Архіў рубрыкі "Навіны"

Жыццё ў працы, у згодзе і ладзе

НЕ думалі і не гадалі Ляшкевічы, што жыццёвая сцяжынка прывядзе іх на Мя­дзельшчыну, што Нарачанская зямля стане для іх роднай. Але так склаліся абставіны, што Вольга Фёдараўна і Ула­дзі­мір Васільевіч вымушаны былі пакінуць свой Чачэрск і шукаць новае месца жыхарства. Галоўная прычына таму – аварыя на Чарнобыльскай АЭС.  

Надрукавана 27 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Ці аплачваюцца вымушаныя водпускі?

У нашай арганізацыі кіраўніцтва плануе адправіць мяне і яшчэ некалькі чалавек у вымушаны неаплачваемы водпуск. Такое зараз не навіна. Я чула, што, калі такі адпачынак прадастаўляе работніку наймальнік, ён павінен выплачваць яму 2/3 ад акладу. Ці праўда гэта? Марыя. За адказам на ўз­нік­шае пытанне звярнуліся да адваката юрыдычнай... 

Надрукавана 26 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

16 сантыметраў – вышыня снежнага покрыва

16 сантыметраў – менавіта такая вышыня снежнага покрыва была ў панядзелак. А ў лесе яна дасягала 21 сантыметра. Пра гэта паведамілі з азёрнай станцыі “Нарач”.  

Надрукавана 26 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У гімназіі-інтэрнаце прай­шлі спаборніцтвы «Алім­­пійскія надзеі Беларусі»

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела ў рамках Дня здароўя прай­шлі спаборніцтвы «Алім­­пійскія надзеі Беларусі» па мнагаборстве «Здароўе». Прынялі ў іх удзел 34 вучні пятых-адзінаццатых класаў. Дзеці спаборнічалі ў стральбе, падцягванні, уздыманні тулава са становішча лежучы, скачках у даўжыню з месца. У выніку вызначылі лепшых спартсменаў... 

Надрукавана 26 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Дадому ехаў напрасткі

Здарылася гэта 18 студзеня, у сераду, каля 17 гадзін. Мядзяльчанін А. П. Семяновіч  катаўся  ўздоўж  возера Рудакова на снегаходзе. Убачыў хлопчыка гадоў  дванаццаці, які ехаў па заснежанай прасторы вадаёма  на лыжах. Як пасля высветлілася – сабраўся напрасткі дадому ў Стары Мя­дзел. Нішто напачатку не выклікала трывогі. Зрабіўшы... 

Надрукавана 25 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

28 студзеня ў Мядзеле адбудзецца раённае зімовае свята “Беларуская лыжня-2012″.

28 студзеня ў г. Мядзел на беразе возера Мястра адбудзецца раённае зімовае свята “Беларуская лыжня-2012″. Пачатак у 10.30. Запрашаем усіх жадаючых!  

Надрукавана 25 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У раённай дзіцячай бібліятэцы-экалагічным цэнтры прайшоў Краязнаўчы тыдзень

З 16 па 20 студзеня ў раённай дзіцячай бібліятэцы-экалагічным цэнтры прахо­дзіў Краязнаўчы ты­дзень “Да Бацькаўшчыны – з любоўю”. Кожны яго дзень прысвячаўся асобнай тэме. Так, у панядзелак была краязнаўчая гасцёўня, дзе знаёмілі са знакамітымі людзь­мі Нарачан­скага краю. Яшчэ мера­пры­ем­ствы тыдня знаёмілі з гісторыяй... 

Надрукавана 25 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Мядзельскія міліцыянеры сталі лепшымі ў вобласці

Па выніках работы за 2011 год лепшымі падраз­дзяленнямі ў вобласці па сваіх накірунках сталі аддзяленне па грамадзянству і міграцыі і крымінальна-па­праўчая інспекцыя Мядзельскага РАУС. А лепшым супрацоўнікам крымінальна-па­праўчай інспекцыі вобласці прызнаны старшы інспектар КПІ нашага райаддзела Дзміт­рый Будзько.  

Надрукавана 24 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Паляваў з дапамогай петляў

Яшчэ адзін выпадак незаконнага палявання зафіксаваны ў раёне – прычым, усё часцей сталі выяўляцца факты, калі здабыць дзічыну стараюцца з дапамогай петляў. 5 студзеня зноў паступіла паведамленне пра падобны факт. Жыхара вёскі Чараўкі падазраюць у тым, што спрабаваў паляваць з дапамогай металічных петляў. Узбуджана крымінальная... 

Надрукавана 24 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

У снежні пераможцай прызнана даярка з малочнатаварнай фермы «Калодзіна» Раіса Шабан

Жывёлаводы ААТ «Занарацкі» ўпэўнена трымаюць лідарства ў раённым спабор­ніцтве аператараў машыннага даення кароў. Па выніках работы за снежань ПЕРАМОЖЦАЙ ПРЫЗНАНА даярка з малочнатаварнай фермы «Калодзіна» Раіса Уладзіміраўна Шабан. У сярэднім ад кожнай каровы замацаванай групы яна надаіла 589 кілаграмаў малака.  

Надрукавана 23 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Урачыстае святкаванне ў Будславе пераносіцца на першую пятніцу і суботу ліпеня

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што ўспамін Маці Божай Будслаўскай па-ранейшаму застаецца замацаваным за 2 ліпеня. А вось УРАЧЫСТАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў БУДСЛАВЕ пераносіцца на першую пятніцу і суботу ліпеня.  

Надрукавана 23 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Задушэўная размова»

Чарговае ПАСЯДЖЭННЕ КЛУБА «Задушэўная размова» прайшло на базе цэнтральнай бібліятэкі імя М. Танка. На гэты раз была арганізавана святочная праграма «Калядныя дзівосы».  

Надрукавана 23 Студзень 2012.    Каментарыі: Каментароў няма.   Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 Царква ў Слабадзе Касцёл у Мядзеле  06-043

Пабрацімы Мядзела