Архіў рубрыкі "Навіны"

Выстава да 8 Сакавіка

ВЫСТАВА ДА ДНЯ ЖАНЧЫН падрыхтавана ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Называецца яна “Аснова ўсіх асноў – Жанчына. Зямля. Радзіма”. Там прадстаўлены паэтычныя зборнікі з вершамі, прысвечанымі лепшай палове чалавецтва, жаночыя часопісы. А побач – выстава віншавальных паштовак на адпаведную тэму, што прыходзілі ў розныя... 

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Слова таксама лечыць

У аптэцы № 286, якая размяшчаецца ў памяшканні раённага камбі­ната бытавога абслугоўвання горада, заўсёды шмат наведвальнікаў. Магчыма таму, што знаходзіцца яна ў зручным месцы. Непадалёк – пошта, банкі, “Белтэлекам”, магазіны, прыпынак гарадскога  аўтобуса… І лю­дзям, завітаўшым у райцэнтр па справах, ды і асобным яго... 

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Поспех Максіма Вяруціна

Вучань Мядзельскай гімназіі №1 Максім Вяруцін ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ (ДРУГІ ГОД ЗАПАР) У ХIV РЭСПУБЛІКАНСКАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ШКОЛЬНІКАЎ ПА ХІМІІ. Яго работа “Атрыманне і прымяненне пакосту” (кіраўнік Н. А. Клімовіч) была адзначана дыпломам 3-яй ступені.  

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Дзе ўмовы, там і вынік

ЛЕТАСЬ сярэднясутачныя прывагі на СК “Брусы” на адкорме пагалоўя склалі 645 грамаў. А найлепшага паказчыка дасягнула аператар Л. М. Пяркоўская – 707 гра­маў. Даглядае свіней Людміла Міхайлаўна  шэсць год, а да гэтага працавала тут жа на комплексе, у паляводчай брыгадзе. - Цяжкавата было напачатку на новым месцы, – расказвае... 

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Каб ганарыцца Беларуссю

Каманда школьнікаў раёна ПРЫНЯЛА ЎДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ АГЛЯДЗЕ-КОНКУРСЕ ТУРЫСЦКАЙ І ПАТРЫЯТЫЧНАЙ ПЕСНІ, ФОТАЗДЫМКАЎ І ВІДЭАФІЛЬМАЎ, які прайшоў у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У конкурсе патрыятычнай песні вучні Нарацкай САШ №2 Віталь Андрушкевіч і Піліп Путра занялі 2-е месца, а кіраўнік гуртка Дома дзіцячай... 

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мікалай Анатольевіч Місуна працуе ў аўтапарку №7 вадзіцелем аўтобуса. Уладкаваўся сюды ў лістападзе 1981 года. Паўгода папрацаваў слесарам, паўгода – на “МАЗе”, а пасля яму даверылі адну з самых адказных задач – перавозку людзей. З тае пары і па сённяшні дзень гэтым займаецца. Іншай справы для сябе не ўяўляе, хоць мае сярэдне-спецыяльную... 

Надрукавана 09 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Таўшчыня лёду – да 60 сантыметаў

ТАЎШЧЫНЯ ЛЁДУ НА НАРАЧЫ на адлегласці ў 600 метраў ад берага складае 51 сантыметр, а па ўсёй акваторыі вагаецца ад 51 да 56 сантыметраў. На возеры Мястра – ад 54 да 60 сантыметраў. Паведамілі пра гэта з азёрнай станцыі “Нарач”.  

Надрукавана 04 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Каб на дарогах было спакойна

АНДРЭЙ Бародзіч  з 2006 года працуе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Пачынаў участковым інспектарам, праз паўгода стаў інспектарам дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ. Кіраўніцтва райаддзела адгукаецца пра яго як пра адказнага чалавека і сапраўднага прафесіянала. Работу сваю Андрэй лічыць напружанай, але і цікавай. - Мне... 

Надрукавана 04 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

І ў нас вебінар

На базе Мядзельскай САШ №1 АДБЫЎСЯ ВЭБІНАР (калі быць больш зразумелым, тэлемост) з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – прэзентацыя вышэйшай навучальнай установы. Школа і ў далейшым плануе супрацоўнічаць з Акадэміяй для падрыхтоўкі будучых выпускнікоў да цэнтралізаванага тэсціравання.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Справаздачны сход у Занях

У мінулую суботу ў СВК “Зані” ПРАЙШОЎ СПРАВАЗДАЧНЫ СХОД, на якім падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены планы на сёлетні. Па традыцыі, лепшых работнікаў чакалі грашовыя прэміі, а ўсіх прысутных мясцовыя самадзейныя артысты парадавалі вясёлымі песнямі і шчырымі словамі.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Наказ ветэрана: служыць сумленна

  Энергіі, аптымізму і адкрытасці Станіслава Станіслававіча Данілевіча можна толькі парадавацца. Але, мяркую, мядзяльчане і самі могуць зрабіць такую выснову. Бо гэтага чалавека многія добра ведаюць: за плячыма ў нашага героя чвэрць стагоддзя службы ў міліцыі, немалы стаж работы ў сярэдняй школе №2 горада. Дарэчы, міліцыянерам... 

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Для тых, хто хоча будаваць кватэру

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама 12 сакавіка ў Мядзельскім ГДК ПРАВОДЗІЦЬ АРГАНІЗАЦЫЙНЫ СХОД грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падаў заявы на будаўніцтва кватэры ў складзе ЖБК у райцэнтры. Пачатак у 17.30. Пры ўзнікненні пытанняў тэлефанаваць па нумары 54-1-35.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ _06-040 Касцёл у Засвіры   1-12

Пабрацімы Мядзела