Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны на Мядзельшчыне на дом дастаўляюць прадуктовыя наборы

525

Акцыя «Мы з табой, ветэран!» стартавала 3 красавіка ў Мінскай вобласці. У яе рамках на дом удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны дастаўляюць прадуктовыя наборы. Дапамогу ў іх фарміраванні аказалі бізнес-структуры, у прыватнасці, гандлёвая сетка «Еўраопт».

На Мядзельшчыне акцыя пачалася 4 красавіка. Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны прадуктовыя наборы дастаўляюць спецыялісты Мядзельскага ТЦСАН. Прытым, захоўваючы меры перасцярогі, якія рэкамендаваны ўстановамі аховы здароўя: выкарыстоўваюць медыцынскія маскі, антысептыкі, пальчаткі.

На здымку: падчас візіту да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Гершэнавіча Гардона.