Архіў рубрыкі "Навіны"

Хто хоча стаць студэнтам сельскагаспадарчых ВНУ?

Інфармацыя для абітуры­ентаў: усе, хто жадае стаць студэнтамі сель­скагаспадарчых ВНУ і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў (у прыватнасці, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі, Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага універсітэта, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскага дзяржаўнага... 

Надрукавана 22 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У Будславе запрацаваў інфакіёск

У аграгарадку Будслаў пачаў працаваць вонкавы інфакіёск ААТ “ААБ  “Беларусбанк”. Гэта дазволіць уладальнікам пластыкавых картак здзяйсняць аперацыі ў любы час, правяраць латарэйныя білеты, атрымліваць дадатковую інфармацыю пра банк.  

Надрукавана 21 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Юныя турысты занялі першае месца

На турыстычнай стаянцы “Лагер” на беразе возера Нарач прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу “Зорны паход па месцах воінскай славы”. Найбольш паспяхова прадстаўнікі Мядзельшчыны выступілі ў спартыўным арыентаванні, дзе зборная каманда САШ №1 і гімназіі №1 райцэнтра заняла першае месца.  

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У к. п. Нарач запрацаваў арбалетна-лучны цір

Новая паслуга з’явілася для адпачываючых: у пляжна-паркавай зоне “Урлікі” запрацаваў арбалетна-лучны цір. У добрае надвор’е пад кіраўніцтвам інструктара ўсе жадаючыя могуць праверыць сябе на трапнасць – пастраляць з лука ці арбалета.  

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Пайшоў з нажом па грошы

6 чэрвеня жыхарка к. п. Нарач паведаміла пра тое, што ў лясным масіве каля санаторыя “Белая Русь” нейкі злодзей пагражаў нажом і патрабаваў грошы. Праз некалькі хвілін яго затрымала выбыўшая на месца здарэння следча-аператыўная група. Аказалася, што такім чынам вырашыў раздабыць грошы раней судзімы і непрацуючы ўраджэнец... 

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ніхто не забыты, нішто не забыта

Боль аб былой вайне, яе ахвя­рах, трагедыях і муках назаўсёды застанецца ў памяці лю­д­­­ской. Аб ёй напамінаюць твары ветэранаў, вязняў канцлагераў і гета, сціплыя помнікі на брацкіх магілах і велічныя мемарыяльныя комплексы. Шмат змястоўнай і карыснай інфармацыі ўт­рымлівае і музей Народнай славы горада, адна з залаў якога поў­насцю... 

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

453 чалавекі звярнуліся за атрыманнем адраснай сацыяльнай дапамогі

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за 5 месяцаў бягучага года ЗА АТРЫМАННЕМ АДРАСНАЙ САЦЫЯЛЬНАЙ ДАПАМОГІ ЗВЯРНУЛІСЯ 453 чалавекі. З іх назначана штомесячная – 315, аднаразовая – 17 і дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі – 24 чалавекам. Агульная сума выплат... 

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У суботу пачынаецца свята “Камарова – кола дзён”

19-20 чэрвеня 2010 года ў 10.00 у в. Камарова будзе праходзіць 5-я рэспубліканская выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”. У праграме свята: - выстава-кірмаш вырабаў народных промыслаў; - правядзенне майстар-класаў па ганчарнай і кавальскай справах, па лоза-і саломапляценні, ткацтве і іншых відах народных... 

Надрукавана 18 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Юныя турысты занялі пятае месца ў вобласці

КАМАНДА ВУЧНЯЎ НАШАГА РАЁНА ЗАНЯЛА 5-Е МЕСЦА сярод 23 калектываў у першынстве вобласці па спартыўным арыентаванні. У асабістым заліку дыпломам I ступені і медалём узнагароджаны Аляксей Шабовіч (Мядзельская САШ №1), а дыпломамі II ступені і медалямі – Кацярына Гуцава (гімназія №1) і Віталія Івашкова (САШ №1).  

Надрукавана 17 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Галіна Красоўская заняла другое месца ў конкурсе «Мисс ИнтерРЕГИОНаль»

Першы сакратар райкама БРСМ Галіна Красоўская заняла другое месца ў конкурсе «Мисс ИнтерРЕГИОНаль». Фінал адбыўся 12 чэрвеня ў Мінску. Прыняла ўдзел у фінале  моладзь з усіх куткоў Міншчыне. Падрабязнасці неўзабаве.  

Надрукавана 16 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Землякі сталі чэмпіяёнамі вобласці па пляжным валейболе

Першынство Мінскай вобласці па пляжным валейболе сярод ветэранаў ПРАЙШЛО НА АЎТАТУРБАЗЕ “Нарачанка”, дзе прынялі ўдзел і каманды раёна. У мужчын ва ўзроставай групе 40-49 год перамагла наша пара — Я. Садоўнікаў і А. Саковіч, а ў групе 50 год і старэй дуэт (А. Жыхар і М. Чаркасаў) заняў 3-е месца. У жанчын каманда ў складзе В. Вішняковай... 

Надрукавана 16 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

“Правінцыя” выступіла ў “Белай Русі”

Народны вакальны ансамбль эстраднай  песні “Правінцыя” выступіў у мінулы панядзелак з канцэртам перад адпачываючымі санаторыя “Белая Русь”. У праграму, якая доўжылася паўтары гадзіны, былі ўключаны папулярныя песні беларускіх і рускіх аўтараў. А наступнае выступленне ансамбля запланавана ў санаторыі “Жураўка”.  

Надрукавана 16 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi возера Мястра Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела