«Обо мне не беспокойся». Пра што пісаў з фронту наш зямляк Вячаслаў Да­відовіч

447

Вялікая Айчынная вайна забрала жыцці больш за 1600 нашых землякоў, якія загінулі на франтах і зніклі без вестак, але лісты многіх з іх захаваліся да нашых дзён.

У музеі народнай славы захоў­ваюцца лісты з фронту жыхара Мядзела Вячаслава Уладзіміра­віча Давідовіча. Няроўныя, выцвілыя ад часу радкі, прасякнуты смуткам і любоўю да маці, надзеяй на будучыню і апавяданнямі пра жыццё ў тыле і на перадавой.

"Обо мне не беспокойся". Пра што пісаў з фронту наш зямляк Вячаслаў Да­відовіч

Вось тэкст аднаго з лістоў Вячаслава Давідовіча:

«Польша 29 ноября 1944 г.
Здравствуй, дорогая мама!

Сегодня с большой радостью получил от мамы письмо, писанное 12.11.44., за которое очень благодарю. Это пока ещё только второе письмо от Вас. Дорогая мама! Пишешь, что очень обо мне горюешь, так вот напрасно, мне неплохо. Кушать имею вдоль и хорошего, одет тепло, каждую неделю моюсь в бане, притом бельё всегда новое, землянка у нас тёплая, так что и выспаться можно (живу в одной землянке с нашим командиром батальона и также Юзюк Зверуго вместе). Так что обо мне не беспокойся, а, дорогая мама, береги себя, чтобы вскорости могла нас всех троих встречать дома, хуже всего с Женей, ну а от Миши я уже также получил письмо, которому был очень рад.

Дорогая мама, денег мне посылать не вздумай, так как они мне совершенно на фронте не нужны, а лучше используй побольше для себя. Как там хорош ли мой табак, который садил я, если хороший, так немного пришли, ибо к Новому году можно высылать посылки.

Пока до свидания, привет от Эди и Юзюка Зверуги, ну а от меня привет всем, всем, в особенности Шуре, Наде, соседям, Л. и М. Хохлу и всем остальным. Целую Вас крепко, остаюсь жив и здоров.

Чесь».

"Обо мне не беспокойся". Пра што пісаў з фронту наш зямляк Вячаслаў Да­відовіч

А гэты ліст напісаны вершам і называецца ён «Дарагой маме»:
Ты пишешь мне,
что поседел твой волос,
Что ждет меня разлуки
долгий срок,
Я узнаю твой материнский голос
В живом дыханьи
задушевных строк.
Любовь твоя не ведает предела,
И в каждом слове
чувствует тебя,
На чьих глазах:
и детство отшумело,
И зрела молодость моя.
Крепись и жди.
Не долго ждать осталось.
Настанет день,
утихнет грозный бой.
И всё, о чём так трепетно
мечталось,
Взойдёт над миром ясною зарёй.

Вячаслаў Да­відовіч загінуў смерцю храбрых 27 студзеня 1945 года пры вызваленні Усходняй Прусіі. Яму было толькі 19.

Франтавыя лісты… Гэта нібы галасы загінуўшых салдат, якія мы чуем праз дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны. У іх памяць аб тых суровых часах і людзях, якія цаной свайго жыцця адваявалі свабоду і незалежнасць. І мы ніколі не павінны забываць тых грозных падзей Вялікай Айчыннай вайны, нам і будучым пакаленням неабходна цаніць і берагчы мірнае і прыгожае неба над сваёй галавой.

Н. Бурак.
Дырэктар Мядзельскага музея народнай славы.

Паважаныя чытачы! Калі ў каго захаваліся лісты родных з фронту — дасылайце, калі ласка, іх копіі з інфармацыяй пра франтавіка на электронны адрас narazara@myadel.gov.by ці прыносьце ў рэдакцыю.