Архіў рубрыкі "Нам пішуць"

Прывітанне, Андрэй!

Мая міліцыя мяне беражэ… Знаёмы выраз. Яго мы чуем па радыё, чытаем у газетах. Так яно і на самай справе. На жаль, здараюцца іншыя выпадкі. Асобныя супрацоўнікі міліцыі лічаць так: калі ў мяне пагоны, то закон заўсёды на маім баку. … З уступа-разважання пачынаю невыпадкова. Неаднойчы даводзілася сустрэцца з абыякавасцю супрацоўнікаў... 

Надрукавана 05 красавiка 2018.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Зямля бацькоў — зямля дзяцей

Лічыцца, што вялікі патрыятызм пачынаецца з малога — з любові да таго месца, дзе жывём. Дарэчы, такой думкі прытрымліваюцца і многія вучні Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі. Яны самым цудоўным месцам на зямлі лічаць сваю маленькую радзіму — аграгарадок Будслаў, Пузыры, іншыя населеныя пункты, дзе нарадзіліся і праводзяць... 

Надрукавана 06 кастрычнiка 2017.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ад усёй душы

НЯДАЎНА гімназія адзначыла дзве цудоўныя даты — юбілеі настаўнікаў экстра-класа Раісы Балюк і Вячаслава Саўчыка. З гэтай нагоды была наладжана імпрэза ў фармаце даўнішняй савецкай перадачы “Ад усёй душы”. Яна ішла ў 70-80-ыя гады (старэйшае пакаленне, безумоўна, памятае яе) і расказвала пра лепшых людзей краіны, іх складаныя і прыгожыя... 

Надрукавана 11 лiпеня 2017.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Прыгожае — побач

Члены раённых арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Беларускага таварыства інвалідаў па агульных захворваннях цесна супрацоўнічаюць. Яны часта праводзяць сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку здзяйсняюць паездкі па славутых мясцінах Беларусі і роднага Нарачанскага краю. Нядаўна 17 чалавек з гэтых грамадскіх... 

Надрукавана 23 чэрвеня 2017.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Сустрэча праз 55 гадоў

ЯКІЯ яны, школьныя гады? Для выпускнікоў 1962 года Сырмежскай сярэдняй школы школьныя будні былі напоўнены вялікай прагай да ведаў, імкненнем атрымаць патрэбную прафесію, каб упэўнена крочыць па жыццёвай дарозе, быць верным абранаму шляху. Зянон Кузьміч Ломаць разам са сваімі аднакласнікамі прыехаў праз 55 гадоў на сустрэчу з вучнямі,... 

Надрукавана 23 чэрвеня 2017.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

З рэдакцыйнай пошты

Нам хораша разам! Я нарадзілася ў самым лепшым на свеце месцы — у вёсцы Канстанцінава Свірскага сельсавета. Наш населены пункт на той час усе называлі мястэчкам. У ім былі школа-васьмігодка, цэнтр калгаса, тры магазіны, пякарня, смалакурны завод, лясхім, лесагадавальнік, медпункт, клуб. Але самым галоўным яго багаццем лічыўся касцёл... 

Надрукавана 20 красавiка 2017.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

З рэдакцыйнай пошты

Да вышынь дакаціліся словы імшы Традыцыйнае восеньскае свята Дзяды не пакінула раўнадушным нікога. У кожнага чалавека хтосьці адышоў з гэтага свету — мо бацькі і дзяды, мо браты, сёстры ці іншая радня. Цяпер на іх магілках і дарагія помнікі, і безыменныя камяні. Ля адных — раса горкіх слёз нядаўняй незваротнай страты, ля другіх... 

Надрукавана 11 лiстапада 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Дзякуй за маладосць!

“Зубраня”, вядома ж, краіна дзяцінства, але і пра пажылых людзей там не забываюць. Я маю на ўвазе нас, былых працаўнікоў цэнтра, якія даўно выйшлі і з пануючага ў “Зубраняці” ўзросту, і з яго працоўнага рытму. Тых, хто ўнёс свой важкі ўклад у развіццё Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра і такім чынам напісаў... 

Надрукавана 10 лiстапада 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У краі добрых людзей

Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі! Вельмі хацелася б праз раённую газету выказаць шчырыя словы падзякі жыхарцы курортнага пасёлка Нарач Алене Лявонаўне Гарлуковіч, якая дапамагла майму родзічу ў форс-мажорнай сітуацыі. З маім дзядзькам Генадзем Міхайлавічам за амаль што 80 гадоў жыцця здараліся розныя гісторыі. У сілу сваёй прафесіі... 

Надрукавана 14 кастрычнiка 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Дзякуй, Андрэй!

Памятаю, як яшчэ ў пачатку лета прыехала на возера Рудакова адпачыць разам са сваімі блізкімі і заўважыла, што да берагавой зоны возера прыбілася шмат мінулагодняга лісця. З-за таго, што берагі тут крутыя, яно густа ляжала ў вадзе і стварала нязручнасці для купання, асабліва для дзяцей. Літаральна праз дзень-другі з граблямі адправіліся... 

Надрукавана 25 жнiўня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ці загляне сонца ў ваша аконца?

У РЭДАКЦЫЮ прыйшоў ліст. Аўтарка напісала, што незадаволена якасцю паслугі па ўстаноўцы вокнаў. 15 ліпеня мы паехалі па названым адрасе…  Аўтарка ліста — мінчанка. Набыла хату ў роднай вёсцы і жыве тут летам. Расказала: “Вырашыла памяняць вокны. Патэлефанавала індывідуальнаму прадпрымальніку. Сама памерыла праёмы, ён назваў цану.... 

Надрукавана 09 жнiўня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пакупкі — аж да ганка

 У РАЁННАЙ газеце “Нарачанская зара” шмат пішуць пра добрых, сумленных людзей. Пра такіх хачу расказаць і я. Гэта работнікі аўтакрамы Крывіцкага рознічна-гандлёвага прадпрыемства: вадзіцель Мікалай Антонавіч Сіськевіч і прадавец Галіна Іванаўна Роза. Ветлівым абыходжаннем і ўмелым абслугоўваннем яны заслужылі павагу жыхароў... 

Надрукавана 08 лiпеня 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел возера Глубелька 0-178 _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси