Архіў рубрыкі "Навіны"

Вызначылі мацнейшых у гіравым спорце

СПАБОРНІЦТВЫ ПА ГІРАВЫМ СПОРТУ сярод вучнёўскай моладзі прайшлі на базе Мядзельскай ДЮСШ. У практыкаванні з гірай вагой 24 кілаграмы перамог Валерый Баўфал, а з гірай 16 кілаграмаў – Мікіта Яцына. Дарэчы, абодва юнакі – жыхары Мядзела.  

Надрукавана 18 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Знайшлі, хто краў грошы

Удалося раскрыць два крадзяжы ў жыхароў вёскі Канстанцінава Свірскага пассавета. У кастрычніку і лістападзе мінулага года з дамоў у вёсцы кралі грошы. Як аказалася, гэта на сумленні непаўналетняга.  

Надрукавана 15 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мядзельцы выцягнулі шчупака ў 8 кілаграмаў

Новы год пачаўся з рыбацкіх поспехаў. На возеры Мядзел Іван Кавяка выцягнуў шчупака вагой 8 кілаграмаў. Дапамог яму ў гэтым Уладзімір Гірын.  

Надрукавана 14 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Канцэрт пасля сходу ў школе мастацтваў

У Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся БАЦЬКОЎСКІ СХОД. Спачатку выкладчыкі расказалі пра ход вучэбнага працэсу, акрэслілі тыя задачы, якія стаяць перад педагогамі і навучэнцамі. Завяршылася мерапрыемства канцэртам, які падрыхтавалі для татаў і матуль юныя артысты.  

Надрукавана 14 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Турысты спаборнічалі зімой

Прайшлі раённыя спаборніцтвы па тэхніцы пешагорнага турызму сярод школьнікаў. Удзельнічалі ў іх прадстаўнікі 10 устаноў адукацыі. Першае месца на рахунку каманды Нарацкай САШ №1 (кіраўнік — А. Г. Навіцкі), другое — занялі вучні Свірскай САШ пад кіраўніцтвам У. Я. Бойкі. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі раённай базы юных... 

Надрукавана 14 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Шансон з Крывічоў

У гарадскім Доме культуры 8 студзеня адбыўся вечар шансона “У коле сяброў”. З цікавай канцэртнай праграмай выступілі перад мядзяльчанамі самадзейныя артысты з Крывічоў: група “Візаві” мясцовага ДК і салісты Віктар Канэцкі, Аляксандр і Вольга Куцько.  

Надрукавана 13 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Падарожнічалі ў краіну раслін. Віртуальна

Падчас зімовых канікулаў у Старлыгскай школе-садзе адбылася сустрэча з супрацоўнікамі навуковага аддзела Нацыянальнага парку “Нарачанскі”. З вучнямі малодшых класаў і выхаванцамі садка ішла размова пра прыродныя багацці нашага краю. Дзякуючы прэзентацыі дзеці змаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа ў краіну раслін.... 

Надрукавана 13 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мядзяльчане – за хуткі інтэрнэт

Усё больш і больш жыхароў раёна выбірае хуткасны інтэрнэт.  На пачатак года колькасць абанентаў паслугі byfly на Мядзельшчыне  перавысіла  1300 чалавек.  

Надрукавана 12 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Хто застрэліў дзіка?

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага палявання. 30 снежня каля вёскі Пярэградзь знайшлі астанкі дзіка. Устаноўлена, што нехта застрэліў яго з агнястрэльнай зброі. Дзяржаве прычынены страты ў суме 2 мільёна 100 тысяч рублёў.  

Надрукавана 12 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Навагодняя ноч: абстаноўка спакойная

З раённага аддзела ўнутраных спраў паведамілі, што крымінальная абстаноўка ў навагоднюю ноч на Мядзельшчыне БЫЛА ДОСЫЦЬ СПАКОЙНАЯ. Сур’ёзных правапарушэнняў не зафіксавана. У асноўным паступалі паведамленні пра сямейныя канфлікты і рознага кшталту скандалы.  

Надрукавана 06 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Падарункі пад ёлку

ЛІТАРАЛЬНА за некалькі гадзін да святочнага бою курантаў чырванашчокі дзядуля завітаў у Дом сямейнага тыпу ў вёсцы Занарач. Прыехаў не адзін – разам са старшынёй райвыканкама А. І. Даніленкам, яго намеснікам Н. В. Герновіч, начальнікам раённага аддзела адукацыі І. В. Рагоўскай і, вядома ж, унучкай Снягуркай. Паважна прывітаўшыся... 

Надрукавана 05 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Навагодні агеньчык для пажылых

У аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла адбылося святочнае мерапрыемства “НОВЫ ГОД КРОЧЫЦЬ ПА ПЛАНЕЦЕ”. Выступалі прадстаўнікі Вузлянскага дома фальклору і вучні Сваткаўскай сярэдняй школы.  

Надрукавана 05 Студзень 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170     Паруснікі                          Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела