Архіў рубрыкі "Навіны"

Музейная экспазицыя ад бібліятэкі

Цэнтральная раённая бібліятэка ДА СВАЙГО 70-ГОДДЗЯ, якое будзе адзначацца ў 2010 годзе, рыхтуе невялікую музейную экспазіцыю “Старонкі бібліятэчнай гісторыі”. Дастойнае месца ў ёй зоймуць успаміны старажылаў, першыя кнігі, прылады працы бібліятэкараў пасляваеннай пары, фотаздымкі.  

Надрукавана 23 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

…І справілі энергетыкі наваселле

З ПРЫЎЗНЯТЫМ настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята работнікі Нарацкага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта. А чаму б і не? Як расказаў старшы майстар У. М. Шаранговіч, вытворчыя заданні яны выконваюць. Сёлета не было сур’ёзных збояў з падачай электрычнасці спажыўцам. Хаця працаваць даводзіцца ў напружаным рытме.  

Надрукавана 21 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Галоўная елка раёна

ЯШЧЭ дзень-два таму плошча Шаранговіча райцэнтра жыла сваім будзённым, шэрым жыццём. Сёння, напярэдадні навагодніх святаў, яе ўпрыгожвае лясная каралева. Увечары на ёй ззяюць рознакаляровыя агеньчыкі і гірлянды. Таццяна Несцярэнка.  

Надрукавана 21 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ізноў пра аліментшчыкаў

Яшчэ адна крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да неплацельшчыка аліментаў. Раней судзімы жыхар вёскі Венцавічы ўхі­ляўся ад выплаты аліментаў на непаўналетняе дзіця. Завінаваціўся ён больш за мільён 200 тысяч рублёў.  

Надрукавана 21 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Хуткі Інтэрнэт для вяскоўцаў

Як паведамілі з раённага вузла электрасувязі, у студзені 2010 года ў абанентаў АТС “Сырмеж”, “Старлыгі”, “Свір”, “Камарова” з’явіцца магчымасць карыстацца хуткасным Інтэрнэтам byfly. Акрамя таго, дабавіцца і яшчэ адна новая паслуга – інтэрактыўнае тэлебачанне “ZALA”.  

Надрукавана 18 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Прыцягненне зямлі

КОЖНЫ працоўны дзень Валянціна Пятровіча Малько напоўнены клопатамі. Бо яго спецыяльнасць – механізатар. Чалавек, як кажуць, ад зямлі, выхаваны на сяле, не страціў любові да яе. Перш чым канчаткова замацавацца на гэтай пасадзе, шмат давялося дзе папрацаваць. І кожная прафесія толькі гартавала, давала новыя сілы і веды. Нарадзіўся... 

Надрукавана 18 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Прававая асвета вучняў

У сераду АДБЫЛОСЯ МЕТАДЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце і сацыяльных педагогаў школ раёна. Абмяркоўваліся праблемы прававой асветы вучняў. Удзел у нарадзе прыняла намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх В. Д. Дубяга.  

Надрукавана 18 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Крадуць лямпачкі

ЦЯПЕРАШНІЯ зладзеі падкаваныя ў цэнах на тавары. Прынамсі, ведаюць, што сучасныя электралямпачкі могуць каштаваць нятанна. Вось і прыклад. У міліцыю звярнуліся грамадзяне са сталіцы. З двара дачы ў вёсцы Нарач укралі тры энергазберагальныя лямпачкі: выкруцілі іх з ліхтароў. Ацэньваюцца страты ў суму больш за 70 тысяч рублёў. Узбуджана... 

Надрукавана 18 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У гонар меліяратараў

СЦЯГ ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ ЎЗНЯТЫ ў гонар калектыву ДУП “Мядзельскае ПМС” (дырэктар А. М. Вайнілка). Аб’ём спажывецкіх работ і аказаных паслуг за студзень-лістапад 2009 года склаў 15,8 млрд. рублёў – 159% да адпаведнага перыяду мінулага года, рэнтабельнасць – 13,7%.  

Надрукавана 18 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Новыя пасведчанні трактарыста-машыніста

Раённая інспекцыя Дзяржтэхнагляду ПАЧАЛА ВЫДАВАЦЬ НОВЫЯ ПАСВЕДЧАННІ трактарыста-машыніста. Яны, згодна з патрабаваннямі міжнародных стандартаў, пластыкавага ўзору. З пачатку снежня выдадзена ўжо больш за 50 такіх пасведчанняў.  

Надрукавана 16 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Сабраліся школьныя бібліятэкары

На базе Мядзельскай САШ №2 ПРАЙШОЎ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ школьных бібліятэкараў на тэму: “Работа школьных бібліятэк ва ўмовах рэалізацыі закона Рэспублікі Беларусь “Аб адзінай сярэдняй адукацыі” і Дэкрэта № 15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”. Выступілі метадыст раённага аддзела адукацыі Н. К. Мінчук,... 

Надрукавана 15 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Кацельня працуе надзейна

НЯДАЎНА калектыў санаторыя «Жураўка» адзначыў сваё 20-годдзе. Падчас урачыстасці ўшаноўвалі лепшых работнікаў. Сярод іх многа ветэранаў, якія завіхаюцца тут літаральна з першага дня адкрыцця здраўніцы. - Але ў нас шмат і такіх людзей, хто будаваў санаторый, а потым застаўся тут працаваць. І, думаю, яны не здрадзяць роднаму калектыву,... 

Надрукавана 15 снежня 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  Рэчка Нарачанка        Касцёл у Засвіры   Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела