Ад 4 па 9 мая праводзіцца рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Падчас яе ва ўсіх рэгіёнах краіны кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, вядомыя прадстаўнікі навукі, культуры, спорту, прадстаўнікі працоўных калектываў ускладаюць кветкі і вянкі да помнікаў, магіл і месцаў масавых пахаванняў ваеннаслужачых і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Далучылася да рэспубліканскай акцыі і Мядзельшчына. Так, прадстаўнікі Мядзельскага ВПК яслі-сад — сярэдняя школа ўшанавалі памяць расстраляных фашыстамі жыхароў Мядзела яўрэйскай нацыянальнасці.