Архіў рубрыкі "Навіны"

Толькі 6 шлюбаў зарэгістравана ў раёне у маі

Па інфармацыі аддзела ЗАГС, за мінулы месяц у раёне нарадзілася 19 дзяцей, а памерлі 52 чалавекі. Ствараць сем’і ў маі ахвотных няшмат – ЗАРЭГІСТРАВАНА ЎСЯГО 6 ШЛЮБАЎ.  

Надрукавана 11 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Юныя крывічанкі сталі дыпламантамі конкурсу “Калыска талентаў”

Днямі ў Клецку прайшло першае абласное свята-конкурс дзіцячай творчасці «КАЛЫСКА ТАЛЕНТАЎ». Мя­дзельшчыну на ім прадстаўлялі гурткоўцы Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў пад кіраўніцтвам С. Ч. Каўзовіч. Дыпламантамі конкурсу па саломапляценні сталі Насця Каўзовіч і Карына Рудніковіч. А вось за беражлівае стаўленне... 

Надрукавана 10 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Курсанты Акадэміі МУС ажыццявілі дабрачынную акцыю ў Крывічах

Пярвічная арганізацыя БРСМ Акадэміі МУС Рэс­пуб­лікі Беларусь у рамках валанцёрскага руху «Добрае сэрца» ў Дзень абароны дзяцей правяла ДАБРАЧЫННУЮ АКЦЫЮ «Нашы дзе­ці». Курсанты наведалі Крывіцкае ДСПТВ-№3 за­крытага тыпу. Паміж зборнымі камандамі гасцей і выхаванцаў вучылішча адбыўся таварыскі матч па футболе. Падчас узнагароджання... 

Надрукавана 09 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Выпускныя экзамены праходзяць у школах раёна

Зараз у школах раёна пра­хо­дзяць ВЫПУСКНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ. На ўзроўні агульнай базавай адукацыі іх здаюць 342 хлопчыкі і дзяўчынкі, з якіх чатыры прэ­тэндуюць на пасведчанне з адзнакай.  На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі экзамены здаюць 298 выпускнікоў, з якіх 11 прэтэндуюць на залаты і 1 – на сярэбраны медалі.  

Надрукавана 08 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Амаль па 20 кілаграмаў малака ад каровы надойваюць у СВК “Сваткі”

У гэтыя чэрвеньскія дні ВЫСОКІХ ВЫТВОРЧЫХ ПАКАЗЧЫКАЎ дабіваюцца жывёлаводы СВК «Сваткі» і НП «Нарачанскі». Яны дояць у сярэднім ад каровы адпаведна па 19,85 і 19,60 кілаграма малака. Не ладзяцца справы ў жывёлаводаў УП «Габы-Агра», дзе сярэднясутачны надой малака ад каровы складае толькі 8,84 кілаграма. Гэты паказчык ніжэй за адпаведны... 

Надрукавана 08 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Як будуць аздараўлівацца школьнікі

Арганізацыя аздараўлення дзяцей у летні перыяд стала неад’емнай часткай сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Адпачынак садзейнічае выхаванню і развіццю падрастаючага пакалення. Падчас яго хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі паляпшаюць здароўе, загартоўваюцца фізічна, але атрымліваюць шмат станоўчых эмоцый, знаходзяць новых сяброў.... 

Надрукавана 07 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Праходзіць аперацыя «Чыстае паветра»

ШТОГОД Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 1 па 30 чэрвеня праводзіць экалагічную аперацыю «Чыстае паветра».  

Надрукавана 07 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У вёсцы Нарач укралі тэлевізар “Віцязь”

Карыстаюцца попытам у зладзеяў айчынныя тэлевізары. Нехта пашкодзіў акно і вынес з дома ў вёсцы Нарач тэле­візар “Віцязь”. Вядзецца следства.  

Надрукавана 07 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Экалагічныя акцыі прайшлі на Мядзельшчыне

ГЕНЕРАЛЬНАЯ Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвясціла 2010 год Міжнародным годам біялагічнай разнастайнасці. Каардынатарам усіх мерапрыемстваў у Беларусі з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нядаўна яно арганізавала акцыю «Моладзь у абарону запаведных тэрыторый».  

Надрукавана 04 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У музеі пачала працаваць выстава фотаздымкаў “Выто­кі”

У музеі Народнай славы пачала працаваць выстава фотаздымкаў “Выто­кі”. На ёй прадстаўлены цікавыя работы майстроў фатаграфіі народнага клуба “Мінск”. Значнае месца адведзена і працам члена Саюза фотамастакоў БССР Яўгена Казюлі.  

Надрукавана 04 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

З Мядзельскім ПМС варта мець справу

ПРЫЕМНА ўсведамляць, што наш калектыў дастойна сустракае сваё прафесійнае свята. Год ад году нарошчваюцца аб’ёмы падрадных работ і аказваемых паслуг. Вось і сёлета за пяць месяцаў яны дасягнулі 5 мільярдаў 216 мільёнаў рублёў. Тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – 118,1 працэнта. Калі азірнуцца некалькі... 

Надрукавана 04 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У Гатавічах укралі лодку

У МІЛІЦЫЮ звярнуўся жыхар Мядзела. З прысядзібнага ўчастка ў Гатавічах знікла лодка “Кадэт”. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што ўкраў лодку мясцовы жыхар.  

Надрукавана 04 чэрвеня 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах возера Глубелька 0-170 06-012

Пабрацімы Мядзела