



У МІНУЛУЮ пятніцу на тэрыторыі вобласці праведзены адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Светлавы дзень скарачаецца — небяспека павялічваецца!”. Нагодай для такіх мерапрыемстваў, на жаль, становіцца недысцыплінаванасць удзельнікаў дарожнага руху, і вельмі часта — пешаходаў. Па-ранейшаму наезды на пешых удзельнікаў...
МНОГІЯ жыхары Мядзельшчыны сутыкаліся хоць раз у сваім жыцці з такім відам злачынства, як крадзеж асабістай маёмасці. У кагосьці ўкралі рэчы з дачы, хтосьці застаўся без сотавага тэлефона, а нехта — без асноўнага сродку перамяшчэння — веласіпеда, калі пакінуў яго без нагляду на некалькі мінут. З аналізу стану і дынамікі злачыннасці...
Згодна з Законам “Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” № 175-З ад 8 лістапада 2006 года і Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта ад 1 верасня 2010 года № 450, ліцэнзаванне ахоўнай дзейнасці ажыццяўляецца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 9 Закона...
ЗГОДНА з артыкулам 10.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» пад дробным крадзяжом разумеецца крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы на суму, якая не перавышае дзесяціразовага памеру базавай велічыні, якая ўстаноўлена на дзень учынення супрацьпраўнага акта. Выключэннем з’яўляецца крадзеж ордэнаў, медалёў...
ЗАКОНАМ Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года № 131-З “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь”, уступіўшым у сілу з 25 ліпеня 2014 года, унесены змяненні і дапаўненні ў раней дзеючы працоўны кодэкс, якія датычаць значнай колькасці норм. Папраўкі носяць не толькі рэдакцыйны характар, але і закранаюць...
12 ВЕРАСНЯ 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 было створана самастойнае ведамства — Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Яно ўтварылася шляхам зліцця следчых падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржкантролю і пракуратуры. Больш падрабязна даведацца пра названую службу, а таксама пра задачы,...
ВЕЛАСІПЕДЫ набываюць усё большую папулярнасць у жыхароў Мядзела. Часам двухколавы транспарт каштуе немалыя грошы. Аднак, іх уладальнікі часта нядбайна адносяцца да сваёй маёмасці і ствараюць, як правіла, для злачынцаў умовы, якія спрыяюць крадзяжам веласіпедаў. А менавіта: кідаюць свой транспарт без нагляду, без замыкаючых прыстасаванняў,...
«СЯБРА мяне пераконвае, што зараз уладальнікі мапедаў і квадрацыклаў абавязаны заключаць дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Ці праўда гэта?». Аляксандр. г. Мядзел. Адказаць на пастаўленае пытанне папрасілі старшага інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ РАУС, маёра...
ЯК паказвае практыка, сумеснае распіццё спіртных напояў для людзей, схільных да гэтай згубнай звычкі, неабцяжараных нормамі маралі і проста разумным сэнсам, як правіла, заканчваецца «разборкамі». Навакольныя да іх прывыклі, на шум і крыкі звычайна не рэагуюць. Маўляў, там правых і вінаватых няма — усе добрыя, няхай міліцыя разбіраецца....
ПРАВАВОЕ становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў нашай краіне вызначаецца адпаведным Законам Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі дакументамі. Існуюць тры рэжымы знаходжання ў нас замежнікаў: часовае знаходжанне, часовае і пастаяннае пражыванне. Часовае знаходжанне афармляецца ў органах рэгістрацыі (падраздзяленні...
НЯДАЎНА ў аблвыканкаме адбылася нарада з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны. Абмяркоўвалася праблема барацьбы з карупцыяй на ўзроўні інфармацыйнага забеспячэння. Віталій Вольскі, старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры вобласці, які меў слова на нарадзе, звярнуў...
ІСНУЮЦЬ тры рэжымы знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: часовае знаходжанне (да 90 дзён), часовае пражыванне (да 1 года), пастаяннае пражыванне (від на жыхарства). Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны на працягу 5-ці сутак (з дня прыезду), выключаючы выхадныя,...