Архіў рубрыкі "Навіны"

У суботу пачынаецца свята “Камарова – кола дзён”

19-20 чэрвеня 2010 года ў 10.00 у в. Камарова будзе праходзіць 5-я рэспубліканская выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”. У праграме свята: - выстава-кірмаш вырабаў народных промыслаў; - правядзенне майстар-класаў па ганчарнай і кавальскай справах, па лоза-і саломапляценні, ткацтве і іншых відах народных... 

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Юныя турысты занялі пятае месца ў вобласці

КАМАНДА ВУЧНЯЎ НАШАГА РАЁНА ЗАНЯЛА 5-Е МЕСЦА сярод 23 калектываў у першынстве вобласці па спартыўным арыентаванні. У асабістым заліку дыпломам I ступені і медалём узнагароджаны Аляксей Шабовіч (Мядзельская САШ №1), а дыпломамі II ступені і медалямі – Кацярына Гуцава (гімназія №1) і Віталія Івашкова (САШ №1).  

Надрукавана 17 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Галіна Красоўская заняла другое месца ў конкурсе «Мисс ИнтерРЕГИОНаль»

Першы сакратар райкама БРСМ Галіна Красоўская заняла другое месца ў конкурсе «Мисс ИнтерРЕГИОНаль». Фінал адбыўся 12 чэрвеня ў Мінску. Прыняла ўдзел у фінале  моладзь з усіх куткоў Міншчыне. Падрабязнасці неўзабаве.  

Надрукавана 16 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Землякі сталі чэмпіяёнамі вобласці па пляжным валейболе

Першынство Мінскай вобласці па пляжным валейболе сярод ветэранаў ПРАЙШЛО НА АЎТАТУРБАЗЕ “Нарачанка”, дзе прынялі ўдзел і каманды раёна. У мужчын ва ўзроставай групе 40-49 год перамагла наша пара — Я. Садоўнікаў і А. Саковіч, а ў групе 50 год і старэй дуэт (А. Жыхар і М. Чаркасаў) заняў 3-е месца. У жанчын каманда ў складзе В. Вішняковай... 

Надрукавана 16 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Правінцыя” выступіла ў “Белай Русі”

Народны вакальны ансамбль эстраднай  песні “Правінцыя” выступіў у мінулы панядзелак з канцэртам перад адпачываючымі санаторыя “Белая Русь”. У праграму, якая доўжылася паўтары гадзіны, былі ўключаны папулярныя песні беларускіх і рускіх аўтараў. А наступнае выступленне ансамбля запланавана ў санаторыі “Жураўка”.  

Надрукавана 16 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ствараць, а не разбураць

ЗАКЛЮЧНАМУ пленарнаму пасяджэнню ў рамках V Беларускага міжнароднага медыяфоруму, якое адкрыў у Нацыянальнай бібліятэцы ў мінулую пятніцу міністр інфармацыі нашай рэспублікі Алег Праляскоўскі, папярэднічала некалькі дзён напружанай працы журналіс­таў з васемнаццаці краін. Іх з’ехалася ў Мінск больш сотні, у тым ліку і з... 

Надрукавана 15 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Цырк прыехаў!

Днямі ў Мядзельскіх САШ №1 і 2 пабывалі артысты Віцебскага цырка, якія выступілі з цікавай праграмай перад удзельнікамі школьных летніх лагераў “Мястра” і “Пунсовыя ветразі”.  

Надрукавана 15 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Моцныя не толькі уніформай

Сёмы раз на зялёнай паляне ля абеліска на беразе Нарачы прайшлі спаборніцтвы сані­тарных дружын раёна, якія можна яшчэ назваць своеасаблівымі вучэннямі. Цёплы суботні дзень спры­- яў правядзенню гэтага мерапры­емства. Пастараліся і самі каманды: практычна ўсе яны прыбылі ў прыгожай уніформе і, як паказаў далейшы ход падзей, аказаліся... 

Надрукавана 14 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Знайшлі зладзея, які залез за грашыма і карткай

27 мая ў міліцыю давялося звярнуцца жыхару вёскі Шым­кі. Нехта выставіў аконную раму, пасля чаго з дома зніклі грошы і банкаўская картка. Неўзабаве знай­шлі і злодзея – ім аказаўся жыхар вёскі Кулікі.  

Надрукавана 14 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Вада ў Нарачы праграваецца да 21 градуса

Як паведамілі з азёрнай станцыі “Нарач”, тэмпература вады ў буйнейшым у краіне возеры раніцай складае 18 градусаў. Да вечара яна праграваецца да 21 градуса.  

Надрукавана 11 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Вядомыя літаратары ладзілі сустрэчы на Мядзельшчыне

Зноў з творчым візітам на Мя­дзельшчыну завіталі вядомыя беларускія літаратары: паэт Леанід Дранько-Майсюк і паэт, бард Эдуард Акулін. На мінулым тыдні яны наладжвалі сустрэчы ў Княгінін­скай, Крывіцкай і Будслаўскай бібліятэках. А на гэтым – пераважна сустракаліся з дзецьмі ў аздараўленчых лагерах і раённай дзіцячай бібліятэцы.... 

Надрукавана 11 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ласы на сала злодзей

Зладзеі не супраць паласавацца салам. З дома ў вёсцы Княгінін зніклі 4 кі­лаграмы свойскага далікатэсу. Супрацоў­нікі міліцыі ўстанавілі, што паквапіўся на сала мясцовы жыхар, 1968 г. н.  

Надрукавана 11 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  Царква ў Слабадзе Касцёл у Шэметава   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела