Архіў рубрыкі "Навіны"

Канцэрт да юбілею Мядзельшчыны

«МЯДЗЕЛЬШЧЫНА РОДНАЯ МАЯ» – так называлася канцэртная праграма, якую прапанавалі жыхарам гарадскога пасёлка Свір самадзейныя артысты Камароўскага і Свірскага Дамоў культуры. А прысвячалася яна 70-годдзю ўтварэння раёна.  

Надрукавана 25 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Забойства ў вёсцы Нарач

ТРАГІЧНАЕ здарэнне адбылося ў вёсцы Нарач. Вечарам 15 студзеня ў райаддзел унутраных спраў паведамілі пра тое, што ва ўласным доме знойдзены труп жанчыны, 1962 г. н. Са слоў родных, магчымай прычынай смерці маглі быць траўмы, атрыманыя ў выніку эпілепсічнага прыпадку (гэта хвароба была ў жанчыны). Аднак, калі правялі ўскрыццё, аказалася,... 

Надрукавана 23 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

На святое Хрышчэнне – у палонку

19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з вялікіх святаў – Хрышчэнне Гасподняе. У цэрквах адбываецца Вялікае асвячэнне вады, якую вернікі нясуць дадому. А яшчэ людзі ідуць да рэчак, азёр, робяць там палонку, святар асвячае ваду, у якую потым тройчы акунаюцца. Падтрымліваюць традыцыю і ў Мядзеле. У аўторак хросным ходам... 

Надрукавана 22 Студзень 2010.    Каментарыі: Адзін камэнтар.   Чытаць запіс цалкам »

Больш 7 тысяч кілаграмаў малака ад рагулі

Вынікова папрацавалі ў мінулым годзе жывёлаводы СВК «Сваткі». Сярэднясутачны НАДОЙ МАЛАКА ад каровы па гаспадарцы склаў 5887 кілаграмаў. Аператары машыннага даення кароў А. П. Швайкоўская і Т. А. Зубкова надаілі адпаведна 7381 і 7179 кілаграмаў малака. Чатыры даяркі пераўзышлі шасцітысячны рубеж і дзесяць – пяцітысячны.  

Надрукавана 22 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Малако ад Рабылі

 ЖЫХАРКА вёскі Задубенне Лідзія Сяргееўна Балкава – адна з самых актыўных малаказдатчыц Крывіцкага сельсавета. Штогод з яе падворка паступае да 5 тон малака высокай тлустасці. У мінулым жніўні, напрыклад, здала ў Нарацкі філіял 677 кілаграмаў. Дарэчы, задаволена тым, як разлічваюцца нарацкія вытворцы. Грошы за зда¬дзенае малако... 

Надрукавана 22 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Раскрыта дзёрзкае рабаванне

Супрацоўнікамі міліцыі раскрыта злачынства, якое мае грамадскі рэзананс. Паведамленне паступіла ад жыхаркі вёскі Балтагузы. 7 студзеня двое невядомых прадставіліся электраманцёрамі, пры гэтым выламалі ўваходныя дзверы. Яны адкрыта ўкралі грошы (2 мільёны рублёў) і спіртное. Былі ў масках. Актыўныя следча-аператыўныя мерапрыемствы... 

Надрукавана 22 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Восем дыпломаў нашы вучні прывезлі з алімпіяд

У перыяд з 11 па 15 студзеня ПРАХОДЗІЎ ТРЭЦІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ. Вучні школ Мядзельшчыны атрымалі 8 дыпломаў (а гэта на тры дыпломы больш, чым летась). Нашы школьнікі прадэманстравалі цудоўнае веданне біялогіі, фізікі, беларускай і рускай моў, працоўнага навучання. Па тры дыпломы прывезлі вучні гімназіі... 

Надрукавана 22 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У дапамогу ідэолагу

У панядзелак напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва, у райвыканкаме АДБЫЛАСЯ НАРАДА ІДЭАЛАГІЧНАГА АКТЫВУ. З дакладам на тэму: “Прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у Год якасці” выступіла начальнік аддзела эканомікі Н. Ю. Мехавіч. Аб крымінагеннай абстаноўцы на тэрыторыі раёна прысутных... 

Надрукавана 20 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ушанавалі пажарных-выратавальнікаў

Учора З НАГОДЫ ДНЯ ВЫРАТАВАЛЬНІКА адбылася нарада супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Падведзены вынікі за 2009 год, адзначаны лепшыя падраздзяленні каштоўнымі падарункамі – халадзільнікамі і мікрахвалевымі печамі, а работнікі – Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі. З нагоды прафесійнага свята супрацоўнікаў... 

Надрукавана 20 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Канцерт для адпачываючых

Народны ансамбль эстраднай песні “Правінцыя” з сольнай праграмай ВЫСТУПІЎ ПЕРАД АДПАЧЫВАЮЧЫМІ санаторыя “Белая Русь”.  

Надрукавана 19 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Збяруцца маладзёжныя лідары

22-23 студзеня на базе нашага раёна АДБУДЗЕЦЦА V ПЛЕНУМ АБЛАСНОГА КАМІТЭТА ГА “БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САЮЗ МОЛАДЗІ”. Прадстаўнікі раённых камітэтаў Міншчыны наведаюць аздараўленчыя аб’екты Нарачанскага краю.  

Надрукавана 19 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Хочаш скідку?!

Пры разліках за тавары пластыкавымі карткамі “Беларусбанка” пакупнікам прадастаўляюцца ГАНДЛЁВЫЯ СКІДКІ ў памеры 1-3%. Гэта датычыць наступных магазінаў: “Гандлёвы Дом “Сосны” (г. Мядзел, ДУ “Санаторый “Сосны”), “Каліпса” (в. Нарач), “Прадукты” (НДЦ “Зубраня”).  

Надрукавана 18 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах        возера Мястра

Пабрацімы Мядзела