альбо трэк, да Імерыцінскіх і Дукінскіх азёр. У інтэрнэце знайшла сайт, які прапаноўваў паслугі гідаў, і пачала рыхтавацца. Фізічныя практыкаванні,...
БОЛЬШАСЦЬ людзей імкнецца пазнаць нешта новае, пабачыць новыя мясціны, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і невядомымі старонкамі гісторыі. Вось і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, малявання ў рамках “Педагагічнага марафону”, што праводзіцца напачатку кастрычніка штогод, здзейснілі падарожжа ў …Афіны. Дакладней...
Калі ўвесну празвінеў апошні школьны званок, з радасцю падумаў: “Ну, вось і доўгачаканае лета, а гэта значыць, будзе шмат цікавага!”. Так яно, зрэшты, і сталася. Адразу была паездка ў Ялту. Накіраваліся ўсёй сям’ёй — тата, мама, я і малодшая сястра Ліза. Уражанні засталіся накшталт тых, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! Пабачылі...
ПРАГА да падарожжаў у мяне ў крыві з дзяцінства. І “прышчапіла” мне яе бабуля Тамара Цімафееўна, якая амаль паўстагоддзя адпрацавала ў Старагабскай сярэдняй школе і часцяком брала мяне з сабой у шматлікія паездкі. Геаграфія вандровак ахапіла тады Мінск, Хатынь, Курган Славы, Брэст, Ленінград і нават пушкінскае кола Паволжа. Дзіцячае...
МНОГІЯ з нас яшчэ са школьнай праграмы памятаюць пра Кулікоўскую бітву. Як вядома з гісторыі, у XIII-XIV стагоддзях многія народы зведалі на сабе разбуральную моц Залатой Арды. Пад націскам татара-мангол гінулі квітнеючыя дзяржавы Сярэдняй Азіі, у канцы 1237 года трапіла пад іх “пяту” і Русь. Канечне, яна спрабавала пазбавіцца ад іншаземнага...