Архіў рубрыкі "Экалогія"

Калі і як здабываць ракаў і матыля

ПАСТАНОВАЙ Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2016 года за № 36 унесены змены ў Правілы здабычы дзікай жывёлы, якая не адносіцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства. Гэты дакумент рэгулюе парадак і ўмовы здабычы даўгапалых ракаў, вінаградных смаўжоў, лічынак хіранамід (матыля) і іншых. Асноўныя змены закранулі працэдуры... 

Надрукавана 12 лютага 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

З клопатам пра крылатых сяброў

ЗІМА — гэта самы суровы час года для нашых крылатых сяброў. Снег, мароз, халодныя вятры, а за імі — голад. Дробныя птушачкі, якія спявалі для нас і ратавалі летам ура- джай, у гэты суровы час трапляюць у незайздроснае становішча. За дзень яны павінны здабыць столькі корму, каб хапіла перажыць доўгую ноч. Абмен рэчываў у іх праходзіць... 

Надрукавана 28 Студзень 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Няўдалае” паляванне

Падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў за мінулы год мы выявілі 200 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. З іх 57 парушэнняў Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 22 — Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, 85 — Правілаў лесакарыстання і г. д. Канфіскаваны 173 прылады незаконнай здабычы... 

Надрукавана 28 Студзень 2016.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Да зорак — скрозь нарацкія раўчукі

У АБЛАСНЫМ інстытуце развіцця адукацыі прайшоў конкурс работ даследчага характару ўстаноў адукацыі сталічнай вобласці. Для ўдзелу ў адборачным трэцім этапе конкурсу паступіла 680 работ з устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай і спецыяльнай адукацыі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны, а таксама з Літвы, Латвіі... 

Надрукавана 10 снежня 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Сертыфікат прыродаахоўнай палітыкі

ПРАКТЫЧНА завершаны сезон палявых даследаванняў, наступіла пара падрыхтоўкі справаздач, аналітыкі і карэк­ціроўкі планаў. Вось і ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» па выніках навуковых даследаванняў і штогадовага міжнароднага аўдыту па лесакарыстанні і ланцуга пастаўкі, які выконваецца Лясным апякунскім саветам (FSC), праводзіцца... 

Надрукавана 10 снежня 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Парк мяняе аблічча

ТРЭЦІ год наша школа працуе над педагагічным праектам «Узнаўленне і рэканструкцыя помніка прыроды раённага значэння «Парк Стары Мядзел». Школа суседнічае з ім, а таму не маглі застацца абыякавымі да таго, у якім ён стане знаходзіцца. Асноўная наша задача — ачысціць парк ад галля, парасткаў, зараснікаў хмызняку, ад хворых і паламаных... 

Надрукавана 03 снежня 2015.    Каментарыі: Адзін камэнтар.   Чытаць запіс цалкам »

У сафары-парку

ПЕРШАПАЧАТКОВА тэрмін «сафары» насіў ярка выяўленую паляўнічую афарбоўку і адносіўся да краін Афрыкі. Сёння ў свеце ў асобную падгрупу сфармаваліся пазнавальныя сафары. Экалагічны турызм, у тым ліку сафары-паркі зараз карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю. Гэты накірунак развіваюць і ў Беларусі. Першыя афіцыйныя сафары-туры... 

Надрукавана 19 лiстапада 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Дзе сядзіць фазан?

У КАПЫЛЬСКІМ лясгасе ствараецца фазанарый. Дзвесце першых птушыных навасёлаў ужо асвойваюць новыя вальеры. За зіму і вясну колькасць насельнікаў фазанарыя плануюць павялічыць да 2-3 тысяч — менавіта на такую колькасць птушак разлічаны вальеры. Дарэчы, вальеры для птушак абгароджаны, што выключае пранікненне на тэрыторыю іх натуральных... 

Надрукавана 19 лiстапада 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рапушка і сіг пад забаронай

КАЛІ размова заходзіць пра чырвоную рыбу, адразу ўяўляем чырвоную ікру, далёкі Усход і Камчатку, касякі ласосяў, якія ідуць на нераст. Але далёка не ўсе ведаюць, што ў некаторых вадаёмах Беларусі водзіцца рыба сямейства ласосевых: ласось атлантычны ці сёмга, кумжа, раўчуковая стронга, харыус, еўрапейская корушка ці сняток. Праўда,... 

Надрукавана 19 лiстапада 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У трох намінацыях

З 30 КАСТРЫЧНІКА па 1 лістапада ў Нацыянальным парку “Нарачанскі” прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па лоўлі рыбы спінінгам на возеры Нарач “Трафей-2015″. У гэтым цікавым мерапрыемстве, якое арганізавала грамадскае аб’яднанне “Вялікі Рыбалоўны Інтэрнэт Клуб” сумесна з Нацыянальным паркам “Нарачанскі”,... 

Надрукавана 05 лiстапада 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рай на Земле

Весна,  лето, осень, зима… и снова весна — всегда цветение, буйство красок, атмосфера праздника и радости жизни. Есть ли такое место на Земле? Где его найти. Может быть, попробовать дотянуться до горизонта? Или до него рукой подать. Так и есть. Райский сад совсем близко. Береговые сосны озёр Мястро и Нарочь  нередко заглядываются... 

Надрукавана 02 кастрычнiка 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пад аховай дзяржавы

НА тэрыторыі раёна ёсць 23 помнікі прыроды рэспубліканскага значэння, 13 — мясцовага значэння і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова НП «Нарачанскі» агульнай плошчай 94000 гектараў. Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за № 25 ад 20 красавіка 2007 года аб’яўлена геалагічным... 

Надрукавана 24 верасня 2015.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры _06-040 06-012 0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси